Свежы нумар
У нумар!
Цуд Рэнесанса ў ХХІ стагоддзі
На плошчы Свабоды мінакі са здзівам спыняюцца, не даючы веры сваім вачам. Яшчэ не так даўно насупраць ратушы была непрыкметная пустка, потым — будаўнічы рыдван, год таму над ім нясмела пачалі ўзнімацца сцены...
І вось, ужо сёння мы можам бачыць свежаатынкаваную камяніцу, і выглядае
яна, нібы казачная.
І сапраўды, зусім нядаўна царкву Святога Духа выпадала лічыць тым помнікам спадчы-
ны, які даўно і незваротна страчаны. Але ўжо неўзабаве яна стане “новай старой” ад-
метнасцю Мінска. Яе своеасаблівая “прэзентацыя” з удзелам старшыні Мінскага гар-
выканкама Мікалая Ладуцькі — адна з найважнейшых падзей сёлетняга Дня горада.
Наведаўшы гэты знакавы аб’ект за тыдзень да адкрыцця, карэспандэнты “К” сталі
сведкамі “апошніх штрыхоў” яго паўстання.
Уніяцкая царква Святога Духа набыла свае пазнавальныя рэнесансавыя абрысы ў 30-х —
40-х гадах ХVIІ стагоддзя. І ўжо тады сталася адной з галоўных адметнасцей Мінска, бо
захапляцца папраўдзе было чым! Але праз два стагоддзі вытанчаная пластыка фран-
тона ў духу Паўночнага Адраджэння была страчана: царкву ў некалькі “заходаў” пе-
рабудавалі ў звыклым для той эпохі рэтраспектыўна-рускім стылі. А яшчэ праз стагод-
дзе храм быў узарваны...
На гэтым, здавалася б, можна паставіць тлустую кропку ў яго гісторыі. Але, ужо ў наш
час, царква была адроджана з нябыту, прычым менавіта ў тым выглядзе, у якім за-
помнілася ўсім “турыстам” часоў Вялікага Княства.
Далей
Мастыхін
Музей? Музей!
Сёння, 10 верасня, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску адкрываецца
экспазіцыя работ вядомага мастака Руслана Вашкевіча пад лаканічнай назвай “Музей”.
Далей
Спазнаць сэнс праз колер
У галерэі “Мастацтва” нядаўна з поспехам прайшла юбілейная выстаўка брэсцкага мастака Леаніда Рацько. Экспанаваўся жывапіс майстра: нацюрморт, пейзаж, партрэт.
Далей
Вандроўкі ўнутр сябе
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва завяршыла сваю працу юбілейная выстаўка твораў вядомай беларускай мастачкі Людмілы Кальмаевай. 20 гадоў таму яна пабралася шлюбам з галандцам і з’ехала за мяжу, але з радзімай сувязі не страціла. 15 гадоў таму творца дэманстравала свае работы ў Палацы мастацтва, у 2008-м — выстаўляла частку праекта “Plenty to go on” у Мінскай галерэі “Падземка”. Акрамя таго, Людміла Кальмаева з 1980 г. з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.
Далей
"К" інфармуе
Творчы інтэрэс, акрэслены Кодэксам
6 верасня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Змены ў сістэме пазашкольнай адукацыі і выхаванні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Удзельнікі канферэнцыі распавялі пра новыя падыходы да ўкаранення і распаўсюджвання аб’яднанняў па інтарэсах у агульнаадукацыйным працэсе.
Далей
Палітра вераснёвай ночы
Сёння, 10 верасня, з 12.00 да 24.00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
прадстаўляе ўнікальны мастацка-асветніцкі праект “Вераснёвая ноч у Мастацкім” у рамках Свята горада Мінска.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Мінск скульптурны”
Учора, 9 верасня, Дзень горада Мінска цудоўна адзначыў Міжнародны музей-майстэр-
ня З.І. Азгура. І канешне ж, гэтая творчая акцыя называлася “Мінск скульптурны”.
Далей
“I, culture”
7 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе ў 2011 годзе. Гэта— 400 культурных падзей, што адбудуцца цягам 100 дзён у 10 сталіцах: у спісе абраных Мінск суседнічае з Лонданам, Берлінам, Мадрыдам, Токіа, Пекінам, Бруселем, Парыжам, Масквой і Кіевам.
Далей
У чаканні “Пігмаліёна”
У новым сезоне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
рыхтуе шэраг прэм’ер.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Свята роднага слова і родных людзей
Прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, духавенства, дыпламатычнага корпуса, культурная грамадскасць, СМІ, турысты... 3 — 4 верасня Ганцавічы — сталіца Дня
беларускага пісьменства-2011 — вітала на сваёй зямлі гасцей з усіх куткоў Беларусі. Тэатральныя прадстаўленні, Фестываль кніг і прэсы, літаратурныя чытанні,
прэзентацыі, канцэрты і выстаўкі... Ды галоўная падзея Дня — адкрыццё Алеі пісьменства і помніка Якубу Коласу — адметнасць, якая застанецца цяпер у
славутым горадзе Брэсцкага Палесся на гады...
Далей
Мінск выбірае нас!
Напярэдадні Дня горада рэдакцыя стэлефанавалася з начальнікам упраўлення куль-
туры Мінгарвыканкама Віталінай Рудзікавай. “Працуем цяпер, натуральна, у выключ-
на напружаным рэжыме,— паведаміла яна,— усе— на рэпетыцыях, ва ўпраўленні толькі сакратар застаўся...”
Дэвіз сёлетняга свята — “Энергіі і інтэлекту час, славуты Мінск, ты выбіраеш нас!”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Сто ўдзельнікаў ДВМ
Мінск з Днём народзінаў будзе вітаць цэлы натоўп вулічных музыкаў, што
збяруцца ў Траецкім прадмесці. Але какафоніі не атрымаецца: кожны ўдзе-
льнік Дня вулічнай музыкі (ДВМ) атрымае сваю пляцоўку і час выступлення, а
доўжыцца свята будзе з поўдня да вечара.
Далей
Эканоміка паўгоддзя
У жніўні на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры прааналізавана пазабюджэтная дзейнасць устаноў культуры за першае паўгоддзе. Як паведаміла “К” начальнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Вольга Кананюк, план па атрыманні пазабюджэтных даходаў выкананы за гэты тэрмін на 112,5 працэнта.
Далей
Дасье на спадчыну
Пытанні аднаўлення і вяртання да жыцця аб’ектаў айчыннай сакральнай
спадчыны, іх сумеснае выкарыстанне і ахова ляглі ў аснову “круглага стала”
“Культурная спадчына і рэлігія”, які распачаў цыкл мерапрыемстваў у праграме Дзён Еўрапейскай спадчыны на Беларусі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Магутнасць і радасць
Дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава Галіна Нячаева
распавяла “К”, што 8 верасня ў Маскве, у адпаведнасці з праграмай мерапрыемстваў
Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы на XXIV Маскоўскай міжнароднай кніжнай
выстаўцы-кірмашы, прайшоў “круглы стол” “Праблемы захавання духоўнай супольнас-
ці народаў Беларусі і Расіі”.
Далей
Доступ да Патэнтнай
Учора, 9 верасня, у атрыуме другога паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбы-
лася прэзентацыя EurAsian PATent Information System (Еўразійская Патэнтна-
Інфармацыйная Сістэма).
Далей
“Рытм хоць і напружаны...”
Начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Чумакоў па-
ведамляе “К”, што ўстановы культуры Культурнай сталіцы Беларусі і СНД-2011 працуюць
сёння хоць і ў напружаным, але звычайным рытме.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Філарманічныя рарытэты
Сёння сталічная філармонія адкрывае 74-ы сезон. Паводле традыцыі, выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам
краіны Аляксандрам Анісімавым.
Далей
Соцыум
Беларуская песня ў кантэксце сучаснасці
Адным з фінальных акордаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў
Маладзечне стаўся “круглы стол” “Беларуская песня: сучасны фармат”. І хаця час для
правядзення гэтага пасяджэння аказаўся, можа, не самым зручным (адначасова ў
Мінску праходзілі тэлездымкі “Новага года на АНТ”, а ў маладзечанскім амфітэатры
ішлі рэпетыцыі вячэрняга гала-канцэрта закрыцця фестывалю), “круглы стол” сабраў
многіх з тых, хто больш за іншых зацікаўлены ў развіцці і папулярызацыі беларуска-
моўнай эстрады. Сумяшчаючы здымкі, рэпетыцыю і размову, нехта з удзельнікаў
прыходзіў крыху пазней, адразу ўключаючыся ў дыскусію, хтосьці, наадварот, раней
сыходзіў, нехта потым вяртаўся, каб “дагаварыць”, хтосьці нават “дагаворваў” ужо
пасля заканчэння афіцыйнай размовы. Але такая форма толькі надала “кругламу
сталу” “вострых вуглоў”, кожны з якіх суразмоўцы імкнуліся ператварыць у дадат-
ковы вектар развіцця беларускамоўнай эстрады.
Далей
Кіно і тэатр
...І Пінск у Брэсце
9 верасня брэндавы для беларускай культурнай прасторы Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” ў чарговы раз раскрыў свае абдымкі для айчынных тэатральных калектываў і творчых труп з краін-сябровак. Конкурсную праграму распачаў у пятніцу спектакль “Раскіданае гняздо” Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы ў пастаноўцы рэжысёра Уладзіміра Савіцкага. Мы ж вырашылі крыху “прыадкрыць заслоны” тых чаканняў, з якімі збіраюцца ў горад над Бугам тэатралы.
Тым больш, што сёлета ўпершыню на айчынных фестывалях “засвеціцца” самы
малады тэатральны калектыў краіны — Палескі абласны драматычны тэатр з Пінска.
Далей
Колькасна-якасныя авантуры
Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” распачаў новы сезон з актыўнай падрыхтоўкі прэм’еры. Літаральна ў наступным месяцы рэжысёр Таццяна ТРАЯНОВІЧ прадставіць публіцы свой спектакль “Сродак Макропуласа” па п’есе Карэла Чапека.
Далей
З “…Куфра” — крэатыў і пазітыў!
Цэлы тыдзень пазітыву і крэатыву абяцае VIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэ-
атраў “Тэатральны куфар”, што пройдзе ў беларускай сталіцы з 25 верасня па 2 кас-
трычніка. Вось ужо які год запар фестываль, заснавальнікам якога выступае Беларускі
дзяржаўны ўніверсітэт, ставіць сабе за галоўную мэту папулярызацыю студэнцкіх тэ-
атраў, крэатыўную самарэалізацыю маладых людзей, духоўнае і культурнае яднанне
студэнцкай моладзі Беларусі і краін замежжа, а таксама захаванне і развіццё найлеп-
шых традыцый айчыннага і сусветнага тэатральнага мастацтва. І сёлета “Тэатральны
куфар” таксама плануе прытрымлівацца сваёй генеральнай лініі.
Далей
вяртанне імёнаў
“Сціплы і каласальны” жывапісец з Жалудка
Яшчэ два дзесяцігоддзі таму карціны Пінхуса Крэменя ацэньваліся асцярожна. Час вырашаў свае неадкладныя задачы па ўзнясенні на мастацкі Алімп Шагала і Суціна, а ён, Крэмень, здавалася, стаяў на водшыбе, развіваючы адцягнена-раздумлівую тэму: чалавек і прырода, чалавек і горад, чалавек і вёска, чалавек і свет. Філасофская жывапісная лірыка заўсёды вырастала з адчування часу. Але яна імкнулася і ўзняцца над часам, пераадолець яго, стаць усеабдымнай канцэпцыяй быцця. Свет і асоба, што ў ім суразмоўнічае, нібы ўраўнаважваліся ў правах і застывалі ў вечным адзінстве альбо, часцей, у рамантычным супрацьстаянні. Азначаючы паняцце “жывапісная лірыка”, я адразу ўзгадваю сучаснікаў Крэменя — Уламінка, Утрыло, пейзажыстаў-фавістаў і яго духоўных бацькоў Пісаро, Курбэ, Сезана, Ван Гога, і па звычцы адкрэсліваю кола праблем: месца маленькага чалавека ў светабудове і прыродзе, шляхі і межы пазнання, асабістая, амаль містычная роля прадметаў у інтэр’еры чалавечага жыцця і г. д. У французскім жывапісе Парыжскай школы Крэмень, мабыць, часцей за іншых звяртаўся да гэтых “вечных” тэм, ніяк не прэтэндуючы на “касс
Далей
На людным месцы
Гістарыёграф
Белая лістота на тытуле Бібліі
Выданні Францыска Скарыны да нашага часу не перастаюць здзіўляць сваімі таямніцамі. На разгадку некаторых з іх часам даводзіцца ахвяраваць гады працы ў архівах і бібліятэках.
Далей
Суботнія сустрэчы
Ад відэаарту да “...відэацэнтру"
Прадзюсара і рэжысёра Юрыя ІГРУШУ цяжка назваць незнаёмай фігурай для беларускага кінамастацтва: праекты, з якімі ён быў звязаны, добра вядомы любому тэлегледачу.
Новы кіраўнік РУП “Белвідэацэнтр” — яскравы прыклад беларускага кінематаграфіста новай фармацыі, які аднолькава паспяхова дзейнічае адразу ў некалькіх сферах айчыннай медыя-прасторы.
Сёння “К” знаёміць сваіх чытачоў з асобай Юрыя Ігрушы і прапануе яго бачанне
некаторых актуальных праблем развіцця айчыннай дакументалістыкі.
Далей
закон крэатыву: фармат абнаўлення
Толькі ў "Культуры"!
Закуліссе “Песняроў”
Зразумела, адкрыццяў у архівах куды больш, чым згадаў у кароткім аглядзе. І многія з
іх —невядомыя раней увасабленні паэзіі Купалы і Багдановіча, Танка і Куляшова, Броўкі
і Панчанкі, а таксама Якуба Коласа, пад знакам імені якога адбыўся сёлетні Дзень
Беларускага пісьменства. А ёсць жа і абсалютныя рарытэты ў фанаў, чый стаж вымяра-
ецца дзесяцігоддзямі. Прааналізаваўшы і, па магчымасці, сістэматызаваўшы атрыманае
ад калекцыянераў, асабістыя знаходкі, прапаную вытрымку з пераліку рарытэтаў, па-
колькі кожная з названых песень можа прэтэндаваць на статус рэдкай у “песняраграфіі”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |