Віктар Маліноўскі будзе ўзначальваць Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. За два з паловай гады дзейнасці на пасадзе старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Віктар Тадэушавіч зарэкамендаваў сабе рупліўцам прафсаюзнага руху і яго актыўным лідарам.
На пленуме быў выбраны новы кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Ім стаў галоўны саветнік аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей упраўлення сацыяльна-культурнай сферы апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада.
Ураджэнец Пінска, Валерый Грамада ў 1994 годзе скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці “Культурна-асветніцкая праца і арганізацыя аматарскай творчасці”, у 2012-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць — “Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”). 3 2000-га працаваў у Міністэрстве культуры краіны. З 2005-га — у апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.