Свежы нумар
У нумар!
Бравісіма, Нацыянальны!
Удзельнікам і гасцям ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з адкрыццём ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
За гады свайго існавання фестываль ператварыўся ў маштабнае мерапрыемства, якое ўносіць важкі ўклад у развіццё і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, дорыць шматлікім гледачам радасць сустрэч з любімымі артыстамі. Знакавай падзеяй фестывальнага жыцця з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які адкрывае новыя імёны таленавітых спевакоў і спрыяе далучэнню нашай моладзі да лепшых узораў нацыянальнага музычнага мастацтва.
Упэўнены, што сёлетні фестываль будзе багаты на яркія мастацкія мерапрыемствы і цікавыя сустрэчы, годна прадставіць яркую палітру сучаснай беларускай музыкі і дасягненняў майстроў літаратуры, стане адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі.
Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і добрага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
7 чэрвеня 2013 года
Далей
"К" інфармуе
Аб гастрольных пасведчаннях
Як паведамляе БелТА, 5 чэрвеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 257 "Аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў".
Далей
Абмен самабытнымі з’явамі
Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй усё больш актыўна развіваецца на "гарызантальным" узроўні — паміж канкрэтнымі ўстановамі. 5 чэрвеня Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь наведаў дырэктар Музея Яна Дам’яніча з горада Сольнак Ласла Хорват.
Далей
Інструментарый культурных брэндаў
ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці" пройдзе 12 — 13 чэрвеня ў сценах Інстытута культуры Беларусі. Асноўнай яе тэмай стане праблема культурнай ідэнтычнасці і міжкультурных камунікацый.
Далей
Музыка, музыка...
З 7 па 9 чэрвеня ў Паставах праходзіць XVI Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік".
Далей
"Лістапад" — у ліку лепшых
Маладыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Анатоль Сіўко і Павел Пятроў сталі лаўрэатамі VIII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі ў Варшаве.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
"Лекцыі" пра беларускасць
Маладыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Анатоль Сіўко і Павел Пятроў сталі лаўрэатамі VIII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі ў Варшаве.
Далей
Лета: час экспедыцый
Чарговае лета — чарговы журналісцкі клопат. Цягам апошніх гадоў рэдакцыя пастаралася разнастаіць транспарт для ўдзелу ў летніх "рэпарцёрскіх марафонах" па беларускіх абсягах. Летась, да прыкладу, да веласіпедаў дадаўся човен. А сёлета, захаваўшы фармат велакросаў і азёрна-рачных заплываў, мы вырашылі накіравацца і ў аўтапрабег.
6 чэрвеня спецыяльныя карэспандэнты "Культуры" Яўген Рагін і Кастусь Антановіч выехалі ў журналісцкую камандзіроўку на легкавіку. Мэта экспедыцыі — вызначэнне вясковых брэндаў і асвятленне работы сельскіх устаноў культуры Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Вынікі журналісцкага аўтапрабегу па прасёлкавых дарогах, які захопіць і выхадныя дні, будуць апублікаваны ў наступных нумарах "К".
Далей
Пяць тысяч турыстаў
Начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Канстанцін Панімаш паведамляе, што сёння, 8 чэрвеня, у трэці раз распачалося абласное штогадовае свята "Ружанская брама". Практыка мінулых гадоў паказала, што ў гэты дзень палац Сапегаў наведвае да пяці тысяч турыстаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Дванаццаць разьбяроў — “Ружанскай браме”
Кожны фестываль спрыяе ўпарадкаванню месца, дзе ён праходзіць. Сёлетняя "Ружанская брама" падорыць мястэчку, якое дало назву фестывалю, новы турыстычны аб’ект. Разьбяры з усёй Беларусі працуюць зараз над скульптурамі, што ўпрыгожаць цэнтр Ружан. Арганізатар пленэру разьбяроў, загадчык аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцько з гэтай нагоды распавядае:
Далей
Маладзечна будзе вечна!
Нацыянальнаму фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, што праходзіць гэтымі днямі, споўнілася 20 гадоў. За два дзесяцігоддзі было ўсялякае. Быў нават момант, калі здавалася: фестываль — знік, як некаторыя іншыя, што "паміралі" гэтак жа хутка, як і з’яўляліся. Але гэты — адрадзіўся, стаўшы сведчаннем дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнай культуры. У 2001-м яго ўзяў пад свой патранат Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, а два гады таму было вырашана праводзіць форум штогод, як гэта было напачатку.
Далей
“Увесь гэты джаз”
Цягам трох субот месяца — 8, 15 і 29 чэрвеня — знакамітыя джазмены з ЗША, Італіі, Францыі, Эстоніі, Украіны, Германіі і Беларусі прадэманструюць сваё майстэрства мінчанам ды гасцям сталіцы на адкрытай пляцоўцы каля Канцэртнай залы "Верхні горад".
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Выхад авангардыста на плошчу класіка
6 чэрвеня ў сталіцы на плошчы Якуба Коласа разгарнулася незвычайная экспазіцыя — выстаўка рэпрадукцый работ Казіміра Малевіча ў рамках творчага праекта "Мастак і горад". Цудоўна, што знаёмства з ёй можа адбывацца і ўдзень, і ўначы. Наведайце абавязкова!
Далей
Соцыум
Аперацыя "Рэстаўрацыя", або Як выратаваць старадрук?
Сёння і без таго зусім не багаты Рэспубліканскі фонд старадрукаў і рэдкіх выданняў патрабуе неадкладных захадаў па рэстаўрацыі ды кансервацыі. Няўважлівасць да кніжных помнікаў можа прывесці да велізарных страт гісторыка-культурных каштоўнасцей, а як вынік — і "прабелаў" у нашай гісторыі. Думаецца, ніхто не запярэчыць таму факту, што арыгіналы кніг Францыска Скарыны або, скажам, Слуцкага Евангелля не менш каштоўныя за старадаўнія сядзібы ці нават палацы.
Далей
ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
Навошта абсерваторыя для кансерваторыі?
У Мінску адбылася Другая Рэгіянальная сустрэча экспертаў з міжнародным удзелам “Пытанні і перспектывы мастацкай адукацыі і адукацыі пры дапамозе мастацтва ў краінах СНД: развіццё творчага патэнцыялу ў XXI стагоддзі”. Яе галоўным вынікам стаўся запуск Абсерваторыі мастацкай адукацыі краін СНД. Паказальна, што першую такую сустрэчу ў 2010-м ладзіла Міністэрства адукацыі Беларусі. Цяперашнюю — Міністэрства культуры. Гэта сведчыць пра зацікаўленасць абодвух ведамстваў ва ўдасканаленні нашай сістэмы адукацыі і развіцці творчага патэнцыялу маладога пакалення ва ўсіх сферах.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры art-блог
Гонар не на словах
30 мая ў беларускай оперы было свята. Прычым — падвойнае. З аднаго боку — прэм’ера оперы Станіслава Манюшкі “Verbum Nobile” (“Слова гонару”), якая была напісана ім ужо ў Варшаве і ў нас ніколі не ставілася. З другога — ажыццяўленне пастаноўкі Музычным тэатрам “Галерэя” пры Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў Беларусі. Словы словамі, а гонар атрымаўся, бо ганарыцца можна было ўсім.
Далей
Рэліквіі ад продкаў
“Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага” — унікальная выстаўка старажытных твораў з музеяў Львова і Луцка, працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі...
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Адарвацца ад зямнога прыцяжэння...
Нехта сказаў, што “стыхія любові ўкладваецца толькі ў рамкі паэзіі”. Дадамо: і ў рамкі выяўленчага мастацтва — таксама. Менавіта такога мастацтва, якому прысвяціў сваё кароткае, але іскрамётнае жыццё выдатны літоўскі графік Стасіс Красаўскас, чыя выстаўка твораў адкрылася 22 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Далей
Музычныя скарбы “Хрустальнай катрынкі”
Гэты кампазітар мае сваё, адметнае, месца ў беларускай музычнай прасторы. Валерыя Карэтнікава ведаюць як аднаго з найбольш яркіх кампазітараў, якія працуюць у галіне камерна-інструментальных жанраў. А таксама — як чулага і захопленага сваёй справай педагога, што шмат гадоў выкладае кампазіцыю ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай акадэміі музыкі. Ягоныя шматлікія вучні больш за сорак разоў станавіліся лаўрэатамі нацыянальных ды міжнародных конкурсаў.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Знайсці таленавітых праз Сеціва...
Сёння ніводнае структурнае падраздзяленне аддзела культуры, ніводная ўстанова культуры Дубровеншчыны не можа абысціся без інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта — крыніца крэатыву і інфармацыі, сродак дзелавых стасункаў. Інакш кажучы, без камп’ютарнай “узброенасці” пра эфектыўнасць нашай працы і казаць не выпадае.
Далей
вяртанне імёнаў
Ёсць пытанне !
На людным месцы
Гістарыёграф
Кніга, праз якую Брэст замацаваўся на карце Еўропы
Напрыканцы мая ў Брэсце адбыўся міжнародны “круглы стол” “Берасцейская Біблія” — унікальны помнік культуры: да 450-годдзя выдання”. Арганізавалі навуковае сумоўе ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкая абласная бібліятэка імя Максіма Горкага.
Далей
Вішнева: месца бацькоўскага дому...
Напрыканцы мая ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна была ўрачыста адкрыта памятная шыльда на месцы, дзе знаходзіўся дом бацькоў Шымона Перэса, дзеючага Прэзідэнта Ізраіля. У імпрэзе бралі ўдзел прадстаўнікі абласной і мясцовай адміністрацыі, Пасольства Ізраіля ў Беларусі, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак, арганізацыі “Лімуд-СНД”. Паглядзець на адкрыццё прыйшло шмат жыхароў Вішнева. Была прэса — беларуская і замежная.
Далей
Эпізод, што стаў падзеяй
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Літаратурны і музычны музей Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі ў Банскай Быстрыцы і Літаратурны архіў Славацкай нацыянальнай бібліятэкі ў горадзе Марцін сумесна зладзілі выставачны праект “Славацкія сустрэчы Янкі Купалы”. Экспазіцыя разгарнулася ў сталічным Музеі Песняра.
Далей
Страта
МІНЯНКОВА Маргарыта Сяргееўна
4 чэрвеня 2013 г. пайшоў з жыцця вядомы беларускі музыказнаўца і педагог, заслужаны работнік культуры СССР і БССР МІНЯНКОВА Маргарыта Сяргееўна.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Падзарадка з космасу
23 кастрычніка 2012 года ў 14 гадзін 51 хвіліну 12 секунд з касмадрома “Байканур” стартаваў касмічны карабель “Саюз ТМА-06М”. Экіпаж карабля: Алег Навіцкі — камандзір карабля, Кевін Форд — бортінжынер (ЗША) і Яўген Тарэлкін — бортінжынер.
16 сакавіка 2013 года ў 7 гадзін 5 хвілін 41 секунду экіпаж “Саюз ТМА-06М” прызямліўся ў раёне горада Аркалык.
Алег Навіцкі, Яўген Тарэлкін і амерыканец Кевін Форд працавалі на арбіце больш за 143 сутак.
Далей
Фірмовы набор у “штодзённым” фармаце
Як журналісты "К" паставілі сябе на месца заезджага госця
Далей
Да чаго прымацуем магніцік?
"Чалавек харошы, дай кату грошы!", або Сувенір для турыста ды фаната
Далей
мэта крэатыву: праекты развіцця
Сталічны фантан “Сяброўства абласцей”: праекты развіцця міф ці рэальнасць?
Рэгіёны без Мінска мо і абыдуцца. А Мінск без рэгіёнаў?
Далей
Бяспека жыцця
Каб без праблем!
Для дзяцей летні адпачынак — радасць: ні ўрокаў, ні хатніх заданняў. А для многіх бацькоў лета — галаўны боль. Куды дзець дзіця, каб яно заставалася пад наглядам? Па-першае, вясковыя бабулі-дзядулі ёсць не ва ўсіх, а ўтрымліваць сына ці дачку ў тлумным горадзе таксама не хочацца. А па-другое, адпачынак павінен быць бяспечным. Ці ж сакрэт, што менавіта на вакацыях, калі дзеці прадастаўлены самі сабе, з імі і адбываюцца няшчасныя выпадкі?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |