Свежы нумар
Соцыум
"К" інфармуе
ЛІКІ БЕЛАРУСКІЯ: шэдэўры нашай іканаграфіі
Тры ўнікальныя абразы паказваюць гэтымі днямі ў Нацыянальным мастацкім музеі. З фонду галоўнай скарбніцы краіны — "Спас Уседзяржыцель", з Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка прывезена выява "Троіцы", а з Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі — "Не рыдай Мяне, Маці" .
Далей
“Спораўскія сенакосы”: 50 метраў за 3 хвіліны?
Сёння ў Рэспубліканскім біялагічным заказніку “Спораўскі” Здзітаўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці распачаўся VII Нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе нізінных балот “Спораўскія сенакосы”.
Далей
Сімвалы духоўнай еднасці
Дзясяткі тысяч паломнікаў з усёй Беларусі сабраліся 29 ліпеня на Мінскім замчышчы, дзе адбылася літургія прадстаяцеляў ды іерархаў Памесных Праваслаўных Цэркваў, якія прыехалі ў беларускую сталіцу з нагоды святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
Далей
Беларускія намінанты
2 жніўня ў Мінску беларускім намінантам на атрыманне Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва былі ўручаны спецыяльныя дыпломы. Яны сведчаць пра факт вылучэння на высокую ўзнагароду.
Далей
Музеі Грузіі: сучаснасць ды Антычнасць
Семінар “Стратэгічнае кіраванне, стандарты і менеджмент якасці ў дзейнасці музея”, які прайшоў у Грузіі 22 — 26 ліпеня, сабраў прастаўнікоў музейнай сферы з 16 краін. Сярод яго ўдзельнікаў была і дырэктар музея “Замкавы комплекс “Мір” Вольга ПАПКО, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Трэба абмеркаваць!
Ці можа рок-музыка стаць "саўндтрэкам" да патрыятычнага свята?
Да Дня Незалежнасці нашых паўднёвых суседзяў тэлеканал “Украіна” зрабіў святочны ролік пад новы хіт “З нею” гурта “Акіян Эльзы”. А відэавыява складзена з лепшых фота- і відэаздымкаў, дасланых на конкурс. Ці можа такі вопыт быць цікавым для Беларусі? Са свайго боку, мы паспрабавалі вылучыць тры складнікі. Па-першае, ролік (і песня) круціліся ў святочны і перадсвяточныя дні безліч разоў — літаральна як рэклама. Наша ж практыка звычайна супрацьлеглая: каб песня не гучала на тым жа дзяржаўным радыё больш як раз на дзень. Па-другое, да ўдзелу ў “здымках кліпа” запрашаюцца ўсе ахвотныя, і гэта яшчэ больш павялічвае папулярнасць песні. Па-трэцяе, рок-гурт і патрыятызм не разведзены па розныя бакі, а ўяўляюць з сябе “сумесны праект”.
Далей
Дзяжурны па нумары
"Адчуваеце" Малевіча? Я — не...
У чаканні летняга ваяжу ў Мінск маіх сяброў-замежнікаў разважаю: што ж мушу паказаць ім, як прэзентаваць нашу сталіцу? Які вобраз вымалюецца ў выніку гэтай маёй прэзентацыі?.. Вандруючы па Старым горадзе, прызвычаілася да расповедаў пра тое, “што калісьці было” на тым ці іншым месцы — гэта частка нашай гісторыі. Але якім мусіць выглядаць “тое, што ёсць”?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На маю думку...
Prof-партфоліа
Спонсар для фальклору: хіба гэта рэальна?
Дырэктар “Купалінкі”: паралелі з рэп-калектывамі і фінскі феномен
Далей
ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
Авангард плюс аўтарскае права
“Кірмашовыя”, мастацкія, грашовыя ідэі са “Славянскага базару-2013”
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры art-блог
Стрыжань “Танга”
Гродзенскі абласны драматычны тэатр сярод іншых айчынных тэатраў даўно займеў славу калектыву, які падыходзіць да фарміравання свайго рэпертуару надзвычай прынцыпова-выкшталцона.
Далей
Магія па-беларуску
У Віцебскім мастацкім музеі адбылася юбілейная выстаўка Таццяны і Юрыя Рудэнкаў “Толькі вечныя каштоўнасці”, прымеркаваная да “Славянскага базару-2013”.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры вяртанне імёнаў
На людным месцы
Помнік Скарыну: праз 20 гадоў
Прайшло акурат дваццаць гадоў з дня адкрыцця помніка Францыску Скарыну ў Лідзе. 25 ліпеня ў маляўнічым месцы зноў сабраліся госці і жыхары горада, каб адзначыць падзею. Літаратурную імпрэзу “Не знікне слова друкара” ладзілі супрацоўнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Далей
Плывём — на “золата”!
На ІХ Сусветных літоўскіх гульнях па плаванні Дзіяна Барысёнак, загадчык мастацка-пастановачнай часткі Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч” Белдзяржфілармоніі, не так даўно атрымала залаты медаль.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Забойства Пэна: яшчэ адна версія злачынства
— І што ж?
— У перадапошні дзень перад заканчэннем тэрміну задання, стоячы непадалёк ад акна раздачы, я разлічыў, калі ён будзе праходзіць міма, і прысеў, каб нібыта завязаць шнурок на чаравіку. Укалоць яго ў ікру і хутка схаваць шпрыц было справай тэхнікі. На жаль, ён паспеў ускрыкнуць. На шчасце, побач з ім акрамя мяне апынуліся яшчэ двое, да таго ж, адразу некалькі чалавек, у тым ліку і я, кінуліся яму на дапамогу. Карацей кажучы, Віктар Сямёнавіч застаўся незадаволены чысцінёй выкананай аперацыі… Гэтае прызнанне адстаўнога “ліквідатара” кажа само за сябе і ў каментарыях не мае патрэбы.
Далей
Суботнія сустрэчы
Фотасюжэт нумара
ТЮГ: ад каланады да паваротнага кола
Наш фотакарэспандэнт Юрый ІВАНОЎ зафіксаваў мантаж сцэны ды іншыя будаўнічыя работы, што сёння вядуцца ў будынку Рэспубліканскага тэатра юнага гледача і ля яго. З'явіцца паваротнае кола на сцэне, зменіцца крыху і планіроўка залы, з'явіцца ў тэатры аркестравая яма. Затое дэкор звонку і ўнутры захаваецца. Да ўсяго, у ТЮГа цяпер будзе і новы корпус для гаспадарчых ды рэпетыцыйных патрэб. Таму — чакаем здачы аб'екта!
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Крэатыў ля літары "Ў"
Працягваюць паступаць водгукі на публікацыю “У Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?”. Вось чарговы з іх.
Далей
Музей Радзімазнаўства вярнуўся на радзіму
Днямі ў Музей радзімазнаўства Лявонпаля вярнуліся экспанаты, якія былі забраны ўвесну, пасля крадзяжу ва ўстанове (праблему гэтую газета ўзняла ў № 25). Супрацоўнікі Мёрскага раённага музея адчысцілі, адмылі іх. Вярнулася ўсё, што было вывезена (паводле спісу — 307 адзінак), нічога не трапіла ў іншыя ўстановы. Прывезлі прадметы супрацоўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі разам з раённымі музейшчыкамі. Цяпер у загадчыка мясцовага Цэнтра вольнага часу Таццяны Кліманскай з актывістамі — пара размяшчэння рэчаў у экспазіцыі. А ў хуткім часе ўстанову наведае і яе стваральнік — пісьменнік Сяргей Панізьнік, каб пракансультаваць па гэтым пытанні.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |