Праект складаецца з 19 фотапартрэтаў 16 беларускіх скульптараў. Экспазіцыя размешчана ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І.Азгура.
Фота Яўгена КОЛЧАВА
"Скульптары вачыма скульптара"№ 52 (1126) 28.12.2013 - 03.01.2014 г Нямала скульптараў засведчылі свой талент у сумежных з пластыкай сферах: жывапісе, графіцы, архітэктуры. Ёсць у згаданым творчым цэху і тыя, хто, натхнёны прыкладам Мікеланджэла, спрабаваў зрабіць нешта вартае ў сферы літаратуры. Скульптар Яўген Колчаў, маючы добры досвед у сваёй прафесіі, пайшоў тым жа шляхам, але па іншай дарозе. І прыйшоў да высновы, што твор мастацтва ў такой жа ступені ўплывае на фарміраванне асобы аўтара, як асоба аўтара — на вонкавую форму ды змест твора. І насамрэч, творы — лепшая біяграфія, лепшы аўтапартрэт аўтара. Фатаграфічны праект Колчава “Скульптары вачыма скульптара” —сведчанне павагі да сваіх калег і, адначасова, спроба ўбачыць у іх абліччах сутнасныя рысы часу, вобраз якога яны ствараюць уласным розумам ды рукамі. Праект складаецца з 19 фотапартрэтаў 16 беларускіх скульптараў. Экспазіцыя размешчана ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І.Азгура. Фота Яўгена КОЛЧАВА Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |