Але мінчанам і гасцям сталіцы не варта турбавацца: святло пагасне не з прычыны тэхнічных няспраўнасцей. Проста, такім чынам наша краіна ўжо другі раз прыме ўдзел у акцыі "Гадзіна Зямлі", што праходзіць па ўсім свеце ў апошнюю суботу сакавіка. У 20.30 паводле мясцовага часу на ўсім зямным шары адключыцца падсветка вялікіх архітэктурных пабудоў. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу людзей да праблем экалогіі і зэканоміць электраэнергію. Як распавёў "К" загадчык дыспетчарскага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юрый Мароз, падобнае мерапрыемства ва ўстанове пройдзе ўжо другі раз. Дарэчы, падсветка НББ складаецца ні многа ні мала - з 4098 матрыц з трыма каляровымі дыёдамі ў кожнай. За гадзіну без святла галоўная бібліятэка краіны зэканоміць 15 кілават электраэнергіі.