Арганізатары фэсту — “Лошыцкая сядзіба” і “Музычная гасцёўня” — запрашаюць усіх жадаючых здзейсніць захапляльнае музычнае падарожжа разам з Таццянай Старчанка (фартэпіяна) і Яўгенам Відановым (флейта), якія правядуць рамантычны вечар у стылі музычных салонаў сядзіб XIX стагоддзя.
У “Вялікай гасцёўні” Лошыцкай сядзібы прагучаць творы вядомых уладальнікаў беларускіх сядзіб і замкаў: Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, Міхала Клеафаса Агінскага, Мацея Радзівіла, а таксама іншых кампазітараў эпохі рамантызму — Міхаіла Глінкі, Фрыдрыха Шапэна і іншых.
“Музычная гасцёўня” — заўсёды ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная, сімфанічная музыка.
Стваральнік і мастацкі кіраўнік “Музычнай гасцёўні” — піяністка Таццяна Старчанка. Яна з’яўляецца не толькі выканаўцай, але і вядучай, рэжысёрам-пастаноўшчыкам і аўтарам праектаў.