Прааналізаваўшы дасланыя на конкурс творы, журы вырашыла першае месца не прысуджаць. Іншыя ж адзнакі размеркаваліся наступным чынам.
У намінацыі “Арыгінальныя творы” другое месца заняла п’еса “Люстэрка Твардоўскага” Сяргея Кавалёва, пастаноўка якой, дарэчы, напрыканцы красавіка будзе ажыццёўлена на сцэне Гродзенскага абласнога тэатра лялек, а трэцяе — “Казкі Чароўнага лесу” Сяргея Дзмітрыева.
Сярод інсцэніровак літаратурных твораў другім прызам адзначаны “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Савіцкага.
Таксама журы заснавала дзве заахвочвальныя прэміі. Іх атрымалі Таццяна Мушынская — за п’есу “Калі прыляцелі іншапланецяне” — і Кацярына Хадасевіч-Лісавая — за “Клумбу”.
Віншуем пераможцаў і чакаем іх творы на сцэнах айчынных тэатраў!
Таццяна КОМАНАВА