Свежы нумар
Фотаблог газеты "Культура"
Квадрат Міцкевіча
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы распачаліся рэпетыцыі спектакля "Пан Тадэвуш" паводле паэмы Адама Міцкевіча
Пастаноўка стане першай, ажыццёўленай на роднай сцэне калектыву пасля маштабнай рэканструкцыі.
Далей
"ZABOR" у Гродне!
У гродзенскай галерэі "Крыга" адбыўся вернісаж аднаго са сталых удзельнікаў выставачнага праекта "Art-Zabor" Руслана Вашкевіча.
Далей
"К" інфармуе
Дзяржаўныя адзнакі
Афіцыйна
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій 2012 года. Таксама работнікі розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод. Як паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара, адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Далей
Дыялогі з землякамі
Сёння стартуе X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Першыя мерапрыемствы праходзяць на сцэне Белдзяржфілармоніі
А ўчора ў сталіцы, пад патранатам Міністэрства культуры, завяршылася Міжнародная канферэнцыя па пытаннях міжкультурнага дыялога і міжэтнічнага ўзаемадзеяння ў прасторы СНД, а сёння — пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытаннях беларусаў замежжа.
Далей
15 верасня - Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь
Віншаванне Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Форум
Што не прымае сучасны арт?
Нездаровы ажыятаж і нашы “траблы”, пра якія ведаць не хочуць
Эстафета сусветнай мастацкай сталіцы пераходзіць з горада ў горад па меры правядзення там буйных імпрэз, куды сцякаецца “ўвесь бамонд”. Пачынаючы з 20 верасня гэты пачэсны тытул на месяц займее Масква, дзе пройдзе ўжо пятае па ліку Біенале сучаснага мастацтва. Да выправы туды рыхтуюцца сотні куратараў ды мастакоў з усяго свету — уключна і з Беларуссю.
Далей
Трэба абмеркаваць!
Ці патрэбен у Беларусі тэлеканал з этнамузыкай?
У эпоху лічбавага тэлебачання знайсці “свой” канал — не праблема. Кабельныя аператары сёння прапаноўваюць тэлеканалы, прысвечаныя фільмам, тэлесерыялам, навуцы і тэхналогіям, самым разнастайным хобі, кшталту рыбалкі і садаводства. Вядома, сярод гэтага мора маюцца і музычныя...
Далей
Каментарыі (1)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Дзяжурны па нумары
Ці патрэбна гэтая памяць?
Барыс КРЭПАК, рэдактар аддзела газеты "Культура", мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
У снежні адбудзецца чарговы XXI З’езд Беларускага саюза мастакоў. Плануецца, што ён пройдзе цягам аднаго дня, і я думаю, што, улічваючы выбары новага кіраўніцтва, гаворкі пра надзённыя пытанні сучаснага выяўленчага мастацтва чакаць не давядзецца. Бо самая галоўная праблема дня сённяшняга для мастакоў, зыходзячы з сацыяльна-эканамічных рэалій, — як захаваць творчы Саюз наогул. Але тое — асобная тэма, і мы да яе яшчэ вернемся пазней.
Далей
Каментарыі (2)
На маю думку...
Тэатр.by: быць ці не быць?
Алег ЧЭЧАНЕЎ, акцёр, рэжысёр
Узімку вядомы расійскі тэатральны крытык, тэатральны менеджар, перакладчык Павел Руднеў, які займае ў дадзены час пасаду памочніка мастацкага кіраўніка па спецпраектах МХАТа імя Чэхава, прадставіў у сваім блогу інтэрнэт-праект пад назвай “Спадчына Мастацкага тэатра. Электронная бібліятэка”. Гэты праект увайшоў у комплекс акцый, прысвечаных святкаванню 150-годдзя з дня нараджэння К.С. Станіслаўскага. Карыстальнік Сеціва можа зайсці на сайт тэатра, націснуць на кнопку “Бібліятэка МХАТ” і азнаёміцца, напрыклад, з 9-м томам Збору твораў заснавальніка тэатра, дзе сабраны лісты з 1918 па 1938 гады. Тут жа прадстаўлены малатыражныя выданні, падрыхтаваныя навукова-даследчым цэнтрам Школы-студыі МХАТ. У відэагалерэі выкладзены запісы спектакляў тэатра. Там можна ўбачыць Ірыну Мірашнічэнка ў ролі Аркадзінай у “Чайцы”, што паставіў Алег Яфрэмаў. Ці “№ 13” — п’есу, што набіла аскому, бо за яе ў свой час павальна ўхапіліся айчынныя тэатры. Тут жа — шматлікія тэлепраграмы Анатоля Смялянскага, які працяглы час узначальваў літаратурную частку, спасылкі на інтэрв’ю першых асоб тэатра ды шмат чаго іншага.
Далей
Праекты развіцця
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы
Калі “адвісалі сківіцы”, а калі ў нас было лепш
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Частка ІІІ
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Prof-партфоліа
Майстар-клас дырэктара музея
Камерцыйная разваротлівасць і сенсарныя экраны
У гэтым доме паэт правёў дзіцячыя гады. Бацькоўская хаціна гарэла, была ўзноўлена на старым падмурку і сагрэта сэрцамі мясцовых музейшчыкаў...
Далей
Каментарыі (1)
Стратэгія начальніка аддзела
Характар штодзённага
Надзея ЖУК, Кобрынскі райвыканкам
“К” вырашыла звярнуцца да кожнага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, каб высветліць, у якіх генеральных кірунках збіраецца дзейнічаць нядаўна пераструктураваная райвыканкамаўская адзінка. Кагосьці з кіраўнікоў мы даўно і плённа ведаем, хтосьці толькі прыглядаецца да новай дзялянкі працы… “К” працягвае знаёміцца не толькі з кадрамі, але і з іх прыярытэтамі развіцця рэгіянальнай культуры.
Далей
аКно ў свет
Каралева СДК
Румынія: Вольны столік для культурнай рэтраспекцыі
Не сакрэт, што ў свядомасці многіх нашых суайчыннікаў сельскія бібліятэкі, дамы культуры і клубы з’яўляюцца нейкімі рэліктамі з савецкіх часоў. Маўляў, дзе яшчэ ў Еўропе сустрэнеш такія, скажам, далёка не самаакупныя ўстановы? Але ці так яно на самой справе?
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры art-блог
Кірунак дыялога
Майстар
Ізноў пра Міхася Дрынеўскага. Вылучэнне яго на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, — заканамернае. Хаця, здавалася б, для кагосьці і нечаканае: кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.Цітовіча, які павінен дбаць пра нацыянальны рэпертуар, — і прэмія, што адзначае праявы сяброўства беларусаў з расіянамі. Але ж...
Далей
“Хрыстос прызямліўся...”. У Віцебску
Пераемнасць пакаленняў — не “пінг-понг"
8 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон — гучна і ўрачыста. Першым моцным акордам стала прэм’ера спектакля “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.
Далей
...І “Чамадан успамінаў”
Другі Музычны фестываль памяці сусветна вядомага кампазітара Мікалая Набокава, стрыечнага брата знакамітага пісьменніка, прайшоў на Гродзеншчыне. Асаблівасцю сёлетняга свята стала тое, што яно было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння музыканта.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Чым ганарыцца Мінск?
Мастыхін: 14 верасня — Дзень горада ў сталіцы
Да Дня горада Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў мастацкую выстаўку “Мінск — ведаць, помніць, ганарыцца”. Яна прысвечана падзеям амаль 70-гадовай даўніны: вызваленню Мінска ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Далей
Могуць стаць помнікамі…
Напярэдадні Дня горада ў Мінскай ратушы адкрылася выстаўка работ вядомага скульптара Алеся Шатэрніка.
Уся творчасць гэтага майстра звязана са сталіцай. Тут ён вучыўся, тут працуе. У Мінску, на праспекце Пераможцаў, устаноўлена самая вядомая з ягоных манументальна-дэкаратыўных скульптур — “Гуканне вясны”. Сталіцы прысвяціў Шатэрнік і гэтую выстаўку.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Чаму б не аб'яднацца на адным сайце?
Мікалай ЗАБАЎСКІ, дырэктар Вяззеўскага сельскага дома культуры Асіповіцкага раёна, прызнанага лепшай клубнай установай аграгарадка ў 2012-м
Далей
вяртанне імёнаў
Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста
Зігмунд Мінейка: паміж Беларуссю і Грэцыяй
Сям’я Мінейкаў — са старажытнай шляхты. Бацька — Станіслаў Ежы Мінейка — памёр у 1856 годзе, калі Зігмунду споўнілася шаснаццаць. Маці Цэцылія Шчановіч (Мінейка) пражыла да 1900 года, паспеўшы адчуць смак еўрапейскай папулярнасці свайго сына. У Зігмунда былі старэйшая за яго на пяць гадоў сястра Альбярціна, якая адыграла пэўную ролю ў жыцці нашага героя, і брат Яўстафій, што з дзяцінства пакутаваў на хваробу вачэй.
Далей
На людным месцы
Лічбавае кіно ў Мазыры
Новая лічбавая зала мазырскага кінатэатра “Мір” прыняла гледачоў.
Прэм’ерным фільмам для адкрыцця стала стужка Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” “Сляды апосталаў” Сяргея Талыбава.
Далей
З чаго ўсё пачынаецца?
З чаго пачынаецца бібліятэчная справа? З людзей, якія ёй служылі і служаць. Бібліятэкар — праваднік у свет ведаў ды прыгажосці. Гэта ён адкрывае і здабывае слова, гэта да яго прыходзяць людзі са сваім радасным ці набалелым. Такая прафесія. Час патрабуе ад нас прафесіяналізму ды аўтарытэту, а людзі — чалавечнасці і паважлівых адносін.
Далей
На пешаходнай!
Сёння і заўтра ў Мінску — свята вулічных тэатраў з нагоды Дня горада! Гэта — апошнія сёлетнія выхадныя на пешаходнай вуліцы Карла Маркса, а таксама — фінал Мінскага форуму вулічных тэатраў.
Далей
“Брыз” пасябраваў з “Соаре”
Століншчына
Па запрашэнні Думы самакіравання Ікшкільскага краю Латвійскай Рэспублікі дэлегацыя Столінскага раёна наведала з афіцыйным візітам гэтыя мясціны і прыняла ўдзел у святкаванні Дня горада Ікшкіль.
Далей
Гістарыёграф
Смак з часоў князя Вітаўта
Смачная гісторыя: пакручастае мінулае тэфтэляў звязана з Беларуссю!
“О цудоўныя мясныя маленькія тэфтэлі! Яны пахлі так цудоўна і былі такія падсмажаныя ды румяныя — словам, такія, якімі павінны быць добрыя мясныя тэфтэлі!” — так пісала Астрыд Ліндгрэн у “Малышы і Карлсане”.
Далей
“20 гадоў пасля перамогі”
Выпадковая сустрэча
“Думкі, якія маюць велізарныя наступствы, — заўсёды простыя...” Гэтыя словы належаць Льву Талстому. Думка не новая — гісторыкі шукаюць яе вытокі ў старажытнасці. А ажыццяўленне думак і ёсць наша жыццё.
Далей
"круглы стол" "К"
А хто ты і дзе, “жывы” чытач?
Пра ўстановы, якія не сталі “вёсказахавальнымі” брэндамі
Перад пачаткам “круглага стала”, што прайшоў 9 верасня ў рэдакцыйным інфацэнтры, мы паспрачаліся з дырэктарам Дзяржынскай ЦБС Валянцінай Клімовіч наконт тэрміналогіі, якая вызначае сутнасць чытача. Мы, журналісты, паспрабавалі адстаяць сваё бачанне праблемы і давесці, што ледзь не штотыднёва адшукваем на вясковых абсягах актыўнага чытача. Валянціна Віктараўна, апелюючы да таго, што няма пакуль такой, строга вызначанай і занесенай у параграфы справаздачнасці, ацэнкі чытацкай цікавасці да кнігі, казала нам пра больш дарэчную дакладнасць словазлучэння “жывы чытач”. Відавочная шматсэнсоўнасць: калі жывы, дык абавязкова — наяўны чытач, і пры гэтым — ні намёку на магчымыя “мёртвыя душы”... Словам, кожны з нас застаўся пры сваім.
Далей
Каментарыі (9)
Акцэнт тыдня
Нехта мусіў прайграць...
Ілья СВІРЫН, рэдактар аддзела газеты "Культура"
Рыцарскія імпрэзы даўно зарэкамендавалі сябе як самыя што ні ёсць масавыя святы. А запачаткаваў гэтую тэндэнцыю менавіта Фестываль сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак”. Было тое трынаццаць гадоў таму. Сёлетні фэст, праведзены пасля трохгадовага перапынку, сабраў фенаменальна мала гледачоў. Раней лік ішоў на дзясяткі тысяч, цяпер — усяго на сотні.
Далей
Фотасюжэт нумара
Мінскія вокны
З нагоды Дня горада, які сталіца святкуе сёння, публікуем фота з цыкла "Вокны" вядомага фотамастака Георгія Ліхтаровіча.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |