Свежы нумар
"К" інфармуе
Прымерыць іх лёс на сябе
Напярэдадні Дня Перамогі фонды Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны папоўніліся рарытэтнымі экспанатамі, якія некалькі дзесяцігоддзяў захоўваліся ў сямейным архіве легендарнага лётчыка-аса, нашага земляка з Віцебшчыны Аляксандра Канстанцінавіча Гараўца.
Далей
Каханне ў бесчалавечных абставінах
На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбылася прэм’ера спектакля “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава ў пастаноўцы рэжысёра Святланы Навуменка.
Далей
Ёсць пытанне !
Выпрабаванне на трываласць
Газета “Культура” працягвае сачыць за зменай у фінансаванні рэспубліканскіх тэатраў, паводле якой толькі палова іх бюджэту будзе аплачвацца дзяржавай, другую ўстановам культуры давядзецца зарабляць самім. Варыянты ажыццяўлення гэтай схемы разглядаюцца ў адпаведных дзяржаўных установах і, вядома, у Міністэрстве культуры. Каб больш дакладна разабрацца ў праблематыцы, карэспандэнт "К" пабываў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Далей
На людным месцы
Добрае не бывае танным
Мяне яшчэ тэхнікумаўскі выкладчык папярэджваў: "Эканоміку трэба любіць. У адваротным выпадку яна пачне цябе ненавідзець". Так яно па жыцці і атрымліваецца. Банкірам не стаў, хоць і не надта з гэтай нагоды засмуціўся. Аднак праца Карла Маркса "Капітал" уразіла незвычайна сваёй лагічнасцю і паслядоўнасцю. Тавар пераўтвараецца ў грошы, калі ён якасны, запатрабаваны, канкурэнтаздольны. Калі не памыляюся, усё гэта дакладна праектуецца і на эканоміку культуры.
Далей
Суботнія сустрэчы
Прэм'еры ўнівера
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў традыцыйна перад летняй сесіяй завяршае творчы год. Сёлета яркім фіналам сезона стануць прэм’ера студэнцкага мюзікла “Магія” і І Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс”. Аб гэтых праектах вядзём размову з рэктарам Наталляй Карчэўскай.
Далей
9 Мая
Cам дух гэтага свята застаецца нязменным
Знакаміты фатограф Юрый Іваноў можа ганарыцца тым, што яму давялося адзначыць самы першы Дзень Перамогі — той, які быў у 1945-м. І з таго часу 9 Мая для яго — свята асаблівае. Кожнае з іх не толькі адклалася ў памяці, але і зафіксаванае на стужцы. Пра некаторыя з тых эпізодаў майстар распавядае чытачам “К”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Хто ўзляцеў назаўсёды...
Пра лётчыкаў-асаў, якія змагаліся за Радзіму
Герой Савецкага Саюза Аляксандр Гаравец... Легенда Вялікай Айчыннай... Наш зямляк з Віцебшчыны, з вёскі Машканы (цяпер Сенненскі раён). Адзіны ў свеце лётчык-знішчальнік, які ў адным баі на Курскай дузе збіў дзевяць з некалькіх дзясяткаў фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў. Выхаванец Віцебскага аэраклуба і Ульянаўскай лётнай школы, летам 1935 года Аляксандр Канстанцінавіч быў прызначаны інструктарам у аэраклуб горада Шахты Растоўскай вобласці.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |