Былы супрацоўнік савецкага пасольства ў Берліне Мікалай Сямiлетнiкаў падарыў установе памятны медаль, які атрымаў як удзельнік X Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў ансамбль “Песняры”. Калектыў прадстаўляў СССР у культурнай праграме таго форуму, што праходзіў у ГДР, і стаў яго лаўрэатам. “Родны” медаль калектыву калісьці згубіўся і толькі цяпер яго аналаг знайшоў свайго героя! Сын Уладзіміра Георгіевіча, Валерый, са службоўцамі музея, а таксама музыканты Леанід Барткевіч і Вадзім Касенка, якiя прысутнічалі пры перадачы знака, выказалі ўдзячнасць Мікалаю Аляксеевічу за яго высакародны ўчынак.
Фота Аліны САЎЧАНКА