Свежы нумар
"К" інфармуе
“Гістарычная памяць, роднае слова, моцная краіна”
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасцей з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Далей
ШАСЦІДЗЯСЯТЫ ЭЛЕМЕНТ ГІСТОРЫІ
15 снежня Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адзначыць 60-годдзе з дня свайго заснавання. Хоць гістарычна на культурнай "карце" краіны ён паўстаў куды раней...
Далей
Вынікі сумеснай калегіі
Пытанні, звязаныя з развіццём супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі ў 2017 — 2020 гадах былі ўсебакова абмеркаваны 3 снежня 2016 года на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “на палях” V Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму.
Далей
Выхад у свет з “К” і "М"
Падпіска-2017!
Гэтым разам сустрэча супрацоўнікаў рэдакцый газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва” з грамадой адбылася ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.
Далей
Дзяжурны па нумары
Атака троляў, або Даеўрабачыліся…
За што я люблю айчынную папулярную музыку (эстрадную альбо рокавую)? За ўменне перыядычна па-сапраўднаму радаваць. Вось і днямі стварыла яна для мяне проста свята нейкае. Вялікая спакуса ўзяць у двукоссе слова “свята”, але ж задавальненне ад пачутага ды ўбачанага я атрымаў у сапраўднасці!.. Хоць і “задавальненне” просіцца абнесці штрышкамі. Калі вы яшчэ не здагадаліся, інтрыгую я паўфінальным адборачным турам да “Еўрабачання”, што выліўся ў парад фрыкаў усіх масцей. Вось, аказваецца, на каго безумоўна багатая наша зямля беларуская!..
Далей
На маю думку...
Ці адчуваем дачыненне?
Ала ГРАХАВА, артыстка катэгорыі “Майстар сцэны”, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск)
Мне не давялося шмат з кім з іншых гарадоў паразмаўляць аб рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная тэатральная прэмія”, але вазьму на сябе смеласць выказаць некалькі думак, бо яны існуюць, яны вярэдзяць і… нехта ж павінен іх выказаць, а нехта пачуць.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
“Культура” — газета для прафесіяналаў-5
Журналісцкі аўтатур газеты "Культура" / Быхаўшчына: павук, які не тчэ павуціны, але прэтэндуе на статус
Ад культуры Быхаўскага раёна вяртаемся да горада, а больш дакладна, да тых устаноў культуры Быхава, дзе захоўваюцца, культывуюцца і набываюць новыя формы беларускія народныя рамёствы. Такіх устаноў у раённым цэнтры мы налічылі дзве. Гэта Цэнтр культуры, творчасці і рамёстваў, а таксама Дзіцячая школа рамёстваў і мастацтваў. Абедзве знаходзяцца ў адным будынку, змагаюцца за вучняў і шукаюць новыя ідэі для свайго развіцця. У свой час “К” звяртала ўвагу на дзейнасць гэтых устаноў — у кантэксце падрыхтоўкі да колішняга Дня беларускага пісьменства. Але адно — жыць надыходзячым святам (а разам з гэтым атрымліваць лепшую фінансавую падтрымку), і зусім іншае — жыць у паўсядзённых клопатах. Але ці такія паўсядзённыя тыя клопаты?
Далей
Prof-партфоліа
Навуковы слэм і чытацкі онлайн
Інфармацыйная будучыня: бачанне бібліятэкараў
Выступленні па скайпе, прэзентацыі праектаў, расповеды пра актуальныя тэндэнцыі ў бібліятэчнай сферы і пра тое, як змагацца за чытача — пра ўсё гэта ды многае іншае можна было даведацца на II Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій”. Мерапрыемства адбылося 1 — 2 снежня на базе Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя Івана Лупіновіча.
Далей
Ужо будзённасць?
8 снежня ў Мінску прайшла канферэнцыя “Прэмія HR-брэнд- 2016”, на якой “засвяціліся” і праекты, звязаныя з культурнай сферай. Па словах арганізатараў, спецыяльная намінацыя “Культура”, зробленая ў рамках сёлетняга Года культуры, дазволіла вызначыць лепшыя праекты айчынных працадаўцаў, скіраваныя на падтрыманне творчых ініцыятыў, развіццё народных традыцый і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Тэрыторыя і меморыя
Дэталі стварэння памятных аб’ектаў
Ніколі не сутыкалася з тым, каб турыст у новым для яго горадзе фатаграфаваў мемарыяльныя дошкі. А між тым яны з’яўляюцца часткай культурнага ландшафту сталіцы, своеасаблівымі знакамі памяці на масіўных “постацях” будынкаў. Карэспандэнт “К” прайшоў са скульптарам, фатографам Яўгенам КОЛЧАВЫМ па сталічным маршруце ад Чырвонага касцёла праз вуліцу Карла Маркса да вуліцы Леніна, дзе творца распавёў пра свае работы ў гэтай далікатнай галіне.
Далей
Крытычная маса
Што адбіваецца ў “каралеўстве люстэрак”?
Абліччы — у часе, час — у абліччах
14 снежня адкрываецца чарговы, XXII з’езд Беларускага саюза мастакоў. На парадку дня — справаздача аб рабоце рады і рэвізійнай камісіі саюза за перыяд паміж з’ездамі, выбары новага складу кіраўніцтва.
Далей
art-блог
Арт-квартэт
Мастыхін-агляд: лістапад
Агляд выстаў лістапада (і крыху снежня) ад мастацтвазнаўцы Ксеніі Сяліцкай-Ткачовай.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Песні, статак і дастатак
Гродзенскі абласны драматычны тэатр паставіў за правіла раз на год ажыццяўляць пастаноўку з запрошаным рэжысёрам. Сёлета ім стаў Міхаіл Лашыцкі, які, у сваю чаргу, абраў п’есу “Клеменс” літоўскага пісьменніка і драматурга Казіса Саі ў перакладзе Алеся Разанава.
Далей
Што ў запасе?
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў адбылася ІІІ трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Factum est factum”, у якім прынялі ўдзел больш за 150 аўтараў.
Далей
На людным месцы
Рэкорды Бабруйска, #byfest і неглюбскі арнамент на перніках
Сёння ў Асіповіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пройдзе навуковая канферэнцыя, прысвечаная вынікам археалагічных даследаванняў гэтага краю. Як паведамляе дырэктар установы Антаніна Сцяпанава, у мерапрыемстве бяруць удзел супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія займаліся тут раскопкамі, а таксама — старшыні сельскіх саветаў, краязнаўцы, настаўнікі гісторыі. Адно з пытанняў парадку дня — ахова 99 археалагічных помнікаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Этнограф і фатограф
Спадчына Аляксандра Сержпутоўскага вяртаецца ў Беларусь
У мінскім Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прайшла выстава факсімільных фотаздымкаў з фондаў Расійскага этнаграфічнага музея (РЭМ) “Сям’я ў культуры народаў Еўразіі. ХХ стагоддзе”, пра якую “К” пісала ў № 48. На выставе было некалькі фота з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зробленых Аляксандрам Сержпутоўскім. Слынная асоба, ён больш вядомы ў нас як этнограф, чым у якасці фатографа. Пра розныя аспекты яго спадчыны гутарым з кіраўніком міжнароднага праекта “Беларуская этнамузеялагічная спадчына Аляксандра Сержпутоўскага ў зборах Расійскага этнаграфічнага музея”, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.
Далей
Персаніфікацыя культуры
Мастак з дакамп’ютарнай пары
Сёлета спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння і 20 гадоў з дня смерці Леаніда Марчанкi (1941 — 1996) — выдатнага майстра беларускай станкавай графікі, добра вядомага гледачам, найперш, сваімі лірычнымі пейзажамі ў тэхніцы афорта. Ён быў сапраўдным падзвіжнікам гэтай складанай графічнай тэхнікі, выдатна валодаў усімі тонкасцямі друку. І ўжо пры жыцці мастака яго творы атрымалі прызнанне.
Далей
Калі карціна... заіграла
Пукст у мурашніку
...Хлопец сядзеў за піяніна і спяваў рыфмы. Было гэта ў Мінску, па-мойму, восенню 1995-га, у пакоi, запоўненым мала- і зусім незнаёмымі мне людзьмі на нейкім з апошніх паверхаў корпуса Белдзяржуніверсітэта. Потым былі пытанні, абмеркаванне ды партвейн. Хлопец, якога я ўбачыў і пачуў упершыню, — Сяргей Пукст. І палюбіў я творчасць ягоную адразу, як адразу некалі “ўтрэскаўся” ва ўсё тое, што рабіў геніяльны Сяргей Курохін. Пецярбургскі бескампрамісны падбухторшчык усераднёнага грамадскага густу раптоўна памёр у 1996-м, у адзін з дзён “Славянскага базару”. Памятаю, як мы дзіка надзерліся з расійскім кампазітарам і шоуменам Сяргеем Шусціцкім, аплакваючы на начной віцебскай лавачцы скон вялікага музыканта... Калі я слухаю песні Пукста, у мяне ў вачах нярэдка з’яўляюцца нябачныя свету слёзы — гэта слёзы гонару. Я ганаруся, што гэты дзеяч культуры — мой суайчыннік. Захапляючыся словам, мелодыяй, аранжыроўкай майстра эпатажу, рыжага і белага клоўна, лютага і далікатнага. Калі ж гляджу я на карціны Пукста...
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэпарцёрскі марафон
Запаведнік, які “ўтварыў” горад
Мэта — стаць нацыянальным
31 снежня гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” адзначае 30-годдзе. Галоўны захавальнік фондаў гэтай установы Аляксандр Рак пасміхаецца: маўляў, ідэя ўзнікнення запаведніка не магла не прыйсці ў казачную пераднавагоднюю ноч. Так што неўзабаве ў супрацоўнікаў “Заслаўя” — двайное свята. А “музей музеяў” сам нагадвае сёння казку пасярод старой гарадской забудовы.
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Каб набыць“што-небудзь беларускае”…
“К” пісала ў нумары 45 за 2015 год пра нацыянальныя матывы на шпалерах беларускай вытворчасці. Тады давялося з сумам канстатаваць, што нацыянальных матываў на прадукцыі гомельскай і мінскай шпалерных фабрык не адшукаць. За год сітуацыя трошкі палепшылася, пра што з радасцю інфармуем. У 2016-м абедзве фабрыкі выпусцілі шпалеры з выявамі беларускіх замкаў на фоне карты краіны. Будзем спадзявацца, што ўзнятая на старонках газеты тэма сталася заўважанай.
Далей
Іншы погляд на Агінскага-2
Дык дзе тут Міхал Клеафас зомбі ганяў?
Мабыць, усім вядомае выслоўе, што пераможцаў не судзяць, што важны толькі вынік, а ўжо сродкі дасягнення мэты — справа другасная. Ёсць, аднак, і нязгодныя з гэтай тэзай. Яны мяркуюць, што высакародная мэта можа быць спляжана, скампраметавана, калі сродкі ёй не адпавядаюць. Папулярызацыя здабыткаў нацыянальнай гісторыі, пашырэнне культурнай прасторы, безумоўна, годная справа. Але прысвечаная асобе знакамітага Міхала Клеафаса Агінскага кніга “1813” Уладзіміра Садоўскага справакавала дыскусію пра этычныя межы творцы. Прынамсі, пра гэта інтэрв’ю з навуковым супрацоўнікам Музея-сядзібы Агінскага ў Залессі Таццянай КЛЯШЧОНАК.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Адзінаццаць гадоў, якія змянілі ўсё
Ля вытокаў Нацыянальнага гістарычнага
У гэтыя снежаньскія дні ёсць добрая нагода ўзгадаць тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага фондавага збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 60 гадоў таму, 15 снежня 1956 года, выйшла распараджэнне Савета Міністраў БССР аб Арганізацыйнай групе па стварэнні Дзяржаўнага музея БССР. Дзеля таго, каб зразумець сутнасць і значэнне гэтай падзеі, неабходна ўзгадаць папярэдні, вельмі складаны этап станаўлення Нацыянальнага гістарычнага музея.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |