Свежы нумар
Соцыум
Змяненні ў Законе аб аўтарскім праве: чаго чакаць?
У мінулым засталіся спрэчкі ўсіх датычных да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці: 15 ліпеня быў афіцыйна абнародаваны дакумент, згодна з якім у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” уносяцца змяненні. Большасць з яго артыкулаў уступяць у моц праз дзесяць месяцаў пасля апублікавання. Аглядальнік “К” высветліў у кіраўніка Цэнтра па калектыўным кіраванні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксандра ДЭНІСМАНА, да якіх змен у правілах гульні трэба рыхтавацца аўтарам.
Далей
Ёсць пасіянарый — ёсць прагрэс…
Лета — найлепшы час для валанцёрскіх ініцыятыў па захаванні тых ці іншых аб’ектаў спадчыны. Іх лік два гады таму папоўніла колішняя сядзіба Храптовічаў у Шчорсах — і здарылася гэта, як падаецца, вельмі своечасова. Бо дасюль маёнтак паволі працягвае руйнавацца, паколькі ўсе папярэднія спробы распачаць ягонае адраджэнне вялікага плёну не займелі. Ці атрымаецца гэтым разам?
Далей
Праекты развіцця
Эпікрыз чытання
Навацыі бібліятэкі Мураванай Ашмянкі
Прыдумаць новае гэтак жа складана, як адмовіцца ад старога. Тым больш у сферы сельскай культуры, дзе кадравая праблема на сёння паўстае як ніколі востра. І бібліятэчная справа ў гэтым плане — найбольш паказальная. Маладыя гуманітарыі з хранічнай залежнасцю ад кнігі і чытання калі і трапляюць у вёску, якую дагэтуль не бачылі, дык толькі на два гады адчапнога. Тэрмін гэты ніяк не пасуе стварэнню базы крэатыўных ідэй. Рэй за бібліятэчнай кафедрай па-ранейшаму вядуць пенсіянеры ці “перадпенсіянеры”. Час ужо ім помнік адліваць за прафесійную непахіснасць.
Далей
Prof-партфоліа
Прадзюсар рокавых традыцый
14 жніўня сустрэў сваё 40-годдзе Віталь СУПРАНОВІЧ — адзін з тых, хто ставіў на рэйкі ў Беларусі так званы “альтэрнатыўны шоу-бізнес”, выпускаючы рэлізы і праводзячы канцэрты артыстаў, якія да эстраднай музыкі дачынення не мелi. Пачынаў ён гэтую сваю добрую дзейнасць бліжэй да сярэдзіны 1990-х, калі яму яшчэ і 20 гадоў не было! Але і не толькі рок з авангардам рухаў ён у масы, а шмат намаганняў прыклаў і да таго, каб пабачылі свет архіўныя аўдыяматэрыялы з запісамі незаслужана забытых і напаўзабытых айчынных выканаўцаў, якія працавалі ў самых розных жанрах. Зараз госць “К” па-ранейшаму ладзіць выступы беларускіх музыкантаў, аднак справядлівасці дзеля варта сказаць, што вялікая частка мерапрыемстваў, якія праводзяцца ім, ужо даўно звязаная з гастролямі артыстаў замежных, за што ён у свой час быў неміласэрдна крытыкаваны заўзятымі фанатамі роднай музычнай альтэрнатывы. Мы ж не будзем крытыкаваць Віталя, а пусцімся з ім ва ўспаміны і пагаворым пра дзень сённяшні.
Далей
art-блог
Сюррэалізм як… прага любові
Да творчасці драматурга Дзмітрыя Данілава ў Беларусі ўжо звярталіся. П’есу “Чалавек з Падольска”, за якую драматург атрымаў Расійскую нацыянальную тэатральную прэмію “Залатая маска”, у сталічным Маладзёжным тэатры ставіў Дзмітрый Багаслаўскі. Не так даўно адбылася новая прэм’ера паводле Данілава: у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы рэжысёр Дзяніс Фёдараў паставіў спектакль
“Сярожа вельмі тупы”.
Далей
Подыум або канвеер?
Сусветная прэм’ера драмы “Вырадак” германіста і драматурга Марыуса фон Майенбурга адбылася ў 2007 годзе ў “Тэатры на плошчы Леніна”, што ў Берліне. Не так даўно п’еса ўвайшла ў рэпертуар постсавецкіх калектываў — напрыклад, у траўні яна пад назвай “Фэйс-кантроль” была пастаўлена ў Херсонскім акадэмічным музычна-драматычным тэатры імя Міколы Куліша. І вось ужо Гомельскі маладзёжны тэатр зачыніў сезон сваёй інтэрпрэтацыяй “Вырадка” ад рэжысёра Віталя Краўчанкі
і мастака Андрэя Жыгура.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
У чаканні джаз-клуба
Лепшай джазавай вакалісткай Беларусі часта называюць Яўгенію Лятун. Не ведаю, ці захоча хто з гэтым спрачацца, але на нашай джазавай сцэне па аўтарытэце і вядомасці роўных ёй няма. Джаз у Беларусі — жанр элітарны, нямасавы, кожны афішны канцэрт на вялікай сцэне становіцца падзеяй. Такой для аматараў джаза стала і сольная праграма Трыа Яўгеніі Лятун
у мінскай канцэртнай зале “Верхні горад”.
Далей
На людным месцы
Васілёк у жыце
У мінулую суботу я і мой старэйшы сын Сцяпан адправіліся з вудамі на вадасховішча ля вёскі Пятровічы (ад Соснаў у бок Гомеля). Назіранне за паплаўком на азёрнай роўнядзі — цудоўны сродак антыстрэсавай тэрапіі. Вялізнае возера ў атачэнні хмызняку і з утульнымі “кішэнямі” (якраз для дваіх), каб без перашкод закідваць снасць, прывабіла не адзін дзясятак аматараў рыбацкага адпачынку. Але я не пра тое, як добра бярэцца рыба на ўсходзе сонца. Я пра надзвычайную засмечанасць гэтых “кішэняў” пластыкавымі пакетамі, бутэлькамі, паперай і кардонам, харчовымі адходамі і іншымі непрыемнымі сведчаннямі актыўнай жыццядзейнасці. На такое здольны толькі чалавек. Як ні стараліся, а прыбраць усё не змаглі. Згадаў сітуацыю невыпадкова.
Далей
Гістарыёграф
Народжаны ля Вострай Брамы
У публікацыях, прысвечаных Францішку Аляхновічу, спектаклі па п’есах якога сёння з поспехам ідуць у айчынных тэатрах, вельмі падрабязна і цікава апісваецца ягонае доўгае і поўнае трагічных эпізодаў жыццё. Ды і сам творца яшчэ пры жыцці смела распавядаў пра свой багаты досвед у кнізе і артыкулах. Але што тычыцца генеалогіі роду Аляхновічаў, то ў гэтым гародзе пануе суцэльнае запусценне. Што ж, паспрабуем навесці там хаця б сякі-такі парадак…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Суботнія сустрэчы
Юрый ІВАНОЎ: “Ён зірнуў на мяне — і я паспеў ухапіць гэты момант”
Легендарнаму фатографу Юрыю ІВАНОВУ, якога мы маем маральнае права з гонарам назваць “вечным культураўцам”, не так даўно споўнілася 80. Напярэдадні юбілею СМІ літаральна стракацелі інтэрв’ю з ім. Але мы, шчыра павіншаваўшы шаноўнага калегу, вырашылі наўмысна адкласці гутарку на пазнейшы час — каб атрымалася яна не “дацкай”, а праблемнай, не “паднагоднай”, але актуальнай заўсёды. Балазе, вечных праблем у фатаграфіі хапае.
Далей
Тэма
Вертыкаль Дантэ і Беатрычэ
Рэжысёр Ірына Кадзюкова стварае свае фільмы нібыта ювелірныя творы. Высакародны матэрыял, карпатлівае яго вывучэнне, творчая агранка — і перад гледачом паўстае адметная анімацыйная карціна, што скарае гледачоў на многіх кантынентах. “Дантэ, Беатрычэ” — такую назву мае новы фільм славутай аўтаркі, прысвечаны каханню сусветна вядомага паэта і яго дамы сэрца. “Аніякіх доўгіх светлых завіткоў. Мы ўбачылі Беатрычэ такой — з тонкім профілем і прыбранай прычоскай. З залатымі валасамі, у чырвонай сукенцы”, — паказвае малюнак умілаванай Дантэ Ірына Кадзюкова. Напярэдадні вялікай анімацыйнай прэм’еры, што адбудзецца ўжо ў верасні, мы завіталі ў майстэрню рэжысёра, каб распытаць пра яе новы фільм ды каханне, што не ведае часу.
Далей
Актуаліі
Трыенале. Пілотны праект
14 жніўня ў Палацы мастацтва адкрылася выстава, якую не будзе перабольшаннем назваць доўгачаканай. Гэта выстава работ, што трапілі на рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”, які праводзіцца ўпершыню. Да арганізацыі конкурсу спрычыніліся Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў. Намінацыі конкурсу — “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка”, “Навацыя”. Як ўжо павялося, акрамя лаўрэатаў, якіх вызначыць журы, будуць і ўшанаваныя прызам глядацкіх сімпатый. Кожны наведвальнік выставы можа аддаць свой голас за ўпадабаны твор. А галасаванне пачалося ўжо на вернісажы.
Да акрыцця выставы быў аператыўна падрыхтаваны каталог. Ён адкрываецца вітальным словам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара да ўдзельнікаў Трыенале. У прыватнасці, у ім сказана: “Самаадданасць беларускай моладзі справе мастацтва, глыбіня творчых пошукаў, рэалізацыя асабістага таленту дзеля ўзбагачэння нацыянальнай культуры, разнастайнасць жанраў, формаў і напрамкаў сведчаць аб росквіце беларускай культуры, высокім прафесійным узроўні майстэрства, надаюць імпульс стваральнага развіцця”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Верыць у народ і край
Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў паведаміў “К”, што 20 жніўня купалаўцы прэзентуюць выставу “У народ і край свой толькі веру”. Такім чынам будзе адзначана стагоддзе з дня смерці выбітнага грамадскага дзеяча, палітыка і археолага Івана Луцкевіча. Як сцвярджае Павел Каралёў, упершыню ў краіне ў межах асобнай выставы музейшчыкі збіраюцца адлюстраваць шлях Івана Луцкевіча, які значна паўплываў на станаўленне асобы Янкі Купалы.
Далей
Усе цыркі — у госці да нас!
У верасні ў Мінску пройдзе Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва — ужо другі па ліку. Аб тым, што значыла правядзенне гэтага форуму для нашага цырка, чым ён жыве цяпер і чаго гледачам чакаць ад маючай адбыцца падзеі, мы размаўляем з мастацкім кіраўніком Белдзяржцырка Вітаўтасам ГРЫГАЛЮНАСАМ.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Ліпеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць музыкант гурта Port Mone Аляксей ВАРСОБА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Хто бліжэй да ісціны?
Два погляды на будучыню каранёвай культуры
Шукаючы ў вёсцы Сянькова адзіную ўстанову культуры, я звярнуўся на дапамогу да старэнькай бабулі, якая з чымсьці корпалася ў сваім двары. “Што-што шукаеце? — перапытала яна мяне. — Культуру? Ды колькі яе ў нас засталося... Ды і не патрэбна яна цяпер нікому”. Але як прайсці — патлумачыла. І адправіўся я па ўказаным маршруце — увесь такі ў роздумах…
Далей
Спадчына
Новыя муры Старога замка
Вандроўка выхаднога дня
Мінулыя выхадныя і пачатак тыдня я правёў у Гродне. Мая жонка гараднічанка, і калі-некалі мы наведваемся туды да сваякоў. У маладыя гады мы не тое, каб сварыліся, але моцна спрачаліся па тэме “Мінск і Гродна”. На яе тагачасную думку выходзіла, што Мінск — горад, скажам так, “пралетарскі”, а Гродна — “шляхетны”. І ніколі б яна з Гродна не паехала, каб там была праца, адпавядаючая яе прафесійным амбіцыям. Мае аргументы на карысць Мінска: гэта горад з моцнай дынамікай развіцця і патэнцыялам. Між тым як Гродна — прыгожы і ўтульны горад-музей. Зрэшты, згоды дасягнулі. Наш старэйшы сын нарадзіўся ў Мінску, а малодшы ў Гродне. Так што абодва гарады знітаваныя ў лёсе нашай сям’і.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |