Свежы нумар
Соцыум
Паланэз “Вітанне з Радзімай”
Залессе, асветленае памяццю Агінскага, працягвае здзіўляць
Да 15 мая ў Музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі пройдзе афіцыйная здача апошняй чаргі рэканструкцыйна-аднаўленчых работ, распачатых яшчэ ў 2010 годзе. Па сутнасці, адкрыццё музейнага комплексу адбылося яшчэ падчас леташняй Ночы музеяў, але тады возера, гідратэхнічныя збудаванні, альтанка і парк яшчэ не былі даведзены да належнага ладу. Цяпер усё гатова.
Далей
Ратаванне беларускай перліны
У ноч на 16 красавіка ці не ўвесь свет са слязамі на вачах назіраў за тым, як нацыянальны здабытак Францыі — сабор Нотр-Дам-дэ-Пары — паступова паглынае агонь. На шчасце, пажарным удалося яго пагасіць, хаця ліквідацыя наступстваў катастрофы запатрабуе працяглага часу і каласальных сродкаў.
А мне ў тую ноч прыгадаліся падобныя драматычныя падзеі, у якіх давялося браць самы непасрэдны ўдзел. 24 снежня 2002 года здарыўся пажар у Нясвіжскім замку — перліне беларускага дойлідства і адным з сімвалаў нашай краіны. На той час я быў намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, і па даручэнні Кіраўніка дзяржавы прыбыў на аб’ект ужо праз дзве гадзіны пасля ўзгарання, узначаліўшы аператыўны штаб па ліквідацыі наступстваў пажару.
Далей
Дзяжурны па нумары
Я прыйду дзеля настальгіі. А мой сын?
Нават калі мастак ці творчая суполка высока трымаюць планку прафесіяналізму, эфектна вылучаюцца з цэхавага асяроддзя, маюць трывалую падтрымку сваёй аўдыторыі і іншыя падставы для самапавагі, гэта не значыць, што кожная сустрэча такіх творцаў з публікай (выстава, канцэрт, спектакль) абавязкова атрымаецца вартай увагі і стане падзеяй, будзе мець розгалас станоўчы ці хаця б проста розгалас. Творчасць — гэта не планавая дзейнасць з прагназуемым вынікам. Шмат у чым яна была і застаецца латарэяй.
Далей
Prof-партфоліа
“Малюся, натхняю, кажу кампліменты”
Зрабіць спектакль па-за межамі рэпертуарных тэатраў — задача не з простых. Трэба сабраць каманду, знайсці пляцоўку, атрымаць гастрольку на паказ, зрабіць рэкламу, прадаць білеты — не кожны за гэта возьмецца. Але менавіта незалежныя праекты заўжды прыцягваюць увагу публікі. Адзін з такіх магнітаў цяперашняга сезона, пра які ідзе пагалоска “Трэба глядзець!” — “Гэтамы” па нашумелай кнізе Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”, пастаўлены ўкраінскім рэжысёрам Стасам Жырковым з беларускімі артыстамі. Прадзюсар праекта Марына ДАШУК распавяла “К”, як рабіць спектаклі без тэатра і чаму ўсё часцей галоўнай лічыцца роля чалавека за кулісамі.
Далей
аКно ў свет
Ці не сапсуём мы грыб Дастаеўскі?
Летась расійскі мастак Сяргей КАТРАН прывёз у Мінск бадай самую нечаканую выставу года. “Сакрэтная зона” ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў уразіла не толькі атракцыйнымі інсталяцыямі і дзіўнымі экспанатамі, але і неспадзеўнай паэтычнасцю ды інтэлектуальнай эквілібрыстыкай “стопяццотага” ўзроўню.
Сёлета той самы аўтар рызыкуе ўзняць новую планку — самага экстравагантнага арт-праекта. Неўзабаве ў Мінску стартуе праграма, завадатарам якой — па словах яе арганізатараў з культурнага хаба OК16 — з’яўляецца мастак па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі.
На леташняй выставе Катрана дадзены “творца” выступаў у ролі кампазітара, выконваючы сваю араторыю “Ведзьмавы колцы”. Гэтым разам яму даручана яшчэ больш пачэсная місія — запачаткаваць першую ў Беларусі міжнародную арт-рэзідэнцыю. На яе, дарэчы, ужо пададзена каля 25 заявак з самых
розных краін.
Далей
art-блог
Ці ўзляціць мышаня, або згрызуць яго коткі?
Пытальнік у назве — усяго толькі няспраўджаная інтрыга. У тым, што новы спектакль Вялікага тэатра “узляціць” на хвалі глядацкага попыту, няма ніякіх сумневаў. На ўсе тры прэм’ерныя паказы, што ішлі запар у будзённыя вечары 16 — 18 красавіка, квіткі былі распрададзены цалкам. Упэўнена, тое ж будзе і надалей, бо на публіку дзейнічае найперш магія назвы і імя кампазітара — класіка не толькі вальсаў і венскай аперэты, але і навагодне-святочнага настрою незалежна ад надвор’я.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
У пагоні за ружовым сланом
Чалавеку ўласціва планаваць свае мары далёка наперад. Самая тыповая — сям’я, дамок ля мора і бязмежнае шчасце, што накрывае з галавой. Візуалізацыя мэты — справа з пункту гледжання псіхалогіі нават карысная. Але толькі калі гэта не паветраныя замкі з пароў алкаголю. Пра замкнёнасць ва ўласных памкненнях, ад якой балюча ўсім навокал, разважае тэатральны праект HomoCosmos у прэм’еры “Убачыць ружовага слана”.
Далей
Канцэрт на трох як прывітанне з 1990-х
Росквіт беларускага бардаўскага руху быў у 1990-я гады. Тады колькасць аўтараў і выканаўцаў ішла на дзясяткі, нават сотні. Былі канцэрты, фестывалі, конкурсы, тэле- і радыёэфіры. Галоўнае, з’явілася многа добрых бардаў. Але з часам амаль усе яны зніклі з вачэй публікі, як і тыя фестывалі. Таму афіша канцэрта 17 красавіка ў малой зале КЗ “Мінск” з удзелам трох “зорак” таго часу — Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка і Алега Мізулы — выглядала нечаканым прывітаннем з 1990-х.
Далей
На людным месцы
Вясна — час на ідэі
Я сёння адшукаў у шафе пінжак: Мінск напрыканцы красавіка пачаў рэпеціраваць лета. І ў яго, гляджу, атрымліваецца. Горача. Не стае дажджу. Але вялікае абуджэнне не спыніць. Вясновы пачатак лета — час нараджэння новых ідэй. Яны рознакаляровымі птушкамі лунаюць над аблокамі. Галоўнае — разгледзець іх і прымусіць працаваць на сябе.
Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прыдумалі сабе “Бібліязацемкі”. Квэст для падлеткаў “Уперад” прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Суботнія сустрэчы
Прамяняць казіно на тэатр. Але — не жыццё
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціна ЕРАНЬКОВА святкуе свой юбілей. Паводле традыцыі, афіша Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, дзе яна працуе ўжо 23 гады, цягам тыдня складалася з яе найлепшых спектакляў: “Пясняр”, адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама Нацыянальнай тэатральнай прэміяй, “Утаймаванне свавольніцы”, якое вытрымала больш за сотню паказаў, “Інтымная камедыя”, “Небяспечныя сувязі”, “Жаніхі”. Акрамя гэтага, віноўніца ўрачыстасцяў падрыхтавала прэм’еру — лірычную камедыю “Дзявочнік” па аднайменнай п’есе амерыканскай пісьменніцы Лоры Канінгем.
І нават дзіва, што ў такім напружаным графіку Валянціна Рыгораўна ўсё ж знайшла час для грунтоўнай размовы.
Далей
Сэлфі: творца пра твор
Хрыстос, уваскрэслы ў Гародні
У гэтыя дні каталікі ўжо вітаюць адзін аднаго воклічам “Хрыстос уваскрос!”, а праваслаўныя яшчэ рыхтуюцца яго пачуць. І менавіта ў велікодны час на ўскраіне Гродна амаль незаўважна для арт-супольнасці прайшоў папраўдзе ўнікальны для Беларусі праект на памежжы рэлігіі і contemporary art. Мала таго, што ў храме былі выстаўленыя творы сучаснага жывапісу — яны яшчэ і выкарыстоўваліся ў якасці абразоў! Прычым у самы драматычны перыяд літургічнага года — у Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу, дні Тайнай вячэры і Пакутаў Гасподніх.
Далей
Якая на слых радыяцыя
Напярэдадні 33-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы адначасова на дзвюх пляцоўках — у мінскім Дзяржаўным мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура і кіеўскім Музеі-майстэрні Івана Кавалерыдзэ — адкрылася выстава Яўгена Рагозіна “33”. Адметная яна ўжо хаця б па адной прычыне: бадай упершыню ў нашых краях публіцы прапануецца выставачны праект, які немагчыма глядзець: яго можна выключна слухаць. Візуальны складнік у дадзеным выпадку поўнасцю адсутнічае — толькі гук.
Але куды важней, напэўна, нават не фармальная навізна. З дапамогай саўнд-арту аўтар імкнецца асэнсаваць досыць цяжкую для перакладу на мову мастацтва праблематыку.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Актуаліі
Сталічны статус Ліды
На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 25 красавіка прынятае рашэнне аб наданні статусу “Культурная сталіца года” ў 2020 годзе гораду Ліда.
Далей
Форум дырэктараў як каталізатар супрацоўніцтва
У красавіку на базе Нацыянальнага музея Кітая ў Пекіне ўпершыню адбыўся Глабальны форум дырэктараў музеяў у рамках ініцыятывы “Адзін пояс — адзін шлях”, у якім прынялі ўдзел дырэктары вядучых музеяў многіх краін свету. Беларусь на прэстыжным форуме прадставіў аўтар дадзенага артыкулу — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Далей
Каментарыі (68)
Жывая гісторыя Перамогі
З 18 па 21 красавіка ў Беларусі прайшоў адзін з этапаў аўтаэкспедыцыі “Імя воіна”, удзельнікі якой шукаюць імёны салдат, што загінулі падчас вайны. Акцыя прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Паломніцтва да юбілею
Свята працы для Наталлі Гайды — яшчэ і дзень народзінаў. А часам, як сёлета, юбілей. Таму да 1 мая ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ладзіцца сапраўдны тэатральны “салют” з некалькіх знакавых для салісткі спектакляў і неверагодная канцэртная праграма, поўная сюрпрызаў.
Далей
Усе “маскі” да нас
Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “Арт Карпарэйшн” працягвае шыкоўны праект відэатрансляцый лепшых спектакляў з усяго свету. На чарзе — лаўрэаты і намінанты найпрэстыжнейшай расійскай прэміі “Залатая маска”, вынікі якой за мінулы год былі падведзены літаральна днямі.
Далей
Водблескі “Паўночнага ззяння”
Амбітны праект Вольгі Чайкоўскай, якая абрала сваёй місіяй знаёмства беларусаў з кіно скандынаўскіх і балтыйскіх краін, у пяты — юбілейны — год існавання, пацвярджае: “Усё магчыма!” Такі лозунг мае сёлетні фестываль, які пройдзе ў Мінску з 10 па 17 мая.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Нязгасны агеньчык
Пайшоў з жыцця Юрый Бліноў — знакаміты піяніст, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, аўтар цэлага шэрагу твораў, у тым ліку аркестравых. Памёр раптоўна, у росквіце сіл і музычнай кар’еры. Не дабег літаральна пяць метраў да фінішу ў паўмарафоне ў Гомелі. Творчая дзейнасць гэтага музыканта, разлічаная, здавалася б, на неабсяжны па працягласці марафон, аказалася, на вялікі жаль, спрынтам.
Але ж якім яркім!
Далей
Праз гасцінец
Светлыя людзі Цёмнага Лесу
Аграгарадок Цёмны Лес не першы год з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі журналістаў. Але пішуць матэрыялы і здымаюць рэпартажы яны не толькі пра тое, як мясцовыя прадпрыемствы выконваюць і перавыконваюць вытворчы план. Прадстаўнікі СМІ ўжо даўно праклалі сцежку да тамтэйшага музея, прысвечанага паэтцы Ніне Кавалёвай. Зрэшты, не забывае прэса наведвацца і ў сельскі клуб. Давайце і мы з вамі адправімся ў гэты населены пункт — з “інспекцыяй” яго ўстаноў культуры. Наперад і з песняй! Памятаеце, як у фільме “Афоня”: “В темном лесе, за лесью”?
Далей
Традыцыі
Падчас велікодных святаў
Рэгіянальныя звычаі: суплёт самабытнасцяў
Велікоднае свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця ўключае як набажэнства ў царкве ці касцёле з абавязковым асвячэннем пафарбаваных яек, пірагоў ды іншай ежы, так і разнастайныя традыцыйныя абрады. Многія з іх не толькі дасюль бытуюць у вёсках і мястэчках Беларусі, але і творча пераасэнсоўваюцца ды пераствараюцца работнікамі сферы культуры.
Пра некаторыя з такіх сакавітых народных звычаяў мы сёння і нагадаем.
Далей
“Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць”
Веснавы перыяд у традыцыйнай культуры беларусаў звязаны з услаўленнем сонечнага свяціла, ад якога залежаў будучы ўраджай і ў выніку само жыццё чалавека. Сонца — галоўнае боства многіх народаў Зямлі, а на нашых землях яго шанаванне вядомае яшчэ з перыяду неаліту. Сучасная дамавая разьба Гомельшчыны ды і іншых рэгіёнаў Беларусі дагэтуль утрымлівае салярныя знакі, а таксама знакі маланкі або перуновых стрэл, якія служылі абярэгамі. Багата сонечных знакаў у арнаментах тканых вырабаў, карунках і вышыўцы. Некалі такія сімвалы складалі аснову светаўяўлення чалавека, якое адлюстроўвалася ў абрадах. Найбольш — у веснавой карагоднай традыцыі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |