Свежы нумар
"К" інфармуе
Старыя пытанні і новыя справы
22 снежня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Да Адзінага дня інфармавання
22 снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Анатолія Маркевіча з супрацоўнікамі ўстановы ў рамках Адзінага дня інфармавання.
Далей
Змены, прадыктаваныя жыццём
21 студзеня дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусі прынялі ў першым чытанні законапраект “Аб змене законаў па пытаннях культуры”.
Далей
“К” у рэгіёнах
20 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам рэдакцыі газеты “Культура” РВУ “Культура і мастацтва” Аляксандрам Крываносам. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі ўстаноў культуры Віцебскай вобласці: бібліятэчныя спецыялісты, клубныя і музейныя работнікі, прадстаўнікі тэатральнай сферы.
Далей
Новы час і рух наперад
Значныя юбілеі, форумы адмыслоўцаў у афлайне і ў Сеціве, новыя тэхналогіі ў новых абставінах — чым запомніўся 2021 год у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Геніі беларускай зямлі
23 і 24 снежня ў Беларусі адсвяткавалі дні народзінаў Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Прычым у Тамаша Зана сёлета юбілей! І абмінуць маўчаннем гэтую дату мы не маглі.
Далей
Соцыум
Спектаклі не толькі анлайн, або Чаму гледачы грыміраваліся?
Айчынныя абласныя драмтэатры: афішы ў сацсетках, платныя прагляды віртуальных пастановак і новыя п’есы для кожнага
Не сакрэт, што сённяшняя эпідэміялагічная сітуацыя не надта спрыяе таму, каб у айчынныя тэатры прыходзіла столькі ж людзей, як і да распаўсюджання Covid-19. Усё гэта вымушае абласныя драматычныя тэатры Беларусі актыўна пазіцыянаваць сябе ў сацыяльных сетках, ладзіць анлайн-спектаклі (у тым ліку і за грошы), а таксама шукаць новыя шляхі для прыцягнення ўвагі аматараў Мельпамены. Пра ўсё гэта ды пра многае іншае дазналася “К”, патэлефанаваўшы ў рэгіянальныя тэатральныя ўстановы культуры.
Далей
Сядзіба на старых падмурках
Як аднаўлялася спадчына Напалеона Орды...
Напрыканцы года, 26 лістапада, ва ўрочышчы Чырвоны Двор блізу Варацэвічаў адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай сядзібы-музея славутага беларускага мастака Напалеона Орды. Сёння мы распавядзем нашым чытачам пра тое, як аднаўлялася сядзіба і што сёння можна ўбачыць у Чырвоным Двары.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Акіяны біяграфій…
З запаснікаў — у віртуальную прастору
Сёння ў адкрытых пастаянных экспазіцыях Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і яго філіяла “Галерэя мастацтваў” дэманструецца 12 тысяч прадметаў старажытнасці, хатніх рэчаў розных эпох, ваенных артэфактаў, друкаваных і рукапісных дакументаў, карцін, скульптурных фігур, кніг, газет, часопісаў і г.д. Яшчэ 23 тысячы артэфактаў захоўваюцца ў запасніках і штогод “дажываюць” да свайго “зорнага часу”, калі іх дэманструюць і пра іх расказваюць наведвальнікам на прэзентацыях тэматычных выстаў, музейных занятках, у анлайн-праектах. У кожным нежывым прадмеце жыве шматгадовая гісторыя, якая можа мець нават працяг у сучаснасці, калі папрацаваць з рарытэтам удумліва і творча.
Далей
Крытычная маса
Стабільнасць супраць летуценнасці
Развагі пра Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”
Конкурс прафесійных музыкантаў, а тым больш міжнародны, акадэмічны, у тры туры, — справа сур’ёзная. Вынікі такога спаборніцтва звычайна аказваюцца куды больш працяглымі, чым перамога ў самым нашумелым шоу. Бо тут увага назіральнікаў скіраваная не на інтрыгу, а на вызначэнне новых выканальніцкіх ідэй і асноўных тэндэнцый. Так што водгулле конкурсных баталій будзе пераследаваць нас яшчэ доўга.
Далей
art-блог
Новы год — новыя спектаклі
Маладзёжны тэатр эстрады перажывае апошнім часам перыяд уздыму. Нядаўняе атрыманне калектывам Нацыянальнай тэатральнай прэміі за мюзікл “Джэк-патрашыцель” (лепшы спектакль у сваёй намінацыі і лепшая праца мастака — Юрый Барысевіч) ані не прытармазіла далейшае развіццё, вымусіўшы супакоіцца. Наадварот, надало натхнення, што бачна па з’яўленні ў рэпертуары ўсё новых найменняў. Шэраг іх — адразу чатыры! — зладжаны да навагодніх і калядных свят, пра што распавяла мастацкі кіраўнік тэатра, рэжысёр Улада Арцюкоўская.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Тэкстыль — прастора для эксперыментаў
У Мінску прайшло Першае трыенале “Канцэпт”, і грандыёзная па колькасці канцэптуальных мастацкіх твораў цэнтральная экспазіцыя ў Палацы мастацтва скончыла сваю працу. Але асобныя і не менш адметныя выставачныя праекты трыенале толькі нядаўна распачаліся, і ўбачыць іх можна будзе і пасля Новага года. Сваёй уласнай выставы ўдастоілася мастацтва тэкстылю: у сталічнай арт-гасцёўні “Высокае места” адкрылася экспазіцыя эксперыментальнага тэкстылю TEX-EXPERIENCE. У сучасным канцэптуальным мастацтве тэкстыль займае пачэснае месца, бо дае безліч магчымасцей для творчасці і эксперыменту.
Далей
“Канцэпт”. Падсумаванне
Завяршылася Трыенале “Канцэпт”. Гэты мастацкі фэст дазволіў разгарнуць перад грамадою панараму творчых пошукаў у выяўленчым мастацтве і сумежных з ім сферах. Прафесіяналы і неабыякавыя гледачы змаглі пабачыць удалыя прыклады скарыстання тэхнічных і эстэтычных навацый, даволі гарманічнага спалучэння прынцыпова розных чыннікаў, а таксама свядомага разбурэння адносна цэльных мастацкіх структур. Інакш кажучы, Трыенале стала адлюстраваннем напрамку і дынамікі культурніцкага працэсу.
Далей
На людным месцы
Халадзільнік для чытання
Андрэй Федарэнка, якога бясконца паважаю за грунтоўнае думанне ў творах, піша ў сваёй “Сечцы”: “І як цясляр, сталяр будаўнік валодае сякерай, рубанкам, кельмаю, так і пісьменнік павінен старацца да аўтаматызму авалодаць моваю”. Хто будзе спрачацца? Як, зрэшты, і з тым, што “мовазнаўства” пісьменніка наўпрост уплывае на “мовазнаўства” чытача. Але толькі ў пэўнай ступені. Агульная пісьменнасць пакутуе ад лічбавага нашэсця ўсюдыіснай рэкламы, дзе рэй вядзе манетызацыя, а не арфаграфія з пунктуацыяй. Самы час казаць пра моўную дэградацыю і “дыстрафію” чытання. Фізікі перасталі быць лірыкамі, і кропку з коскай у складаных сказах здольная паставіць толькі гуманітарная эліта.
На трэцім паверсе нашага Дома друку працуе агенцтва “Даліна тураў”. Яго шчытавая рэклама назаляе штодня: “Вандруйце з “Даліна тураў”. Як бы ні мяняліся правілы правапісу, непарушным, я перакананы, застанецца адно: канструкцыя сказа павінна адпавядаць прынцыпам гармоніі, а не хаосу. У адваротным выпадку цалкам магчымае напісанне “Я еду на “Мерсэдэс” або “Я жыву ў Мінск”. Самае месца нагадаць: чытанне загартоўвае розум.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Без коцікаў і мёду, або Прыярытэт вяршыні піраміды
На тле агульнасусветнага спаду наведвальнасці ўстаноў культуры, звязанага з пандэміяй, тыя натоўпы гледачоў, якія рэгулярна даводзіцца бачыць у Палацы мастацтва, выдаюць на сапраўдную сенсацыю. Пагатоў ёсць з чым параўноўваць. Быў час, калі паўсотні гледачоў за дзень там лічылі неблагім паказчыкам. Цяпер жа ў будні вялікія выставы ў найбуйнейшай галерэі краіны прыцягваюць каля 500 наведвальнікаў, а ў выхадныя гэты лік павялічваецца недзе ўтрая. Прычым публіку не спыняе нават дастаткова высокі кошт квіткоў.
Як завабіць на мастацкую выставу болей людзей, чым прыходзіла раней у Палац на камерцыйныя — коцікаў альбо мёду? І чаму ў наш няпросты век мінчукі раптам зацікавіліся сучасным беларускім мастацтвам? Пра гэта мы гутарым з першым намеснікам старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўцай Наталляй ШАРАНГОВІЧ.
Далей
Беларусы свету
Наш беларускі здабытак
Вяртанне забытых імёнаў — адзін з важных кірункаў развіцця нацыянальнай культуры. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбылася прэзентацыя твораў айчыннага кампазітара ХІХ стагоддзя Гедыміна Радкевіча.
Далей
Вось такая да Індыі любоў
“Араньяк” (“Тайны лесу”) — так называецца новы серыял, створаны індыйскімі кінематаграфістамі студыі “Рой Капур фільм” у Мумбаі. Адну з галоўных роляў сыграла беларуска па паходжанні Тайны лесу”, а сёння — індыйская кіна- і тэатральная актрыса Ганна Адор. Яна грае 18-гадовую дзяўчыну на імя Аймі, знікненне якой прыводзіць у роспач маленькі гарадок Сірона ў Гімалаях...
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Раскадроўка
Паэзія Багдановіча ў паэзіі анімацыі
Заканчваецца год, і адной з галоўных падзей яго апошняга месяца стала святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча — паэта, чыя постаць хоць і авеяна легендарнасцю, але да якога кожны прыхільнік мае і асабістыя пачуцці: пяшчоту, замілаванне, спагаду. Бо такім нядоўгім было жыццё гэтага рамантычнага юнака, такой загадкай быў яго талент, так глыбока ён здолеў закрануць беларускую душу… 8 снежня, напярэдадні дня нараджэння Максіма, у сталічным музеі яго імя адбыўся адзін з першых паказаў новага анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, дзе пра паэта расказана такімі ж паэтычнымі сродкамі анімацыі, і расказана з любоўю і неабыякавасцю.
Далей
Традыцыі
А за мной крыжы, крыжы…
Маўклівая гісторыя малой радзімы
З дзяцінства памятаю. Пры дарозе, на скрыжаванні, стаяў вялікі крыж — бабуля з ім віталася, робячы на сабе знак крыжа рукою, а дарослыя мужчыны здымалі капелюшы і шапкі. Тады і пачала разумець, што крыжы трэба ўшаноўваюць: у храме, пры дарозе, на могілках. Крыжык прыкладалі да вуснаў мае дзеці, прыйшоўшы ў касцёл на святую імшу, яго пяшчотна гладзіла шурпатымі далонямі мая бабуля, перабіраючы пацеркі на ружанцы…
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
…І ажывае гісторыя
Сённяшняя мітуслівая рэальнасць, у якой так лёгка страціць сябе, здольная знішчыць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. Але ў той жа час яна дае нам магчымасць на хвіліначку прыпыніць бег, паглядзець наўкола, задумацца аб сваім месцы ў свеце і ўспомніць пра малую радзіму, якая ўсё жыццё цягне нас да сябе нябачнымі ніцямі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |