Свежы нумар
"К" інфармуе
Гістарычная повязь і паразуменне ў сучаснасці
26 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, на якім абмяркоўваліся стан і перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы.
Далей
У падвядзенні вынікаў — час новых пачынанняў
У панядзелак, 24 лістапада, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч правёў апаратную нараду з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. На ёй адбыліся грунтоўныя абмеркаванні бягучых спраў у сферы культуры, ад суразмоўцаў прагучалі як папярэднія справаздачы аб працы за гэты год, так разглядаліся і планы ды прапановы па накірунках дзейнасці сферы ў найбліжэйшай будучыні.
Далей
Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Гэтымі лістападаўскімі днямі адбываецца шмат падзей у сувязі са святкаваннем 90-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, чыё імя вядома далёка за межамі нашай краіны. Насамрэч, Уладзімір Караткевіч для Беларусі, яе вядомасці ў свеце зрабіў вельмі і вельмі шмат. Бо, па вялікім рахунку, праз сваю яскравую творчасць ён прэзентаваў нашу краіну за яе межамі, і больш за тое — працягвае рабіць гэта і сёння.
У гонар памяці Уладзіміра Караткевіча — усмешлівага, неверагодна таленавітага чалавека, які аддана любіў нашу Зямлю пад белымі крыламі, — некалькі ўстаноў прысвяцілі сваю творчую падзяку.
Далей
З урачыстай цырымоніі ўшанавання ў Міністэрстве культуры
27 лістапада 2020 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў Міждзяржаўнай прэміі “Зоркі Садружнасці” і Міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” за 2019 год. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам урачыстая цырымонія праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.
Далей
Рэканструкцыя атмасферы
Юбілей вядомага жывапісца Фердынанда Рушчыца, чые карані — родавыя і творчыя — у беларускай зямлі, адзначаны вялікай выставай у Нацыянальным мастацкім музеі. Адкрылася выстава 26 лістапада.
Далей
Соцыум
Зямля Фердынанда Рушчыца
У адным з апошніх нумароў “К” (№ 46, 2020 год) мы зрабілі анонс публікацыі, у якой запланавалі распавесці нашым чытачам пра намер аднаўлення сядзібы старога беларускага роду Рушчыцаў у Багданаве. Сядзіба гэта вядома перш наперш тым, што тут нарадзіўся і памёр вялікі мастак Фердынанд Рушчыц (1870 — 1936). 10 снежня мы адзначым 150-ю гадавіну з дня яго нараджэння. “Намер аднаўлення” з канца 2014 года даволі рэгулярна з’яўляецца на старонках беларускіх СМІ, у тым ліку і нашай газеты. Ці адбыліся якія-небудзь зрухі на зямлі Рушчыца, ці “намеры” пакуль застаюцца “намерамі”, — пра ўсё гэта ў нашым матэрыяле.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
Свята млына з гагатой
Гісторыя аднаго старадаўняга адэльскага брэнда
Адэльскам і яго жыхарамі апякуюцца два Святых: Антоній і Марцін — заступнік млынароў. Тут адбываюцца два брэндавыя мерапрыемствы: Адэльскі фэст на рынкавай плошчы і маштабнае Свята млынароў
Дзень Святога Марціна — 11 лістапада, заступніка млынароў. Дату нашы продкі абралі невыпадкова: у гэты час млынарам, што апрацоўвалі сабранае збожжа, было не да адпачынку. І толькі ў канцы лістапада з’яўляўся вольны час. У гэтыя дні і вырашылі ладзіць Свята млынароў. Потым традыцыя пачала знікаць разам з млынамі. Упершыню за доўгія дзесяцігоддзі, 10 лістапада 2013 года, яго аднавілі работнікі культуры па ўспамінах мясцовых жыхароў, у тым ліку па расказах тагачасных млынароў, якія працавалі ў Адэльску яшчэ ў 50 — 70-х гадах.
Так, вятрак, ці то вадзяны або паравы млын даўно знік з краявідаў Адэльска і яго ваколіц. Захаваўся толькі вадзяны млын у суседзяў з аграгарадка Луцкаўляны — але гэта зусім іншая гісторыя.
Далей
Prof-партфоліа
Студэнцкія тэатры збіраюцца на фестываль у Мінску
Даты 17-га сезона міжнароднага фестывалю студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ — 2020” пераносіліся некалькі разоў. І вось нарэшце з 2 па 5 снежня ён пройдзе на мінскіх сцэнах і ў анлайн-прасторы. Сёлета ўваход на ўсе спектаклі вольны — а гэта будуць пастаноўкі выключна беларускіх калектываў. Замежныя ўдзельнікі пакажуць свае работы анлайн. Яшчэ сярод новаўвядзенняў гэтага года — вызначэнне толькі аднаго пераможцы, уладальніка Гран-пры.
Далей
Рэалістычна-пазнавальная сутнасць вібрацый
Гэтымі паэтычнымі радкамі Соф’і Шах вызначыў агульны жывапісны настрой сваёй чарговай персанальнай выставы ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава гомельскі мастак
Алег Курашоў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Не толькі маршы духавога аркестра
У лістападзе студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на чале з Максімам Расохам выйшлі да публікі з працягам канцэртнага цыкла “Вобразы вайны і міру ў творчасці беларускіх кампазітараў”. Калі першая праграма гэтага праекта, падтрыманага грантам Прэзідэнта Беларусі на 2020 год, была прысвечана кампазітарам-юбілярам (гл. “К”, № 43), дык цяперашняя дазваляе паслядоўна прасачыць развіццё духавой аркестравай музыкі нашай краіны за апошнія 75 гадоў, пачынаючы акурат з 1945-га.
Далей
Сфармаваныя новай рэчаіснасцю
У Мінску ў Верхнім горадзе ў галерэі “Высокае месца” зараз экспануюцца творчыя работы прадстаўнікоў сучаснага эстонскага мастацтва. Зразумела, гэта не ўвесь культурніцкі абшар нашай суседкі па Балтыйскім рэгіёне, але даволі цікавы ў канцэптуальным сегменце — творчасць 11 маладых мастакоў, сфармаваных у рэчаіснасці новай постсавецкай Эстоніі.
Далей
Макра- і мікракосмас “Фаўста”
Беларускай опернай фаўсціяны паболела: 21 і 22 лістапада ў нашым Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры адбылася прэм’ера знакамітай оперы Ш.Гуно, дзе вядомая гісторыя доктара, Мефістофеля і Маргарыты паўстала на новы лад.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Прачнуцца ад таго, што выпаў снег
Слотным цьмяным лістападам мы ўсе, падаецца, чакаем снегу. Той першы, пробны, замест дажджу, не лічыцца. Сапраўдны выпадае на падмарожаную глебу і трымаецца цягам усёй зімы. Менавіта на такім снезе, як спяваў Уладзімір Высоцкі, можна пісаць вершы для каханай. А яшчэ некрануты белы абсяг дазваляе пачаць жыццё нібыта з чыстага ліста. І першае, і другое рабіць ніколі не позна. Таму позняя восень — час чакання снегу, які заўжды застаецца сімвалам натхнення.
Гэтыя “снежныя” думкі выклікала пісьмо Ірыны Хілюціч з Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Так, адшамацела апалая лістота, так, пачаліся нудныя дажджы… Але гэтаму суму заўжды ёсць што супрацьпаставіць.
Далей
Гістарыёграф
Суботнія сустрэчы
Наіўная пастараль
У інсітнага, ці наіўнага, мастацтва Віцебшчыны, якое сёлета атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі, вялікія і даўнія традыцыі, што сягаюць у глыб стагоддзяў. І ў нашай сучаснасці сярод самадзейных мастакоў ёсць свае знакамітасці, свае мэтры. Віцябчанка Антаніна МАІСЕЕВА — адна з самых вядомых і паважаных мастачак: яна многа выстаўляецца ў Беларусі і за мяжой, карціны можна пабачыць і ў музеях. Калісьці мужа Антаніны Максімаўны — знакамітага прафесійнага мастака Ісака Бароўскага — называлі ў Віцебску адным з лепшых, а цяпер знакамітай, толькі ў галіне інсіта, стала і яна сама. Да выставы INSITUS, што гэтымі днямі з вялікім поспехам праходзіць у Віцебску, прымеркавана прэзентацыя альбома Антаніны Маісеевай “Жыццё ў карцінках”— а ад гэтых карцінак усім радасна і цёпла.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры In memoriam
З верай у музычнае ўваскрэсенне
Заканчваецца вісакосны год, і смерць спяшаецца сабраць свой жудасны ўраджай. На гэты раз яна спыніла зямное жыццё вядомага кампазітара Алега Залётнева — і вымусіла нас надта рана, заўчасна і нечакана падвесці вынікі яго творчасці.
Далей
Традыцыі
Як упрыгожвалі ёлку на вяселлі
Працягваем серыю матэрыялаў пра вяселле, распачатую ў “К” № 40 за 3 кастрычніка. На Гомельшчыне і паўднёвай Магілёўшчыне падчас вяселля ўпрыгожвалі ёлку. У Лельчыцкім раёне дрэўца застаецца неабходным атрыбутам і каляндарных свят: Стрэчання (Грамніцаў), Масленіцы. Такі звыклы нам сімвал сустрэчы Новага года, Раства ў лакальных беларускіх традыцыях мае значна шырэйшыя функцыі. Дарэчы, у гэтым тэксце мы пішам слова ёлка праз Ё у значэнні “ўпрыгожанае дрэўца”, а праз Е ў значэнні “проста дрэва”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Больш жывы за ўсіх жывых? або хаджэнне векавога брэнда
Год 2020-ты рушыць да свайго завяршэння. Здаецца, шмат памятных дат і падзей прайшло праз ягоныя дні. Я ж згадаю адну круглую дату. Сто пяцьдзясят гадоў таму, у красавіку 1870-га, нарадзіўся Уладзімір Ульянаў. Пагадзіцеся, вельмі рэдкі юбілей, бо прайшоў праз жыццё сучаснікаў нібы незаўважным, хоць штогод імя Леніна атаясамліваецца з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, якая на постсавецкай прасторы святкуецца толькі ў нашай краіне. Але мне хацелася б падзяліцца сваімі думкамі пра гэтага чалавека не як пра палітыка і буйнога дзяржаўнага дзеяча, які 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года разварушыў увесь свет, а ў кантэксце яго непасрэднай сувязі з культурай.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |