Свежы нумар
Мастыхін
ПАЗЛЫ з інтэрактывам
“Фэст” — ці ж можна было больш ёміста і трапна назваць выстаўку, зладжаную да юбілейнага “Славянскага базару…” віцебскімі мастакамі? 115 работ 36-і творцаў Беларусі, Латвіі, Украіны
з’ядналі, здаецца, усю палітру сучаснага мастацтва.
Далей
Залатая Прыпяць
У будынку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка жывапісу Валерыя Сідоркіна.
Далей
Музей як жыццё
Сапраўдныя музейныя работнікі прыходзяць у музей надоўга, часцей за ўсё — назаўсёды. І на пытанне “Што для вас музей?” адказваюць: “Музей — гэта маё жыццё”.
Далей
"К" інфармуе
“КАСТЫНГ” НА РЭЖЫСЁРА
Уступная кампанія ў творчых ВНУ краіны чымсьці нагадвае сапраўдны кастынг. Прычым гаворка — не толькі пра акцёрскія спецыяльнасці, але і пра такую канцэптуальную прафесію, як рэжысёр. У самую
гарачую пару для абітурыентаў наш фотакарэспандэнт здолеў сабраць квартэт будучых Феліні ды Пташукоў, якія пакуль «углядаюцца ў жыццё», што мае стаць асновай для будучых стужак, і мараць пабачыць сваё імя ў першых для іх «цітрах» — спісах першакурснікаў факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Пра ход уступнай кампаніі ў ВНУ культуры
і мастацтва чытайце на С. 3, а пра дасягненні рэжысёраў кіно са старшых курсаў Акадэміі — на С. 9.
Далей
"Маладзечна" пад адкрытым небам
26 — 28 жніўня пройдзе ХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Канчатковы план правядзення мерапрыемстваў гэтага буйнога форуму будзе вызначаны Аргамітэтам фестывалю,
чый склад зацверджаны Прэзідэнтам краіны, на бліжэйшым пасяджэнні, якое запланавана Міністэрствам
культуры Рэспублікі Беларусь на наступны тыдзень.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Рарытэты ўразяць
Дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў паведаміў,
што 20 ліпеня камісія на чале з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Віктарам Курашам
распачала работу па дзяржпрыёмцы названага аб’екта.
Далей
Да Дня пісьменства
21 ліпеня ў Ганцавічах прайшло чарговае пасяджэнне абласнога камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства (раённыя штабы ладзяцца штотыднёва).
Далей
Турмаршрут па неаліце
Кіраўніцтва Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, па словах аспіранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Ткачова, зацікаўлена ў стварэнні новага, гэтым разам— археалагічнага, музея.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Інвестыцыйны падыход
Як паведамляе “К” начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лойка,
на Гродзеншчыне цяпер знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі ці падпісання шэраг важных культурных
праектаў.
Далей
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі ката- ліцкіх біскупаў Беларусі, святарам і вернікам Рымска-каталіцкай царквы.
“Гэтая цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам”, — гаворыцца, у прыватнасці, у спачуванні.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Казімір Свёнтак, першы беларускі кардынал, стаяў ля вытокаў адраджэння Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся новыя храмы, пачала працаваць Пінская вышэйшая духоўная семінарыя, было распачата шмат добрых і карысных спраў. Асаблівую ўвагу іерарх надаваў выхаванню традыцый хрысціянскай маральнасці, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны.
“Для многіх пакаленняў святароў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадцам, прыкладам самаадданага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў. Ён карыстаўся заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце”, — зазначаецца ў спачуванні.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Далей
Каракас, Арагуа, Варгас…
Беларускія артысты музычнага калектыву “Алі Прымера” і групы фальклорнага танца “Іяланда Марэна” Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара выступалі ў ліпені ў Венесуэле. Творцаў запрасіў на гастролі па краіне ў гонар 200-годдзя яе Незалежнасці Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Скарбніца” і скарбонкі
Розыгрыш чарговага тыражу рэспубліканскай латарэі “Скарбніца” адбудзецца 28 ліпеня. Усе, хто набыў білет, зрабіў такім чынам свой унёсак у захаванне і рэстаўрацыю Навагрудскага замка, а таксама займеў магчымасць выйграць прыз.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Шчаслівы нумар “13”
Беларускі дызайнер Антон Баранаў распрацаваў лагатып для Міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу “Еўрабачанне-2011”, што адбудзецца 3 снежня ў Ерэване. Да супрацоўніцтва яго запрасіў армянскі тэлеканал-арганізатар.
Далей
Кадры сучаснасці
З творчасцю айчынных фотамастакоў можна пазнаёміцца на групавой выстаўцы беларускай фатаграфіі “Адлюстраванне” ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
“Актаўныя” спевы
Сёння Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча пачынае свае выступленні на ІV Міжнародным фестывалі музыкі, мастацтва і фальклору “Актава” ў Польшчы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Сакрэтны рэцэпт” маркетынгу
Як вядома, прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, што ўручаецца раз на два гады за ўнёсак ва ўмацаванне ўзаемаадносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, вызначыла сваіх намінантаў за перыяд 2011 — 2012 гг.
Далей
Гродна ў фотаф’южне
У Гродзенскай выставачнай зале працуе выстаўка “Фотаф’южн” народнага фотаклуба “Гродна”.
Далей
Крышку большае за…
“Калі дрэвы былі вялікія”— так называецца сумесная выстаўка арт-лялек Таццяны Пачывалавай і фатаграфій Валерыя Руселіка, якая адкрылася ў гродзенскай галерэі “У Майстра”. Пад час падрыхтоўкі экспазіцыі з’явілася і яшчэ адна назва — “Дрэвы як людзі, людзі як дрэвы”.
Далей
Чацвёрты 3D
Кінатэатр “Бярэсце” стаў чацвёртай па ліку ўстановай сталічнага “Кінавідэапракату”, дзе можна глядзець фільмы ў фармаце 3D.
Далей
10 дзён для спевака
Стала традыцыяй, што пасля “Славянскага базару ў Віцебску” песенна-конкурсную эстафету прымае “Новая хваля” ў Юрмале (Латвія).
Далей
У чым фокус?
Завяршыліся здымкі стужкі “Снайпер-2. Тунгус”. Гэты баявік распавядзе гледачам пра вядомага стралка перыяду Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Намаконава.
Далей
Яшчэ крыху да “…Экватара”
У карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адкрылася выстаўка жывапісу славацкага мастака Андрэя Смолака.
Далей
На “Вялікі перапынак”!
Каб падзяліцца незабыўным водарам свайго дзяцінства, колішнія вучні савецкіх школ з задавальненнем прыносяць экспанаты для выстаўкі “Вялікі перапынак”, якая ствараецца Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Соцыум
Кіно і тэатр
Парад перад сіестай
Летняя пара адпачынкаў традыцыйна дае ўсім тэатрам і іх прыхільнікам своеасаблівую невялікую
“сіесту”. Аднак у чаканні летняга адпачынку творчыя трупы не сядзяць склаўшы рукі. Вось і гэтым разам пад завяршэнне сезона абласныя калектывы прадставілі гледачам шэраг прэм’ер. Так што тыя, хто не паспеў спрычыніцца да іх прагляду ў ліпені, ужо неўзабаве, на пачатку восені, змогуць зладзіць сабе
сапраўдны агляд найноўшых пастановак.
Далей
Камертон
Лаўрэаты ў лаўрах і без іх
Прызнаюся, ніводную сустрэчу, нават з самымі "зорнымі зоркамі", журналісты не чакалі так, як "...Гадзіну" з пераможцамі і лаўрэатамі конкурсаў "Славянскага базару...".
Далей
Максіма маладых
вяртанне імёнаў
На людным месцы
Гістарыёграф
“Спіс Лапарава”
Рукапісная кніга— своеасаблівая і непаўторная. Калі друкаваная выдаецца тыражом у некалькі сотняў або тысяч экзэмпляраў-блізнят, то рукапісная — заўсёды адзіная ў сваім родзе — з’яўляецца самым эксклюзіўным прадметам.
Далей
Ноты з працягам
Упершыню пасля стагоддзя забыцця прагучалі творы беларускага кампазітара Міхала Грушвіцкага (1828 — 1904 гг.). Прагучалі... Дзе б вы думалі? У музычна-літаратурнай гасцёўні Ракава.
Далей
госці краіны
закон крэатыву: фармат абнаўлення
Заявіць пра сябе на "праектных магутнасцях"
Глушчына: кадравы патэнцыял для пазабюджэтнага выніку
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |