Гэта тыя, хто ведаў народнага артыста асабіста — сваякі, сябры і калегі. А таксама тыя, хто шануе творчасць “Песняроў”. Для каго Мулявін — легенда беларускай музыкі і гонар краіны. Наш фотакарэспандэнт занаватаў адзін з эпізодаў ушанавання памяці славутага музыканта. Ля мемарыяла Песняра — аўтар надмагільнага помніка Аляксандр Каструкоў (справа), дзеці Уладзіміра Георгіевіча — Вольга і Валерый, супрацоўнікі Музея Мулявіна — Вольга Касцюковіч і Наталля Жарнак, а таксама супрацоўнік Цэнтра тэатральных ініцыятыў Ягор Міхалевіч.
Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
Фота Паліны КАСМАЧОВАЙ