Свежы нумар
Соцыум
Нясцёртыя сляды матчынай мовы
Плынь жыцця“Маладняку” праз стагоддзе
3 лютага ў міжнародным прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў навукова-практычны семінар у рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” на іх малой радзіме і развіццю літаратурнага краязнаўства. Напярэдадні Дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага, увага да ініцыятыў, пакліканых захаваць спадчыну літаратараў, якія стваралі новую літаратуру на беларускай мове, як ніколі актуальная.
Далей
"К" інфармуе
Вялікі Савіцкі
18 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. У прывітальным адрасе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які падчас мерапрыемства зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, у прыватнасці, сказана:
“Творчасць майстра стала новым словам у мастацтве і атрымала сусветнае прызнанне. Яго работы ўзбагацілі сучасную культуру і назаўжды ўвайшлі ў гісторыю незалежнай Беларусі.
Прайшоўшы праз агонь Вялікай Айчыннай вайны і жахі канцлагераў, Міхаіл Андрэевіч у сваіх творах адлюстраваў страшную праўду таго часу і пакінуў нам наказ — памятаць бяссмяротны подзвіг народа і прынесеныя дзеля шчаслівай будучыні ахвяры.
Сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, шануем і зберагаем тое, у імя чаго тварыў наш вядомы зямляк”.
На ўрачыстасці прысутнічалі таксама міністр культуры Анатолій Маркевіч і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
Далей
Праекты развіцця
Не проста сведка…
Сутнасць бібліятэчнай выставы
Беларускі народ ніколі не быў простым сведкам і сузіральнікам сусветнага гістарычнага працэсу. Застаючыся неад’емнай часткай чалавецтва і еўрапейскай цывілізацыі, ён заўсёды з’яўляўся актыўным суб’ектам тых гістарычных падзей, якія так ці інакш закраналі яго самога, блізкіх і аддаленых суседзяў, усё чалавецтва. Вось чаму гістарычны вопыт і памяць нашага народа — магутны рэсурс, неабходны для асэнсавання і пабудовы нашай будучыні. Таму 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці, які Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага пачала з унікальнага выставачнага праекта “Гістарычная памяць — светлая будучыня”.
Далей
art-блог
“Мікітаў лапаць” з антычнай шнуроўкай
Афіша Тэатра-студыі кінаакцёра паболела на новае найменне — “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота. Зварот да нашай драматургічнай спадчыны пачатку 1920-х з яе ідэалізаваным жыццём беларускай вёскі стаў не звыклай камедыяй, як гэта пазначана ў аўтара, а гэткай стылізаванай і вельмі стыльнай віньеткай, унутры якой — ажылыя лялькі ды выбеленыя статуэткі.
Далей
Прыгажосць, што прымушае думаць
Два гады таму жывапісцу Леаніду Хобатаву споўнілася семдзесят год. Персанальную выставу з гэтай нагоды мастак зладзіў толькі цяпер. Мяркую, чакаў, калі пад яе вызваліцца прастора на самай прэстыжнай экспазіцыйнай пляцоўцы краіны — у Нацыянальным мастацкім музеі. Атрымалася так, што перад тым, як паглядзець гэтую персаналію, я гартаў зборнік аднаго італьянскага аўтара і зачапіўся думкаю за аповед наступнага зместу. Дзяўчына вельмі пакутуе праз тое, што яна “не такая, як усе”. Каб пазбавіцца сваёй непаўторнасці, яна кладзецца пад нож пластычнага хірурга, змяняе колер валасоў і нават вачэй, больш за тое — прымушае сябе скарэктаваць уласны характар і лад думак, а супакойваецца толькі тады, калі становіцца адзін у адзін падобнай да дзяўчыны з вокладкі моднага часопіса ды чуе ад маладых людзей: “А я вас недзе ўжо бачыў”.
Вось і ў мастацтве такое здараецца: мае чалавек ад прыроды непаўторны талент, а скарыстоўвае на тое, каб быць “як усе”, уплішчыцца ў нейкі эталон. У старажытнасці гэта называлася “закапаць талент у зямлю”.
Дык вось, мастак Леанід Хобатаў не такі!
Далей
Эстэтыка віцебскага авангарду
У лютым па традыцыі да дня нараджэння Казіміра Малевіча ладзяцца розныя праекты і выставы. З прысвячэннем 100-гадоваму юбілею УНОВИС, што адзначаўся пазалетась, у Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава Constructio — праект, як заяўлена, канкрэтна-канструктыўнага мастацтва. На выставе — творы сучасных, у асноўным віцебскіх творцаў. У рамках Constructio віцебская мастачка і мастацтвазнаўца Галіна Васільева — куратар выставы — правяла і прэзентацыю сваёй новай кнігі “Віцебскі авангард у дзеянні”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
Згадка пра яблыневы сад
Мы з вамі займаемся вельмі нясумнай справай. Прынамсі, так яно павінна быць. Нясумная справа — цікавая для цябе і мяне, радасная і светлая. Якая, да прыкладу? Краязнаўства! Многія клубы і бібліятэкі абралі яго для сваіх гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў ці не генеральным кірункам дзейнасці. І правільна зрабілі. Іншым разам за спінамі работнікаў культуры на гэтай вясковай ці раённай дзялянцы працы няма больш ніякіх даследчыкаў. Што клубнікі ды бібліятэкары збяруць і запомняць, тое і застанецца. На ўвазе маю дыялекты зніклых вёсак, творы народнага мастацтва, рэчы сялянскага побыту, гідронімы, тапонімы і ці мала яшчэ якія артэфакты. Ведаю бібліятэкарку, якая з неўтаймоўнасцю сапраўднага калекцыянера даследуе гарышчы асірацелых вясковых хат, збірае старыя фотаздымкі. Наколькі ведаю, у замежжы такі занятак даўно лічыцца топавым сярод аматараў даўніны. Доследы гэтыя я назваў бы ўмоўна “Пагартаем дзядулеў фотаальбом”. Усё так: за кожным здымкам — лёсы, гісторыя і культура асобна ўзятай сям’і. А ўсё разам і называецца “Радзімазнаўствам”. Хто нам замінае ўзяцца талакой за рэалізацыю такога праекта на рэспубліканскім узроўні?
Далей
Афіша "К"
Падвойны бенефіс кахання на траіх
12 і 13 лютага ў Музычны тэатр вярнуўся адноўлены мюзікл “Бураціна” Аляксея Рыбнікава, што быў сцэнічна ажыццёўлены Настассяй Грыненка ў 2003-м і за гэты час ніколькі не страціў пастаноўчай актуальнасці. А некалькі тыдняў таму тут з’явілася абсалютная прэм’ера — вадэвіль “L’amour, l’amour — каханне, каханне”, і гэты спектакль трупа паспела звазіць на гастролі не толькі па Беларусі, але і ў расійскую Тулу. Дык што ж там такога “каханенькага-родненькага”?
Далей
Традыцыі
Статус чароўнай выцінанкі
Калі гадоў 30 таму ў Беларусі масава пачало адраджацца мастацтва выцінанкі, адным з першых, хто падхапіў хвалю і з цягам часу стаў прызнаным майстрам у гэтай справе, быў Станіслаў Муліца з Гродна. Летась выцінанка атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і заслуга Станіслава Вітольдавіча ў тым таксама ёсць — як аднаго з афіцыйна прызнаных носьбітаў традыцыі на Гродзеншчыне. На пачатку лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адкрылася вялікая і самая маштабная за ўсе часы дзейнасці майстра выстава “Чароўны свет выцінанкі” — на ёй больш за 200 твораў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Падзея
Супраць мін, супраць вайны: прэм’ера фільма
Значнай падзеяй у беларускай кінапрасторы павінны стаць прэм’ерны паказ новага ігравога серыяла, праца над якім ішла цягам мінулага года. Для Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” гэта першая прэм’ера 2022 года, і адразу — вялікая і прыкметная. 22 лютага на тэлеканале “Беларусь 1” пачнецца паказ васьмісерыйнай стужкі “Полымя пад попелам”: у адным сюжэце злучаюцца гісторыі сапёраў пасляваеннага 45-га года і нашых часоў.
