Падчас нарады падымаліся самыя розныя пытанні. Асноўны акцэнт на нарадзе быў зроблены на падрыхтоўцы і правядзенні ў краіне Дня народнага адзінства 17 верасня. Было адзначана, што 16 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе арганізаваны шэраг выстаў, а таксама пройдзе шырокафарматны тэлемост з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, іншых прадстаўнікоў цэнтральных і рэгіянальных улад. У Мінску да Дня народнага адзінства будзе ўсталяваны памятны знак «Уз’яднанне». Дарэчы, да дадзенай падзеі па ініцыятыве Міністэрства культуры ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам будзе пасаджаны сад. Дарэчы, урачыстыя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Таксама адзначалася, што зараз дзень за днём ажыццяўляецца падрыхтоўка да Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. На дадзены момант план працы дадзенага кінафоруму вызначаны, падрыхтавана і праграма паказальных мерапрыемстваў і сустрэч, майстар-класаў. У гэтым годзе фестываль будзе праходзіць пад дэвізам “Кіно — сімфонія адзінства”, у яго ўжо ёсць і новая дырэкцыя, якую прадстаўляе “Беларусьфільм”. Да сярэдзіны верасня запрацуе і сайт кінафестывалю — Listopad.org.
Абмяркоўвалася і правядзенне XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа”, які адкрыецца ў Брэсце 10 верасня са спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Паўлінка”. На трох сцэнарных пляцоўках горада пакажуць 22 спектаклі, прадстаўленыя тэатрамі 7 краін.
Вялікую ўвагу выклікала і выкладзеная міністру інфармацыя пра наведванне 13 жніўня прадстаўнікамі міністэрства культуры Брэсцкага рэгіёна, вывучэння становішча на месцах у галіне культуры. Было наведана 86 устаноў культуры, 33 грамадзян прыйшлі на асабісты прыём, адбыліся і размовы праз тэлефон ў рамках прамой тэлефоннай лініі. Усе пытанні вывучаны, абагульнены, і на іх будуць дадзены адказы. У бліжэйшы час работнікі Міністэрства культуры ў сувязі з гэтым сустрэнуцца і з прадстаўнікамі Брэсцкага рэгіёна. “Такая практыка наведвання і вывучэння рэгіёнаў краіны стане пастаяннай”, — падкрэсліў Анатолій Маркевіч.