Ён на ўсё знаходзіў час: і на ідэалогію, і на края з н а ў ч у ю працу. Не мог інакш. Мужны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, які змагаўся з фашыстамі ў пяхоце, рабіў многае, каб увекавечыць неўміручы подзвіг абаронцаў Бацькаўшчыны.
На гераічнай зямлі Маладзечаншчыны з'явілася шмат памятных знакаў і помнікаў. Камяні для магіл слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, вучонага-мовазнаўцы Фёдара Янкоўскага, паэта Рыгора Семашкевіча, журналіста Якуба Міско адшукаў на нашай зямлі менавіта В.Ляшковіч. А сябрамі Ляшковіча былі славутасці СССР і БССР: радыёдыктар Ю.Левітан, акадэмік М.Самсонаў, паэты М.Танк і М.Дабранраваў, кампазітар А.Пахмутава, пісьменнікі, архітэктары, акцёры... Спіс гэты далёка не поўны.
Жыццё і лёс гэтага неардынарнага чалавека, сапраўднага патрыёта Бацькаўшчыны, - унікальныя. За баявыя і мірныя подзвігі ён больш чым 20 разоў быў узнагар о д ж а н ы дзяржавай. А свой дзень нараджэння ён адзначаў двойчы на год: 24 жніўня, калі нарадзіўся ў вёсцы Леснікі Лагойскага раёна, і 23 сакавіка, калі цудам застаўся жывы пасля цяжкай кантузіі ў баі пад Ленінградам.
На здымках: Вячаслаў Ляшковіч; "пахаронка"-памылка ваенных пісараў, адпраўленая бацькам.