Свежы нумар
"К" інфармуе
Варыянты беларускага дома
5 верасня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі пад старшынствам яго кіраўніка Уладзіміра Макея адбылося другое пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Гэтым разам удзельнікамі размовы за “круглым сталом” сталі беларусы з 19 краін свету, кіраўнікі нацыянальных суполак, а таксама прадстаўнікі шэрагу ўстаноў нашай рэспублікі.
Далей
Двойчы да чвэрці стагоддзя
25-ы сезон адкрывае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. На прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай падзеі, народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель прыгадвала, як яшчэ ў Віцебску ў Валерыя Мазынскага ўзнікла ідэя арганізаваць сцэну для беларускіх п’ес: “Усё пачыналася на чужых хлябах, па чужых кутках. А цяпер так гэта ўсё вырасла, расквецілася Цэнтрам беларускай драматургіі з яго тэатральнай лабараторыяй! І калі РТБД выязджае на міжнародныя фестывалі, многія калегі з іншых краін з жалем зазначаюць, што ў іх тэатра нацыянальнай драматургіі ў рэпертуары наогул няма”.
Далей
Вектары супрацы
Днямі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведала дэлегацыя Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая на чале з членам калегіі Арганізацыйнага аддзела ЦК КПК У Юйлянам.
Далей
Марка танца...
16 — 18 верасня ў Гомелі пройдзе VIII Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” — папраўдзе небывалы па сваіх маштабах, з прадстаўніцтвам больш як 20 краін.
Далей
...і марка музыкі
У апошні дзень верасня ў Мінску ўрачыста адкрыецца ХІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Сёлета ў яго праграме — восем адметных канцэртаў.
Далей
Дзе вянчаўся Рымскі-Корсакаў?
8 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, у рамках святкавання 40-годдзя ўстановы, быў урачыста адкрыты новы аб’ект — царква з Барані Аршанскага раёна Віцебскай вобласці: гэта помнік драўлянай архітэктуры, датаваны пачаткам XVIII стагоддзя.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Галерэя ў пуні
4 верасня ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна адбыліся чарговыя “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні”, якія пяты год запар ладзіць у сталіцы і на сваёй малой радзіме пісьменніца Алена Масла.
Далей
Соцыум
Крытычная маса для Лынтупаў
Урэшце, Праспер Мэрымэ мог крыху памыліцца…
Калі з-пад колаў машыны, якая рушыць па залітай святлом поўні лясной гравейцы, выпырхвае чарговы заяц альбо ліса, разумееш, чаму Лынтупскі край часта называюць магічным.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Быццам на замежнай мове
Патрэбен пераклад з састарэлай мовы на сучасную
Першая лекцыя на журфаку БДУ моцна ўрэзалася ў маю памяць: выкладчык рускай мовы Аляксандр Шаблоўскі пачаў з таго, што запытаўся ў наваспечаных студэнтаў, ці ведае хто… як выглядаюць азімыя. Ва аўдыторыі пад 180 чалавек ўзнялося пару рук, бо на свае вочы іх бачылі толькі некалькі дзяўчат з вёсак. Астатнія прызвычаіліся ўспрымаць слова, што нярэдка сустракалася ў мастацкай літаратуры, у якасці нейкага абстрактнага паняцця, не ўнікаючы ў яго сутнасць. Успаміны пра той выкладчыцкі эксперымент усплываюць кожны раз, калі пачынаю чытаць дзецям класічныя творы: я ізноў адчуваю прорву паміж сучасным пакаленнем і тымі рэаліямі, якія апісваюць пісьменнікі мінулага стагоддзя.
Далей
Форум
Пленэр ці не пленэр?
Пераўтварэнне праектнага семінара ў сяброўскую “тусоўку”?
Якую ролю ў наш час выконваюць пленэры? Ці можна сёння лічыць, што гэты фармат састарэў? Па гэтых пытаннях выказалі свае меркаванні старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый СУРСКІ, скульптар Паліна ПІРАГОВА, скульптар і жывапісец Спартак АРУЦЮНЯН, кераміст Валерый КАЛТЫГІН і жывапісец Марта ШМАТАВА — удзельнікі шэрагу сёлетніх пленэраў.
Далей
Дзяжурны па нумары
Там, дзе хадзіў Скарына…
"Ад Ефрасінні, ад Скарыны… ад Полацка пачаўся свет", — напісаў некалі Рыгор Барадулін. Інакш кажучы, слушным было рашэнне абвесціць у 2010-м першай Культурнай сталіцай Беларусі менавіта Полацк, а яшчэ раней, у 1994-м, першай сталіцай Дня беларускага пісьменства. У наступным годзе, як вядома, другая з названых эстафет зноў вернецца пад купалы Сафійскага сабора. Гісторыя развіваецца па спіралі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праекты развіцця
Там, дзе інтэрактыў не забаронены
Жыхары аграгарадка ў кіно не ходзяць, але танчаць на “пятачку”
Сарачы — радзіма фестывалю дзіцячай тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак”, які з пэўнага часу аграгарадок дзеліць з Любанню. Але толькі гэтай нагоды для гонару жыхарам былой вёсачкі, размешчанай у Мінскай вобласці, мала. У яе гісторыі ёсць знакавыя здзяйсненні, адметныя героі, але калі ўжо я завастрыў увагу на тэатры, дык, як вы зразумелі, размова сёння пойдзе пра яго, а больш дакладна пра чалавека, які рэалізуе сябе ў гэтым відзе мастацтва. А яшчэ — у кіно, а яшчэ... З гонарам сучасных Сарачоў, акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Максімам Брагiнцом, мы абыходзім установы культуры, знаёмыя яму з маленства, цікавімся, чым жывуць яны зараз.
Далей
Prof-партфоліа
Утопія ці рэальны праект?
Індустрыяльная платформа “Лістапада”, якая вядзе да зменаў?
“Насустрач натхненню” — такі слоган абраў сабе XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, які пройдзе сёлета з 4 па 11 лістапада. Калі яго трошкі перайначыць, можа сказаць, што “Лістапад-2016” робіць таксама і крок насустрач айчыннай кінаіндустрыі. Індустрыяльная панэль, пляцоўка для развіцця і прасоўвання беларускага кіно, яго дзеячаў, “прэм’ера” якой адбылася летась, сёлета зойме сваё месца сярод іншых праграм “Лістапада”. “Так, індустрыяльнай платформе быць, — пацвердзіла навіну яе каардынатар Лізавета Бобрыкава. — З 5 па 10 лістапада. Галерэя Tut.by. Два поўныя выхадныя і вечары ў буднія дні”.
Далей
Як збыць тэатр у кіно?
Сусветны фармат далучэння да культуры ў нашых рэаліях: ці прыжываецца ён па-за сталіцай?
Пабачыўшы ў афішы кінатэатра “Цэнтральны” правакацыйнае “Лебядзінае возера” Мэцью Борна, я адразу пабегла ў касу… і засталася ні з чым: білеты на 3D-балет былі раскуплены за 10 дзён да паказу. Тая ж гісторыя адбылася з калегам, калі летась яна імкнулася патрапіць на першы паказ лонданскага “Гамлета” на вялікім экране ў Мінску. Сапраўды, праект “Theatre HD” менш чым за год паспяхова займеў сваю публіку ў Мінску, Гомелі і выйшаў на Віцебск. Астатнія абласныя цэнтры пакуль занялі палітыку чакання ў дачыненні да сусветнага кіна-тэатральнага фармату.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Крытычная маса
“Баль…” для “Мэры…” з “Клеапатрай”?
Заўтра Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрывае 47-ы сезон. І, адначасова, святкуе 75-годдзе мастацкага кіраўніка тэатра, заслужанага работніка культуры Беларусі Адама Мурзіча — мюзіклам Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская”, што быў адзначаны Нацыянальнай тэатральнай прэміяй. Самы час падвесці вынікі мінулага сезона і паразважаць пра бліжэйшую будучыню.
Далей
На людным месцы
Сустрэнемся ля студні!
Самымі актыўнымі ў перапісцы з "К" па-ранейшаму застаюцца работнікі культуры Гродзеншчыны. Ведаем, што тое — наўпростая заслуга начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага. Ён прывучыў сваіх калег: піярыць свае дасягненні не сорамна, сорамна гэтых дасягненняў не мець.
Далей
Суботнія сустрэчы
Скансэн на сувязі
Як выжываць пад адкрытым небам?
Ці шмат вы ведаеце дырэктараў рэспубліканскіх музеяў, якія выкладаюць свой нумар асабістага мабільнага тэлефона на музейным сайце, каб, так бы мовіць, і днём і ноччу быць на сувязі з кожным наведвальнікам установы? Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Эдуард БАГДАНОВІЧ робіць так ад пачатку сваёй працы на пасадзе кіраўніка беларускага скансэна. Маўляў, трэба ж заўсёды мець зваротную сувязь як са сваімі ўдзячнымі сябрамі, так і з не менш зацікаўленымі крытыкамі ды дарадцамі...
А наша гутарка пра знакаміты музей пад адкрытым небам, яго сённяшняе і заўтрашняе жыццё, праблемы і перспектывы — скансэн, да слова, сёлета адзначае 40 гадоў з часу стварэння, — пачаліся над картай-схемай музейнай тэрыторыі. А што, даволі зручна: словы пра зробленае ці задуманае падмацоўваліся нагляднай дэманстрацыяй на канкрэтных музейных аб’ектах ці мясцовасці, што ляжыць каля вёскі Строчыцы…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва "Лічбавы" падыход
На фэст за пенсію ці ў крэдыт?
Узяць крэдыт, каб паехаць на замежную фальклорную імпрэзу? Аддаць сваю пенсію, каб аплаціць дарогу на міжнародны фестываль у суседняй Расіі? Менавіта так робяць некаторыя работнікі культуры.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Скарынаўскі рэйс: Рагачоў — Полацк
Друкарня XVI стагоддзя ды сэлфі ў “вышыванцы”
Падарункі дораць не толькі на дзень нараджэння, часам іх атрымліваюць падчас вялікіх святаў. Так сёлета было і ў Рагачове, дзе святкавалі Дзень беларускага пісьменства. Жыхары горада атрымалі цэлы нямала прэзентаў: да свята былі адрамантаваны каля 40 будынкаў, добраўпарадкаваны гарадскі парк, зроблена новая зона адпачынку з двума вадаёмамі, рэканструяваны гарадскія фантаны, адкрылася новая бібліятэка ды кніжная крама. Я ўжо не кажу пра тое, што на некалькі святочных дзён Рагачоў стаў літаратурнай сталіцай Беларусі.
Далей
Святло нязгаснай лампады
Дзень беларускага пісьменства — гэта не толькі святочныя мерапрыемствы ў яе сталіцы, але і шэраг асветніцкіх праектаў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. І надзвычай важна, калі яны закранаюць невялікія населеныя пункты, дзе кожная, скажам, літаратурная сустрэча ператвараецца ў сапраўднае свята. Таму невыпадкова на працягу ўсяго часу правядзення Дня беларускага пісьменства яго ключавым спадарожнікам з’яўляецца праект навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Далей
Ватсан, ён вярнуўся!
Гісторыя аднаго Сяльца ў падарожжы з Дылетантам
Мінск, ранне страшэннае. У час “дапаўзаю” да прыпынку, дзе мяне забірае машына. Еду і паціху прадзіраю вочы. Заязджаем за босам — і што вы думаеце? У белым ільняным касцюме, саламяным капелюшы, з запаветным сакваяжам, начынне якога — “таямніца” за сямю жартамі, з’яўляецца Юрась Жыгамонт. І а 5-й раніцы спадар Дылетант выглядае так, “як па тэлевізары”, — проста выдатна! Новы сезон легендарнай перадачы, якая сёлета пасля 10-годдзя ў тэлеэфірах перайшла ў інтэрнэт, распачынаецца, а я прымаю ўдзел у здымках аднаго з новых выпускаў. І менавіта так — на досвітку, аказваецца, і распачынаецца “Падарожжа з Дылетантам”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Феномен Алены Аладавай
Аднойчы Алена Аладава, знаходзячыся ў Маскве па справах набыцця ў прыватных калекцыянераў твораў рускага мастацтва для Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, вырашыла наведаць “Куток Дурава” (з 1982 года — Тэатр жывёл імя Уладзіміра Дурава). Там працаваў адзін з яе добрых знаёмых яшчэ па даваенных часах. І так атрымалася, што ў пакойчыку, адразу за сланоўнікам, ей паказалі забруджанае палатно са знакамітым “Няроўным шлюбам” выдатнага мастака-перасоўніка Васіля Пукірава: “Як вам, Алена Васільеўна, гэта копія?” Аладава доўга ўглядалася ў карціну, параўноўваючы яе з “Няроўным шлюбам” 1862 года, які экспануецца ў Траццякоўцы. І нейкае шостае пачуццё вымушала думаць, што “дураўская” рэч — не копія! Словам, пайшла на рызыку — набыла “копію” за невялікія грошы. А калі ў Мінску яе адрэстаўравалі, высветлілася: гэта — аўтарскі варыянт-паўтор, зроблены Пукіравым у 1875-м!
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |