Фота Сяргея ЖДАНОВІЧА
Да Вечнага агню былі ўскладзеныя вянкі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных структур, грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Быў агучаны зварот Кіраўніка дзяржавы, прагучала Усебеларуская малітва пра мір, якая аб’яднала кіраўнікоў праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іудзейскай канфесій. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вядомыя творчыя калектывы і выканаўцы.
Асэнсаванню ўрокаў гісторыі служыць Міжнародны сімпозіум “Чалавечнасць у гады бесчалавечнасці — захаванне памяці пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны ў савецкі і постсавецкі час: гістарычны, адукацыйны і сацыяльна-
культурны кантэкст” на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханаса Рау і мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, а таксама Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Хатынь і яе сёстры: трагедыя і памяць”, якую ладзіць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.