Арганізавала спаборніцтва Беларуская бібліятэчная асацыяцыя пры падтрымцы Міністэрства культуры краіны. Лепшым сайтам галіновай, абласной навуковай бібліятэкі быў прызнаны сайт Прэзідэнцкай бібліятэкі краіны, з раённых і гарадскіх ЦБС найбольш прывабнай у Сеціве выглядае сайт Бярэзінскай раённай сістэмы, а з дзіцячых найлепш прадстаўлена ў Інтэрнеце бібліятэка СШ № 4 г . Дзяржынска. "Варта адзначыць, што не толькі мінскія ўстановы парадавалі сваімі сайтамі - рэгіянальныя таксама падцягваюцца, прадстаўляюць цікавыя, прафесійныя праекты, - кажа старшыня аргкамітэта конкурсу Іна Юрык.
- Якасць залежыць найперш ад матэрыяльнай базы ўстановы, наяўнасці спецыялістаў. Абласныя ўстановы могуць скласці канкурэнцыю мінскім, хаця ім ёсць яшчэ куды расці".