З дакладамі выступілі, сярод іншых, дырэктар Лепельскага цэнтра рамёстваў, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву “Скарбонка” Алена Барадзейка, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору Васіль Сіманковіч, яго калега па Саюзе Ніна Бабровіч і намеснік дэкана мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Пятра Машэрава Галіна Бабровіч. Незвычайным было тое, што народны касцюм стаў і тым адзеннем, у якім прыйшла на адкрыццё канферэнцыі большасць удзельнікаў.
Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці
На здымку: прадстаўнікі Віцебшчыны Кацярына Лабука, Марыя Максімовіч і Васіль Сіманковіч.