Далей
Адукацыя
Зямля, багатая на таленты
У кожным рэгіёне нашай краіны вядзецца пастаянная работа ўстаноў адукацыі сферы культуры, накіраваная на то, каб вучыць моладзь і развіваць яе таленты. Сёння я хачу распавесці пра Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж, які збірае перадусім таленавітых навучэнцаў з Віцебскай вобласці і дае ім прафесію, накіроўвае на вучобу ў найлепшыя ВНУ краіны. Цікавы факт, што ў гэтай установе працуюць два прызнаныя кампазітары, настаўнікі лаўрэатаў сусветных конкурсаў, пастаянна дзейнічаюць дзевяць творчых калектываў, сярод якіх два маюць званне народных. Лепш за ўсё расказаць пра каледж зможа яго дырэктар Наталля Молісава.
Далей
Перыпетыі лёсу
Бясцэнны вопыт творцы
Ад “Дружбы” да “Маладзіц”
Воля нарадзілася ў вёсцы Баравікі Светлагорскага раёна. З дзяцінства яе прыцягваў свет музыкі і тэатра. Дзяўчынка паступіла і з поспехам скончыла Баравікоўскую музычную школу па класе акардэона. Асабліва радавалі вучаніцу ўрокі выкладчыцы Ірыны Стрыжэус. Вольга прымала актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці ў школе і ў мерапрыемствах Баравікоўскага СДК.
Стваральнік і кіраўнік ансамбля народнай песні “Маладзіцы” Надзея Аляксеенка з радасцю прыняла дзяўчынку ў склад калектыву, давярала ёй выконваць ролі пры інсцэніроўцы аўтэнтычных абрадаў. Мама дзівілася: “І ў каго ты ў нас удалася?” Хто ж яго ведае, адкуль тыя здольнасці бяруцца? Пра таленавітых дзяцей звычайна кажуць: “Гасподзь пацалаваў дзіцятка пры нараджэнні”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Векапомнае
Глядзець і памятаць несупынна
Фільму “Ідзі і глядзі” ўжо без малага сорак гадоў, але да дрыжыкаў ён працінае па-ранейшаму. І справа не толькі ў неаспрэчным таленце яго рэжысёра ды іншых стваральнікаў, але таксама і ў вусцішнай тэме, якую яны так бескампрамісна ды бязлітасна ўзнялі.
Гэтай “нязручнай” для любой нармальнай псіхікі старонкай гісторыі — злачынствам карнікаў на акупаваных тэрыторыях — здавён цікавіцца і маскоўскі рэжысёр-дакументаліст Леанід СІТНІКАЎ. Цяпер ён адначасова працуе над дзвюма сумеснымі беларуска-расійскімі стужкамі. Першая прысвечана пакручастым і драматычным акалічнасцям стварэння кінашэдэўра Клімава, а другая — яго адмоўным героям.
Далей
Актуальна
Анатолій Маркевіч: “Рэферэндум вызначыць будучыню Беларусі і кожнага з нас”
27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Падзея гэтая вельмі важная, насамрэч — лёсавызначальная, бо яна акрэсліць актуальны кантэкст у жыцці грамадства, у тым ліку і ў культурнай сферы, на шмат гадоў наперад. Напярэдадні рэферэндуму мы папрасілі адказаць на некалькі пытанняў, якія тычацца маючай адбыцца падзеі, міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча.
Далей
Каб выхаваць патрыёта
Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, па якім ужо на наступным тыдні ў краіне адбудзецца галасаванне, сапраўды выклікаў шчырую зацікаўленасць беларускага грамадства.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Погляд з XXI стагоддзя
Раны на сэрцы, што не загойваюцца ніколі...
18 лютага споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча САВІЦКАГА
“Зарыты в нашу память на века // И даты, и события, и лица, // А память — как колодец глубока, // Попробуй заглянуть: наверняка // Лицо — и то — неясно отразится…” Мне здаецца, што гэтыя пранізлівыя радкі Уладзіміра Высоцкага дакладна праяўляюць кантэкст той драматычнай старонкі жыцця майго сённяшняга героя аповеду, які пасля 250 сутак гераічнай абароны Севастопаля, 4 ліпеня 1942-га, параненым трапіў у палон і прабыў два гады і дзевяць месяцаў у фашысцкіх лагерах смерці. І — насуперак усяму — выжыў! Мабыць, Бог яго захаваў. Захаваў для краіны, для мастацтва, для родных, для свету, для нас, яго нашчадкаў...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |