Свежы нумар
Тэндэнцыі
Лялькі ў культурным ландшафце
Учора ў Мінск з’ехаліся калектывы ўсіх лялечных тэатраў Беларусі, а таксама госці з Балгарыі, Ізраіля, Ірана, Іспаніі, Расіі і Францыі. Замежная праграма Х Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек адкрылася спектаклем “Убю” кампаніі Pupella-Nogues з мястэчка Кен-Фансгрыў, што ля Тулузы. Гастрольны графік французскай трупы распісаны на шмат месяцаў наперад. Як прызналіся аглядальніку “К” заснавальнікі тэатра Жаэль Нагес і Джорджыа Пупэла, доўгае ліставанне з мастацкім кіраўніком фестывалю, галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксеем Ляляўскім дапамагло зрабіць немагчымае магчымым: чаканы па ўсім свеце калектыў з’явіўся і перад мінскай публікай.
Далей
Мо нам лепей насценгазету рабіць?
Возьмем на ўзбраенне логіку. У ідэале сённяшні наклад “К” павінен адпавядаць агульнай колькасці ўстаноў і арганізацый культуры. Зразумела, што ідэал — мэта заўжды недасягальная. Суровая проза культурнага жыцця патрабуе ўлічваць тое, што аптымізацыя не спыняецца, што бібліятэка, клуб ды школа мастацтваў часцяком знаходзяцца пад адным дахам (хоць гэта, на мой погляд, не прычына выпісваць на адзін адрас толькі адзін асобнік нашай газеты), што публічныя бібліятэкі аб’ядноўваюцца са школьнымі, што ў выніку інтэгравання ўзнікаюць бібліятэкі-клубы і клубы-бібліятэкі. Нават калі груба адмінусуем усё гэта, застанецца каля, умоўна кажучы, шасці тысяч арганізацый ды ўстаноў. З сумам канстатую, сённяшні наш наклад далёка не такі.
Далей
Новыя рэкорды “Славянскага...”
Будучы Міжнародны фестываль мастацтваў у Віцебску зусім не юбілейны, а дваццаць сёмы па ліку, але прыемна здзіўляць і дзівіць публіку будзе так, нібы ён сёлета адзначае круглую дату. Мерапрыемствы, якія складуць яго афіцыйную частку, адбудуцца з 12 па 16 ліпеня, дадатковыя — 7 — 11-га і 17 — 18 ліпеня.
Далей
Міражы прышласці і пасткі памяці
17 мая на плошчы Якуба Коласа ў Мінску адкрылася мастацкая выстава. На стэндах адмысловай канструкцыі размешчаны рэпрадукцыі твораў Георгія Скрыпнічэнкі (1940 — 2015) — мастака, чыя творчасць трактуецца як беларуская версія сюррэалізму. Гэта чарговая акцыя праекта “Мастак і горад”, які распачаўся сем гадоў таму і сцвердзіўся як неад’емны чыннік культурнай прасторы сталіцы.
Далей
Беларуская энергетыка скарыла французаў
Напачатку мая ў межах ІІІ Беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі ў парыжскім тэатры “Атэлье” двойчы з аншлагам прайшлі паказы спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Гэта ўсё яна”.
Далей
На маю думку...
Хто каго перафарсіць
Сёння выставачныя пляцоўкі краіны традыцыйна далучацца да міжнароднай акцыі Ноч музеяў і будуць працаваць у нязвыклы час. Але ўсіх жадаючых ды бескаштоўна музейшчыкі запрашаць не спяшаюцца. Час яшчэ не наспеў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! аКно ў свет
Інавацыі заўсёды ў трэндзе
Еўрапейскі музейны “Оскар” акрэсліў тэндэнцыі галіны
Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў па традыцыі адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу “Еўрапейскі музей года”. Як засведчыла рашэнне журы, найважнейшыя трэнды гэтага году — максімальная адкрытасць для грамадства і сацыяльная місія музея. Сёлетні пераможца — Музей дызайну ў Лондане — без сумневу, адпавядае гэтым якасцям.
Музейны “Оскар” мае не толькі сімвалічную вартасць. Скульптура Генры Мура “Яйка” — твор, каштоўны ва ўсіх сэнсах слова. Аднак уручаюць яго не назаўсёды: ужо налета ўзнагарода перадаецца новаму пераможцу. Што, зрэшты, таксама выглядае сімвалічна: музейная справа развіваецца несупынна.
Далей
Крытычная маса
Талерантнасць да сябе самаго
У аснову спектакля “Талерантнасць” пакладзена п’еса сучаснай французскай актрысы, драматурга і пісьменніцы Ясміны Рэза, да творчасці якой Мікалай Пінігін звяртаўся яшчэ ў 1990-я і з таго часу некалькі
разоў увасабляў яе “Арт”.
Далей
Палескі космас Прудка
Былы дворнік Купалаўскага тэатра Андрусь Горват вярнуўся ў родныя сцены: на Камернай сцэне з’явілася “Радзіва “Прудок”. Поспех спектакля такі ж фенаменальны, як і аднайменнай кнігі: білеты на майскія і чэрвеньскія паказы размялі літаральна за шэсць гадзін пасля старту продажу.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Лабараторыя сучаснасці
У беларускай сталіцы працягваецца маштабны фестываль “Арт-Мінск”, які аб’ядноўвае самыя розныя пляцоўкі. З мультымедыйным выставачным праектам Таццяны Радзівілка “Тэрыторыя чысціні” да яго далучыўся Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура.
Далей
Аркестравая аўра Брэста
Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы справіў сваё 25-годдзе. Нават калі гэты ўзрост выкласці больш значна ды аб’ёмна — як чвэрць стагоддзя, усё адно такі тэрмін будзе ўспрымацца невялікім у параўнанні са славутымі сталічнымі калектывамі. Але зроблена за прамінулы час вельмі многа.
Далей
Утопія, якая працуе
“Гэта не хіпстэрскі — антыхіпстэрскі фестываль”, — выдаў азначэнне Cinema Perpetuum Mobile адзін мой калега. Міжнародны кінафорум кароткаметражнага кіно, які вядомы запальным лозунгам “DIY or die!” (Зрабі сам альбо памры!) і нагадвае па атмасферы адначасова Нью-Ёрк і Амстэрдам, Капыль ды Гродна, прашоў у Мінску ў сёмы раз.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Дні, Перамогаю асветленыя
Мой дзед Сцяпан Рагін адзначаў дзень нараджэння 9 мая. Паважаючы ягоныя заслугі, мяне вызвалялі ад дэманстрацый. І мы ўсе, сваякі ды родзічы, збіраліся ў яго зранку. Дзед любіў слухаць ваенныя песні Высоцкага. Называў яго “хрыпатым”, але паважаў за дакладнасць слова. Дэфіцытныя запісы прывозілі з Масквы ягоныя сыны, мае дзядзькі. Калі дзеда не стала, я стаў хадзіць 9 мая на могілкі. Адносіў кветкі маёру Рагіну, згадваў ягоныя аповеды, імкнуўся зразумець, па якіх законах мы дамагліся Вялікай Перамогі менавіта ў час вясновай квецені. Як бы там ні было, але гэтае свята застаецца для мяне самым пашанотным і важным. Да слова, сёлета ў Ветку на могілкі я ездзіў разам са старэйшым сынам Сцяпанам.
Вярнуўся з чарговай камандзіроўкі, убачыў вялізную колькасць паштовых лістоў, прысвечаных святу пераможнай вясны — і зноў згадаў дзеда.
Далей
Тэма
Квэст для музейнага мадэрнізму
Прыгожа расстаўленыя ў вітрынах экспанаты, акуратныя этыкеткі з подпісамі да іх ды цікавы запамінальны аповед экскурсавода — такім часцей за ўсё запамінаецца музей. Але насамрэч музей — гэта не толькі выставачныя залы і калекцыі. Перадусім гэта людзі. А яшчэ музей — гэта і сам будынак: як “набор” інжынерных камунікацый і будаўнічых канструкцый, якія вымагаюць рэгулярнага нагляду і рамонту.
Пералічаныя складнікі і ўтвараюць стандартны камплект праблем бадай кожнага музея, нават буйнога. Што ж
тады казаць пра раённыя? Адну з такіх устаноў — і даволі нетыповую — “К” наведала напярэдадні Міжнароднага дня музеяў.
Далей
Любілі магнаты мінералы
Будучы людзьмі адукаванымі і высокакультурнымі, прадстаўнікі роду Радзівілаў шмат сіл і сродкаў укладалі ў калекцыянаванне жывапісу, скульптуры ды іншых мастацкіх каштоўнасцяў. Сёе-тое з назапашаных імі скарбаў экспануецца сёння ў залах Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Але мала хто ведае пра любоў магнатаў да мінералаў, самацветаў і горных парод. Іх мінералагічная калекцыя ў свой час была вельмі змястоўнай як з пункту гледжання самой навукі, так і ў плане прыгажосці ды прыцягальнасці, эстэтыкі прыроднага неапрацаванага каменя.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Грунвальд, Міцкевіч, вясковае неба…
Беларускія рарытэты ў Нацыянальным музеі ў Варшаве
Нацыянальны музей у Варшаве — адно з найбагацейшых у суседняй краіне сховішчаў твораў мастацтва, многія з якіх звязаны з Беларуссю і даўно вядомыя чытачам "К". Паколькі каталога такіх карцін, скульптур і іншых артэфактаў не існуе, можна толькі здагадвацца аб маштабах нашай супольнай спадчыны, якая тоіцца ў неабсяжных фондасховішчах. Але досыць і таго, што выстаўлена ў экспазіцыі.
Далей
Скансэны на скрыжаванні эпох
“Драўляны Дыснэйлэнд” альбо машына часу?
Дактарантка Віленскага ўніверсітэта Надзея ЧАРАПАН піша дысертацыю пра досвед наведвальнікаў і сацыяльна-культурную ролю этнаграфічных музеяў на вольным паветры ў Беларусі, Літве і Швецыі. Даследчыца правяла шмат часу ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, Літоўскім музеі народнага побыту ў Румшышкес і ў стакгольмскім Скансэне — гутарыла з наведвальнікамі, удзельнічала ў экскурсіях, забаўляльных і адукацыйных праграмах, а ў літоўскім музеі нават жыла цэлыя два тыдні. І зараз Надзея гатовая падзяліцца тымі высновамі, да якіх прыйшла.
Далей
Фрыстайл
Ружовы заяц — не мяжа мараў
Свет ілюстрацый Кацярыны ДУБОВІК
Маляўнічая дзіцячая кніжка — прастора для неверагодных фантазій маленькага чалавека, і нішто не здольнае яе замяніць. Гэта дарослым дастаткова толькі добрай вокладкі. А дзецям патрэбны яскравыя фарбы і цікавыя персанажы, з якімі можна выправіцца ў свет сваіх уяўленняў.
Першай сур’ёзнай работай Кацярыны ДУБОВІК стаў дыпломны праект у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кацярына атрымала заказ на стварэнне ілюстрацый да падарункавага выдання “Шахматнай навелы” Стэфана Цвейга і з поспехам справілася з задачай. Кніга была надрукаваная — што, дарэчы, рэдкая з’ява для дыплома — і стала прадметам гонару за сваю навучэнку знакамітага беларускага графіка Валерыя Славука. Пасля заканчэння акадэміі шэраг аформленых Кацярынай кніжак працягнуўся. Над большасцю з іх яна працавала ўжо пасля таго, як пераехала жыць ў Нідэрланды.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праз гасцінец
У чаканні “ўважухі” ды аптымістычных навін
Не раз і не два я рэдагаваў гэты тэкст. Але пачуццё, мякка кажучы, дыскамфорту ад яго канчатковай версіі мяне не пакінула. Фарбы не згушчаў, аднак і не прыхарошваў нічога — як ёсць, так ёсць. Пра сёе-тое пісаць не стаў. Напрыклад, пра заробкі ў гэтым аграгарадку ў не самы насычаны сельскагаспадарчымі працамі перыяд. Хіба дадаў трохі ад сябе аптымізму.
Далей
In memoriam
Рэнесансны палёт дэміурга
Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны Аляксандра Кішчанкі
(Працяг. Пачатак у №19.)
У верасні 1997 года, за паўтара месяцы да смерці мастака, я папрасіў Сашу распавесці як на духу “пра час і пра сябе”. Сустрэліся ў мяне дома. Але замест “класічнага” інтэрв’ю атрымаўся незапланаваны творчы дыялог. Падалося, нібы гэтага мала, — і працяг нашай цікавай гутаркі адклалі на бліжэйшую будучыню. Нам было яшчэ пра што пагаварыць, што абмеркаваць і ўспомніць.
Аднак у мітусні жыцця так здарылася, што больш мы так і не перасякаліся — не лічачы тэлефоных размоў “ні пра што” і кароткіх сустрэч на двары нашага дома па вуліцы Сурганава. Але той вераснёўскі дыялог — як аказалася, апошні ў жыцці мастака — захаваўся ў рукапісе ў маім хатнім архіве, і цяпер я цалкам прадстаўляю яго чытачам. Бо мне здаецца, што тыя даўнія роздумы-споведзі мастака і сёння гучаць вельмі сучасна.
Аляксандр Міхайлавіч неяк заўважыў: знятыя будаўнічыя рыштаванні нечакана выяўляюць архітэктурную завершанасць будынка. Так здарылася і з гэтымі, апошнімі, роздумамі славутага творцы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |