Наклад канверта — 65 тысяч асобнікаў. На ім адлюстраваны Свята-Міхайлаўская царква, касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста, Палац культуры “Нафтан” ды герб горада.
Урачыстая частка мерапрыемства адбылася ў будынку Палаца шлюбу, дзелавая — у аддзяленні паштовай сувязі.
На здымках: Пагашаны канверт; спецштэмпель трымае старшыня Наваполацкага гарадскога савета дэпутатаў Алег Буевіч, дырэктар віцебскага філіяла РУП “Белпошта” Сяргей Максак, кіраўнік справамі Наваполацкага гарвыканкама Валянціна Мартыненка.