Марыя Багдановіч (справа) і Любоў Зайцава (злева) зберагаюць песенныя традыцыі беларусаў у ансамблі Вялікааўцюкоўскага клуба народных майстроў (вёска Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці).
“На Палессі гоман, гоман…”№ 32 (1315) 12.08.2017 - 18.08.2017 г Наш карэспандэнт Алег Клімаў даслаў з камандзіроўкі па Гомельшчыне гэты сімвалічны кадр. Паляшучкі з вёскі Вялікія Аўцюкі, што ў Калінкавіцкім раёне, у гушчары хлебнага поля прамаўляюць запаветныя словы жніўнай песні — як тое было заведзена ў нас спаконвеку.
А спелыя каласы пад подых ветру нібы самі спяваюць пад рокат камбайнаў, што не ўвайшлі ў кадр, знакамітую “На Палессі гоман, гоман…” І вірлівы гоман гэты ідзе ў час жніва па ўсёй Беларусі. Марыя Багдановіч (справа) і Любоў Зайцава (злева) зберагаюць песенныя традыцыі беларусаў у ансамблі Вялікааўцюкоўскага клуба народных майстроў (вёска Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці).
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |