Свежы нумар
Соцыум
Звёны ў адным ланцугу
Рознымі культурнымі і забаўляльнымі праектамі ў духу савецкага рэтра сёння нікога ўжо не здзівіш. І атрымаўшы шыкоўны запрашальнік, стылізаваны пад пасведчанне Цэнтральнага выканкама БССР, я чакаў чагосьці падобнага. Аднак выстава “1919. Беларуская рэспубліка” ў Нацыянальным гістарычным музеі вылучалася найперш не атракцыйнасцю (хаця яе элементы таксама ёсць — куды ж сёння без іх?), а найперш канцэптуальным падыходам. Вельмі важная атрымалася выстава, хай сабе і невялічкая, бо ў цяперашніх плошчах музею надта не разгарнуцца.
Далей
Вучыць гуляючы
Ці пасуюць дарослыя праблемы дзіцячаму тэатру?
Тэатр як аматарская студыя — з’ява досыць распаўсюджаная і папулярная. Існуе процьма калектываў у Дамах культуры, прыватных гурткоў, масава сталі з’яўляцца тэатральныя аддзяленні ў дзіцячых школах мастацтваў. Ідэя выхавання малечы мастацтвам сама па сабе, бясспрэчна, цудоўная. Аднак чым больш аматарскіх спектакляў я гляджу, тым больш у мяне ўзнікае пытанняў. І першае з іх: ці не падмяняюць некаторыя педагогі праз сваё імкненне навучыць “як трэба” дзіцячую шчырасць на штучную “правільнасць”? Здаецца, на шляху да выніку ў некаторых губляецца мэта.
Далей
Дзяжурны па нумары
Ці варта трымацца “за бараду?”
У адным са сваіх інтэрв’ю вядомы графік Павел Татарнікаў распавёў такую гісторыю. Яму патэлефанавалі з выдавецтва, якое рабіла школьны падручнік. Мастацкі рэдактар — мабыць, нядаўняя выпускніца — выбрала на вокладку з ліку ягоных работ у Сеціве выяву казачнага персанажа — барадатага босага
дзеда, які цягне снапы з палёў.
— Там пастаральнае асяроддзе — поле, жнейкі, вёска, царква, касцёл. Але што атрымліваецца? — гаворыць мастак. — Дзяўчына, якая нядаўна сама сядзела за партай, чамусьці падумала, што для вокладкі школьнага падручніка па беларускай літаратуры не знайсці нічога лепшага… Такі стэрэатып ідзе з савецкіх часоў, калі з нас ляпілі сялянскую нацыю. Я выдавецтву адмовіў.
Далей
Крытычная маса
Арт, “Кантакт” і мы
Днямі ў Магілёве завяршыўся ХІV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Спектаклі, годныя называцца на ім “падзеяй”, вылучаны. Што засталося “за дужкамі”? Галоўнае. А менавіта, вектары далейшага развіцця самога фестывалю і тэатра наогул — нацыянальнага і замежнага.
Далей
art-блог
Кафка, Бог і Дзівакоў
За апошні год — два Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр ператварыўся ў калектыў, на прэм’еры якога не толькі ідуць, але і едуць. У яго рэпертуары ўдала міксуюцца камедыі і “кухонныя баявікі”, сучасная беларуская драматургія і адмысловыя прачытанні антычных твораў. А нядаўна афіша тэатра папоўнілася “Павятовым лекарам” Франца Кафкі. На гомельскай сцэне ён загучаў па-беларуску ў перакладзе і драматургічнай інтэрпрэтацыі Ірыны Герасімовіч і Давіда Патоцкага, а адметную сцэнічную форму адно з лепшых (па меркаванні самога Кафкі дык дакладна) апавяданняў пісьменніка набыла дзякуючы рэжысёру Юрыю Дзівакову і мастачцы Таццяне Дзіваковай.
Далей
Шаленства саксафонаў
Мода на джаз у Беларусі вяртаецца. Таму буйныя падзеі сыплюцца бы з рогу дастатку: “Джазавыя вечары ля Ратушы”, “Джазавыя сезоны” з сусветнымі зоркамі ў Белдзяржфілармоніі, планы з’яўлення новага пафаснага джаз-клуба, пачатак дзейнасці крэатыўнага праекта BlackWhiteJazz з канцэртамі замежных і беларускіх музыкантаў, пастаянныя джазавыя праграмы сіламі рупліўцаў у абласных гарадах, новыя фестывалі…
У гэты шэраг пастаўлю і Першы рэспубліканскі сакс-форум, што бліскуча прайшоў у зале Белдзяржфілармоніі ў апошнюю суботу сакавіка.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
З ніадкуль. З любоўю
Перш чым стаць беларусам, ён пабыў афрыканцам, іспанцам і французам. Ведаў некалькі моў. Беларусь жа была ягонай радзімай на працягу апошніх 15 гадоў. У жыцці ён перабраў шмат прафесій, а вось мастаком адчуў сябе менавіта на нашай зямлі. Ягоная выстава “Рады знаёмству” не так даўно прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на Някрасава).
Далей
На людным месцы
Прычаліць у Мінойтах да “Берага”…
Без камертона музычны інструмент прафесійна не наладзіш. Пагадзіцеся, што камертонам для нацыі з’яўляецца пісьменнік, які не церпіць фальшывых нот ні ў сваіх учынках, ні ў сваіх тэкстах. Народ з такой асобай звярае думкі, раўняецца і дае ёй званне “народны”. Пра гэта я казаў у мінулым аглядзе пошты. Заклікаў чытачоў — у першую чаргу, бібліятэкараў — назваць тых беларускіх літаратараў, якія паўплывалі на іх светапогляд. Першай адгукнулася кіраўнік Бешанковіцкай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Курмель. Малайчына, Таццяна Міхайлаўна! І ў вашай кніжнай гаспадарцы ўсё ўзорна, і ў стасунках з нашай газетай таксама.
Далей
Прафесійны падыход да самадзейнага тэатра
19 — 20 сакавіка ў Магілёве прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум “Аматарскі тэатр у сацыякультурным аспекце горада і рэгіёна”, у якім узялі ўдзел каля 50 кіраўнікоў і рэжысёраў аматарскіх тэатральных калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з далёкага новасібірскага краю.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Пра хор — на мове музыкі
Красавік 2019 — юбілейная дата для народнага хору народнай песні выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Родніца”. Узгадваюцца радкі Ніла Гілевіча: “Будзь благаславёна тая сіла, што нас прымусіла спяваць”. Вось ужо 40 гадоў яна трымае ў сваіх абдымках гэты калектыў.
Даволі часта пра добрую і ладную справу кажуць: “як па нотах”. А распавядаць пра хор-юбіляр можна нават з выкарыстаннем пэўных музычных тэрмінаў.
Далей
Гістарыёграф
Нястомны руплівец гісторыі
Не так даўно споўнілася 80 гадоў Эмануілу Рыгоравічу Іофе. Доктару гістарычных навук, прафесару БДПУ імя Максіма Танка. Гісторыку, чыё імя вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка
за яе межамі. Дыяпазон яго навуковых інтарэсаў неверагодна шырокі, а даробак вымяраецца ажно дзвюма тысячамі розных публікацый! У іх ліку — і манаграфія, выдадзеная напярэдадні святкавання 90-х угодкаў з дня стварэння БССР, у якой паказаны жыццёвы шлях і дзейнасць усіх кіраўнікоў Савецкай Беларусі. Да Эмануіла Рыгоравіча ніхто такіх кніг не выдаваў.
Далей
Актуаліі
Сэрца і кветкі ў сімвале сталіцы Садружнасці
5 красавіка Брэст афіцыйна стаў культурнай сталіцай Садружнасці, прыняўшы эстафету ў старадаўняга армянскага Горыса. На ўрачыстай цырымоніі ў спартыўным комплексе “Вікторыя” сертыфікат аб сталічным статусе перадаў Брэсту старшыня Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД Міхаіл Швыдкой.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Апельсінавая бяроза
Чым жыла культура Аршанскага раёна ў першы месяц вясны? Адказ на гэтае пытанне — у хроніцы падзей. Інфармацыя прадастаўлена аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама.
Далей
Тэатр як дыскусійная пляцоўка
4 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва, у Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрасілі студэнтаў і выкладчыкаў сталічных ВНУ. Ім паказалі спектакль “Дзве душы” паводле Максіма Гарэцкага, а пасля закрыцця заслоны запрасілі на тэматычную дыскусію.
Далей
“Каб вам жыць у цікавыя часы”
Менавіта такой тэме — May you live in interesting times — мусіць адпавядаць кожны з праектаў 58-й Міжнароднай выставы сучаснага мастацтва ў Венецыі. Да яе пачатку засталося трохі болей за месяц. Як ужо паведамляла “К”, нашу краіну сёлета прадставіць праект “Exit/Выхад” куратара Вольгі РЫБЧЫНСКАЙ і скульптара Канстанціна СЕЛІХАНАВА. Што змогуць убачыць наведвальнікі беларускага павільёна ў Венецыі з 11 мая па 24 лістапада, распавядаюць аўтары.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Сугучча дзвюх літаратур
2 красавіка ў Доме прэсы быў арганізаваны “круглы стол”, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Тэма для абмеркавання была наступнай: “Сугучча: беларуска-расійскія літаратурныя праекты”. Да размовы былі запрошаны пісьменнікі, выдаўцы, кіраўнікі і супрацоўнікі вядучых беларускіх выданняў.
Далей
Партрэт у інтэр'еры
Сямейная сага мастакоў
Сакрэт поспеху мастацкай выставы на першы погляд увогуле і не сакрэт: наяўнасць у мастака таленту. Аднак не заўсёды гэтага дастаткова, бо інфармацыйны паток вялікі, і ў ім лёгка застацца незаўважаным. Зрэшты, часам і без таленту можна абысціся, бо ёсць такія магутныя рэчы, як піяр, хайп, зорнае імя…
Выстава “Сям’я”, якая не так даўно прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, не прэтэндавала ні на што, акрамя прадстаўлення таленавітых работ. Але ж стала і папулярнай, і розгаласнай, і багатай на глядацкія эмоцыі. Бо прапанавала яшчэ і захапляльную сямейную гісторыю — сюжэты, вартыя раманаў і саг. Галоўны “рухавік” падзеі — мастачка Зоя ЛУЦЭВІЧ — натхніла наведвальнікаў шчырай любоўю да сваёй сям’і. І сям’я гэта няпростая.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Cакавіцкія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць арт-дырэктар клуба, музыкант гурта Tornado Андрэй “Ангус” ПIПКО (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык
Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праз гасцінец
Калейдаскоп радасці ў Год парсючка
Гэты населены пункт — лепшая ілюстрацыя таго, як могуць жыць нашы аграгарадкі. Вядомаму не толькі ў межах краіны прадпрыемству пастаянна патрэбны новыя працоўныя рукі. Значыць, і інфраструктура павінна адпавядаць, каб не на сезон — два заставаліся людзі, а пускалі тут карані. А якасць побыту — яна зусім
не толькі ў прыгожых новых дамах, але і ў тым, ці ёсць дзе чалавеку прабавіць вольны час,
ці мае ён магчымасці рэалізаваць свае духоўныя патрэбы ды творчыя схільнасці? І ўсходаўская культура такія магчымасці прапануе...
Далей
In memoriam
Яго голас у лёсе краіны
Ад рэдакцыі. У канцы мінулага года пайшоў з жыцця былы саліст нашага Вялікага тэатра Міхаіл Качаноўскі. Ён не меў высокіх званняў, а праблемы са здароўем вымусілі яго заўчасна завяршыць кар’еру. Многія ягоныя калегі і дагэтуль згадваюць, як добра ён спяваў, як цудоўна ўдаваліся яму характарныя персанажы. Дый пасля опернай сцэны яго неаднаразова запрашалі “ўзмацніць” разнастайныя аматарскія калектывы, асабліва для “паказальных выступленняў”. Пэўны час Міхаіл Пятровіч быў дырэктарам опернай студыі Акадэміі музыкі.
Гэты артыкул напісаў не музычны паплечнік ці ўдзячны прыхільнік яго голасу (іх, паверце, хапала), а чалавек, які быў яму адным з самых блізкіх — малодшы з чатырох сыноў. Ва ўспамінах адлюстраваны пераважна іншы бок спевака — той, які звычайна схаваны ад публікі. Якім оперны саліст быў у побыце? Ці праўда, што таленавітым можна быць ва ўсім адразу, уключаючы такую ніву, як шматдзетная сям’я?
Далей
Каментарыі (21)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |