Свежы нумар
Тэндэнцыі
Велікоднае дрэва і яго галінкі
У гэтую суботу нехта з жыхароў Іўя аздабляе вярбу, а хтосьці — ужо фарбуе яйкі. Як і штогод, тут вырастае
цэлае Велікоднае дрэва, упрыгожанае пісанкамі — такая традыцыя была запачаткавана летась і ўжо паспела
прыжыцца. Над краявідамі былога мястэчка нібы лунае постаць Хрыста (“Прывітанне з Рыа!” — жартуюць аматары сэлфі). Магчыма, гэта адзінае ў нашым бурлівым свеце месца, дзе мусульманскія дзеткі на Вялікдзень таксама гуляюць у біткі — проста з павагі да мясцовых традыцый.
Далей
А вы абралі тэатральную падзею?
У Магілёве завяршыўся ХІІІ Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@rt.кантакт”. У асноўнай праграме паказалі 22 спектаклі з 8 краін. А была ж яшчэ дадатковая спецыяльная, дзе гледачамі станавіліся самі ўдзельнікі! Падзеяй форуму, па версіі прафесійных крытыкаў, названа пастаноўка “Медэя. Эпізоды” незалежнага “Тэатра Дзі Капуа” з Санкт-Пецярбурга.
Далей
“У такой невялікай краіне шмат таленавітых людзей”
Аўтар блакбастэраў Цімур Бекмамбетаў наведаў Нацыянальную кінастудыю
“Беларусьфільм”.
Далей
Падарунак філатэлістам і не толькі
23 сакавіка Наваполацк прыцягнуў узмоцненую ўвагу і філатэлістаў, і аматараў нестандартных культурных падзей. У гэты дзень адбылося ўрачыстае гашэнне маркі “Наваполацк — культурная сталіца Беларусі”. Дызайн мастацкага маркіраванага канверта распрацаваў кіраўнік гарадскога архітэктурнага бюро Аляксандр Пісарук.
Далей
Мастачка, якая гуляе з запалкамі
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ўручылі прэмію імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Ушакова. Найлепшымі сцэнографамі назвалі Кацярыну Шымановіч і Дар’ю Дубовік.
Далей
Каментарыі (39)
Калонка рэдактара
Культпаход у добрым сэнсе слова
Матэрыялы гэтага развароту так ці іначай тычацца тэмы адказнасці тых, хто займаецца выхаваннем моладзі. Прычым адказнасці не толькі чыста прафесійнай (у службовых абавязках жа многае не прапішаш!), а і грамадзянскай ды і проста чалавечай. І тут мы абавязкова павінны закрануць паняцце, якое ўжо даўно выклікае самыя ажыўленыя дыскусіі — “культпаход”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Як можна навучыць Памяці
75-я гадавіна трагедыі ў Хатыні стала нагодай для цэлага шэрагу мемарыяльных падзей. У іх ліку — кінапаказы, канцэрт-рэквіем у Белдзяржфілармоніі, прэзентацыя кнігі дырэктара Мемарыяльнага комплексу “Хатынь” Артура Зельскага.
Але асаблівую ўвагу, на маю думку, варта звярнуць на міжнародны форум “Чалавечнасць у гады бесчалавечнасці. Захаванне памяці пра ахвяр сярод мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны ў савецкі і постсавецкі час: гістарычны, адукацыйны і сацыяльна-культурны кантэкст”, арганізаваны Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне” супольна з Мемарыяльным комплексам “Хатынь” пры падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. І справа не столькі ў маштабах мерапрыемства, удзел у якім узялі прадстаўнікі шасці краін. Справа найперш у яго надзвычайнай актуальнасці для грамадства — сённяшняга і будучага.
Далей
А ў дадатак — скандал?
У кінатэатры ідзе адзін з найвыбітных фільмаў сусветнага кінематографа. Частка гледачоў уважліва ўзіраецца ў экран, баючыся згубіць сэнсавую нітку і парушыць эмацыйную сувязь з тым, што адбываецца на экране. Другая частка аўдыторыі — гамоніць ды нават смяецца, перашкаджаючы іншым засяродзіцца на фільме.
Далей
Дзяжурны па нумары
Дзякуй, куфэрак!
Бліскучы празаік Барыс Сачанка здзіўляў калег тым, што з усіх без выключэння камандзіровак прывозіў кнігі. Чамаданамі! І не асабліва турбаваўся, ці памесцяцца яны на хатніх паліцах. Маўляў, чалавек і тысячы ягоных кніг заўжды знойдуць паразуменне ў прасторы, часе і філасофскім асэнсаванні матэрыі. Такім жа неўтаймоўным збіральнікам папяровых выданняў стаў і пляменнік Сачанкі — Барыс Пятровіч, таксама
не абы-які празаік. Такіх з часін Максіма Багдановіча называюць Кніжнікамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
А вы рыхтуецеся да “Берагіні”?
Яшчэ раз пра складнік нацыянальнай ідэалогіі
У напісанні матэрыялаў, якія адлюстроўваюць праблемныя аспекты фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, я ўжо меркаваў сцішыцца. Бракуе часу, ды і вынікаў — кот наплакаў. Што ж, а некалі
па артыкулах у рэспубліканскіх СМІ прымаліся рашэнні ў кабінетах…
Але ж чарговая “Берагіня” ўжо на парозе — 20 — 24 чэрвеня. А час бяжыць шпарка. Чакаць, калі “на гары рак свісне” — не надаецца. Таму адважыўся зноў панадакучваць работнікам культуры з розных куткоў Беларусі адносна падрыхтоўкі да значнай для ўсёй краіны падзеі. Можа, кагосьці з шаноўных чытачоў “К” (пастаяннага і асноўнага інфармацыйнага спонсара “Берагіні”) гэты мой артыкул матывуе на канкрэтныя захады альбо зберажэ ад памылак. А каб так яно здарылася, варта заўсёды памятаць пра самае галоўнае — унікальную місію нашага фестывалю.
Далей
Каментарыі (20)
art-блог
Маэстра “сэканд хэнд” не стварае
У Маладзечне — дзве тэатральныя прэм’еры, якія выйшлі адна за другой і выклікалі рэзананс сярод крытыкаў і журналістаў. А ўсё таму, што ў тамтэйшым Мінскім абласным драматычным тэатры з’явіўся надзвычай актыўны, творча “бурлівы” мастацкі кіраўнік — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Валерый Анісенка. Ён прымерыў на сябе ролю дырыжора ў аднайменным монаспектаклі па п’есе Лявона Агулянскага, а трупу вывеў на “Час сэканд-хэнд” паводле кнігі Святланы Алексіевіч. Абедзве працы прыдатныя для фестывальных паказаў.
Далей
Натура сыходзіць і... застаецца
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры — чарговая прэм’ера: “Сыходзячая натура”. Курс на абнаўленне рэпертуару вытрымліваецца на ўсе сто. Але мэтавая аўдыторыя, падобна на тое, застаецца нязменнай — не зусім, мякка кажучы, маладзёжнай.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Прастора мястэчка бы люстэрка вечнасці
“Гісторыя аднаго мястэчка” — такая назва праекта, які прадстаўлены ў Віцебскім мастацкім музеі па выніках 29-га пленэру, праведзенага Культурна-асветніцкім Цэнтрам імя Язэпа Драздовіча. Назва ў чымсьці сумная, і ўжо дакладна лірычная, бо асацыюецца з задуменнай рэтраспекцыяй, з журбой страты чагосьці важнага, карэннага. Нястрыманы бег часу аддаляе ад нас нешта сутнаснае. І творцы спрабавалі зразумець, чаму так здараецца. Усвядоміць антыпрыроду тых з’яў, якія разбураюць сакральную прастору культуры.
Далей
Дзевятнаццаць лакацый для хору
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася прэм’ера “Вясновага канцэрту” Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы. Любоў і мацярынства, вясна і абуджэнне прыроды, духоўны пошук і запал — такія музычныя вобразы жанчыны прадставіў знакаміты хор у сваёй першай праграме пад кіраўніцтвам новага галоўнага дырыжора Вольгі Янум. Канцэрт быў падрыхтаваны ўсяго за два месяцы ў творчым партнёрстве з дырыжорам Дзмітрыем Хлявічам і канцэртмайстрам Кацярынай Петрыкавай.
Далей
На людным месцы
На маршрутах — бібліяровар!
У рэдакцыі іншым разам мяне абвінавачваюць у непрыхаванай любові да культуры Рагачоўскага раёна. Маўляў, ці можна такім адналюбам заставацца? Заўжды адказваю: не толькі можна, але і неабходна. Я ж раён не за блакітныя вочы тамтэйшых дзяўчат вылучаю (хоць і гэта, згодны, прычына важкая), а за актыўную дзейнасць — у тым ліку, і па атрыманні еўрасаюзаўскіх грантаў. Уявіце, Рагачоўшчына, якая ўдалечыні ад межаў Шэнгена, навастрылася аргументавана пераконваць іншаземцаў-партнёраў у важкасці ўласных праектаў! Па словах мясцовага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міхаіла Зайцава, такіх праектаў — ужо больш за два дзясяткі, і агульная сума іх фінансавання з Еўрасаюзу дасягае недзе 550 тысяч еўра. Між тым, я бываў у раёнах, дзе пра такую магчымасць хоць і чулі, аднак прадметна пытаннем яшчэ нават і не займаліся.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Рамэа і Джульета з-пад Наваградка
Перад тым, як паглыбіцца ў гісторыю трагічнага кахання продкаў Адама Міцкевіча, думаем, не будзе залішнім падсумаванне пададзенага ў першай частцы артыкула.
Далей
Каментарыі (39)
Тэма
“Звалка” без статусу
Прыватная калекцыя — не прыватны музей
Гады чатыры таму я напісаў пра збіральніка якараў з Бешанковічаў Андрэя Трубецкага. Калекцыя
ў яго — не абы-якая. Пэўныя экзэмпляры даводзілася даставаць аж са дна Заходняй Дзвіны! Адзін з якараў, пяцілапы, аказаўся ўзростам у 300 гадоў. Да таго ж, у прыватным зборы Андрэя ўжо — амаль чатыры тысячы экспанатаў рабочага рыштунку і самых розных прылад. Трубецкі назваў калекцыю “Інструмент ад неаліту да сучаснасці”. І карыстаецца яна, як кажуць, павышаным попытам у аматараў роднай культуры і гісторыі. Таму з радасцю вырашыў вярнуцца да тэмы прыватнай установы культуры.
Далей
Фрыстайл
У пагоні за адным “зайцам”
Новае імя, новы імідж. Але вочы гараць па-ранейшаму
Вы ўжо намецілі сабе тыя імпрэзы, на якія пойдзеце на “Славянскім базары ў Віцебску”, калі выберацеся ў ліпені ў гэты горад? Напэўна, у іх ліку і XXVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018”. Нашу краіну на ім будзе прадстаўляць Яўген КУРЧЫЧ. Мусіць, некаторым з вас мала што кажа гэтае імя. Але “куфэрак” адкрываецца вельмі проста — спевака многія ведаюць пад іншым імем. Пад якiм? Набярыцеся цярпення.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праз гасцінец
Ці працягне Яна дынастыю?
У Новінах па-ранейшаму весела. Хаця навіны не надта натхняюць
Да Новінаў з Мінска — рукой падаць. Спрактыкаваны кіроўца дамчыць за гадзіну з гакам. Адразу на ўездзе ў вёску размяшчаецца яе адзіная ўстанова культуры — эпіцэнтр усіх тамтэйшых мерапрыемстваў, кропка прыцягнення мясцовых творчых сіл і тых, хто да мастацтва прамога дачынення не мае. У кожнага з нас здараюцца дні, калі чамусьці апускаюцца рукі, а выберашся ў такую вёску, падыхаеш тутэйшым паветрам, пагутарыш з яе жыхарамі — і настрой паляпшаецца. Тут ты разумееш: жыве на сяле культура, хто б там чаго ні казаў! І жыць будзе!
Далей
In memoriam
Прынцэсы і зубры Алесі Зінькевіч
Няпросты лёс наступніцы Алены Кіш з Койданаўшчыны
Тую ролю, якую наіўнае мастацтва адыграла ў развіцці беларускай культуры, мы ўсвядомілі толькі параўнальна нядаўна. Маляваныя дываны Язэпа Драздовіча і Алены Кіш трывала ўвайшлі ў яе залаты фонд. І таму варта звярнуць належную ўвагу на сучасных наступнікаў славутых майстроў.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Далягляды і “Гарызонты” Альгерда Ліёзнава
У 1969 годзе на базе Мінскага радыёзавода было створана новае вытворчае аб’яднанне. Паўстала пытанне, як яго назваць. Прапановы былі розныя. Агучыў сваю ідэю і малады загадчык аддзела мастацкага канструявання СКБ завода Альгерд Ліёзнаў. І менавіта яго варыянт стаў вядомым кожнаму беларусу брэндам — “Гарызонт”! Насамрэч, сакрэт яго з’яўлення просты і празаічны. Малады інтэлігент любіў глядзець ленінградскую тэлепраграму з такой самай назвай — цяпер ужо, пэўна, забытую. Да таго ж, на беларускай мове слова “гарызонт” мае сінонім “далягляд” — погляд у далечыню, у будучыню.
Аднак той чалавек, дзякуючы каму “Гарызонт” стаў “Гарызонтам” (не толькі па назве, а шмат у чым і па сутнасці), заўсёды заставаўся ў цені сваіх твораў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |