Дзе наша вялікая лыжка?№ 24 (1254) 11.06.2016 - 17.06.2016 г У Беразіне, натуральна. Пры мясцовым Раённым цэнтры рамёстваў і Музей драўлянай лыжкі ёсць. А цяпер вось на тэрыторыі ўстановы і 23-метровы рарытэт з’явіўся. Малодшы навуковы супрацоўнік РЦР Алена Лапыцька сведчыць: самы вялікі ў свеце. Разьбяры Яўген Осіпаў, Уладзіслаў Макавецкі і Аляксандр Паскробка рабілі дубовую лыжку (на ёй — і цмок, і сонца, і герб райцэнтра) ці не з зімы, а 10 чэрвеня завяршылі яе прапітку, каб доўга вока радавала. Прэзентацыя цуда адбудзецца ў нядзелю. Пакуль дасягненне не зафіксавана, але зарэгістраваны папярэдні рэкорд застаецца далёка ад бярэзінскага — гаворка пра румынскую лыжку на 17,82 метра.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |