Свежы нумар
У нумар!
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Першамаем — святам вясновага абнаўлення, светлых надзей і стваральнай працы.
Дзякуючы намаганням і талентам беларусаў прыгажэюць нашы гарады і вёскі, будуюцца сучасныя вытворчасці, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць роднай Айчыны.
Сёння перад намі стаіць новая задача — пераход да інавацыйнай мадэлі развіцця эканомікі і краіны ў цэлым. Ад прадпрымальнасці і ініцыятыўнасці кожнага канкрэтнага чалавека ў многім залежыць будучыня Беларусі.
Перакананы, што, аб'яднаўшы намаганні, мы пераадолеем любыя цяжкасці і перашкоды.
У гэты дзень мы славім перадавікоў вытворчасці і ўсіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны.
Няхай цяпло гэтага цудоўнага свята падорыць вам і вашым блізкім вясновы настрой і аптымізм, надасць сілы для новых працоўных перамог.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
Мастыхін
Поліфанія “жывога”
У Палацы мастацтва працуе юбілейная выстаўка беларускага скульптара Аляксандра Козела, прысвечаная яго 60-годдзю.
Далей
"К" інфармуе
РЭДАКЦЫЙНЫ НАЦЮРМОРТ З ПАЗНАКАЙ “У друк!”
4 мая, акурат напярэдадні Дня друку, у сталічным НВЦ «БелЭКСПА» адкрыецца ХV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ Ў БЕЛАРУСІ».
Далей
Чым уразіць свята?
“Каля 25 тысяч ветэранаў, якія ўдзельнічалі ў баях Вялікай Айчыннай, засталося ў Беларусі”, — такую лічбу агучыў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы — прэс-сакратар Міністэрства абароны краіны Уладзімір Макараў. Некаторыя з мінскіх ветэранаў пройдуць ва ўрачыстым шэсці да плошчы Перамогі, што адбудзецца 9 мая. Паводле шматгадовай традыцыі, удзел у ім бярэ Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Далей
Рэха форуму — да Дня Перамогі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прывітанне ўдзельнікам X Маскоўскага Велікоднага фестывалю. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. У Прывітанні, у прыватнасці, адзначаецца, што за мінулыя гады гэтае свята мастацтваў ператварылася ў адзін з самых маштабных і аўтарытэтных творчых форумаў сучаснасці.
“Прыемна адзначыць, што сёлета мерапрыемствы фестывалю праходзяць і на беларускай зямлі. Не сумняваюся, што яго добрыя традыцыі будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца, садзейнічаючы пашырэнню плённага супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі”, — падкрэсліў Прэзідэнт.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Ствараем разам!”
За колькі дзён да прафесійнага свята — Дня друку — у Гродне прайшоў Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ па пытаннях інфармацыйнага забеспячэння асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
У семінары цягам 28 — 29 красавіка прынялі ўдзел звыш 200 чалавек. У першы дзень госці горада над Нёманам наведалі таксама Ліду, Ваўкавыск, Шчучынскі, Гродзенскі раёны, дзе пазнаёміліся з працай рэдакцый рэгіянальных газет, прадпрыемстваў і ўстаноў
культуры. Учарашні ж дзень прайшоў у фармаце пленарнага пасяджэння ў Гродзенскім аблвыканкаме, дзе абмяркоўваліся разнастайныя пытанні працы СМІ ў сучасных умовах, падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і многае іншае.
Далей
Напамін на вернісажы
Выстаўка работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысвечаная 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адкрылася днямі ў галерэі “Акадэмія”. Яе складаюць лепшыя творы, адабраныя ў выніку конкурсу “Незагойная рана”, што праводзіла ўстанова.
Далей
Летапіс Цытадэлі
Выстаўку фотаздымкаў Цытадэлі “Брэсцкая крэпасць — герой” пабачылі жыхары Лондана, а праз некаторы час, магчыма, яна будзе прадэманстравана ў іншых еўрапейскіх краінах.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Агучыць дыханнем
У межах V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура. Навука. Творчасць” адбылося ўрачыстае адкрыццё новага аргана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
Адраснасць са стымулам: з пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Дзе “шукаць” п’есы, рэжысёраў і спектаклі?
Далей
З калекцыяй у Ерэван
Начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міхаіл Кажура паведамляе “К”, што ў трэцяй дэкадзе мая пройдуць Дні беларускай культуры ў Арменіі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Дом для творцаў, або “Бонус” да вясны
Кватэры ў новым доме ў сталічным мікрараёне “Сокал” атрымалі члены Беларускага саюза музыкальных дзеячаў. Днямі шчаслівым навасёлам уручылі ключы.
Далей
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Прыміце ад Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры шчырыя віншаванні са Святам працы — 1 Мая, якое сімвалізуе перамогу надышоўшай вясны, веліч стваральнай працы, імкненне людзей добрай волі да міру, справядлівасці і салідарнасці ў імя дабрабыту кожнага паасобку і чалавецтва ў цэлым.
Далей
Уверцюра да фестывалю
У мінулы чацвер сабраўся чарговы гарадскі штаб, на якім быў абмеркаваны ход рэканструкцыі Канцэртнай залы “Віцебск”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Юбілей з прэм’ерай
4 мая Тэатр-студыя кінаакцёра адзначыць юбілей свайго мастацкага кіраўніка: з нагоды 60-годдзя народнага артыста Беларусі, рэжысёра тэатра і кіно Аляксандра Яфрэмава адбудзецца святочны вечар.
Далей
Абмен на пленэры
Сёння ў карціннай галерэі імя Г.Вашчанкі, што ў Гомелі, адкрыецца выстаўка твораў па выніках міжнароднага пленэру “Зямля Беларуская”.
Далей
Соцыум
ART-блог: беларускае мастацтва Кіно і тэатр
РЭМІКС ДЛЯ КАМПІЛЯЦЫІ. ГЛАМУРНЫ?
Чаго нельга разбураць пад час “рэканструкцыі”, нават — тэатральнай
Далей
Камертон
Sim-sim: колькі рук і колькі струн?
У межах “Мінскай вясны”, і без таго міжнародна-фестывальнай, нарадзіліся яшчэ два
міжнародныя фестывалі: “Дуэцісіма”, дзе валадарылі фартэпіянныя дуэты, і “Мандалінісіма”, прысвечанае гітарна-мандалінна-лютневай музыцы. І хаця ў час канцэртаў музыканты дасягалі найпяшчотнага “піянісіма” (а сыграць “вельмі ціха” куды складаней), абодва святы прайшлі на “фарцісіма”: публіка не шкадавала далоняў, дый розгалас пайшоў такі гучны, што тыя, хто на іх не трапіў, будуць шкадаваць яшчэ год — акурат да наступных.
Далей
Музычны серыял і “парны канцэрт”
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам рэпеціруе чарговыя выпускі адразу трох музычных “серыялаў”, прысвечаных беларускай культуры мінуўшчыны і сучаснасці. 14 мая — Чачэрск, 20 — 21-га — Нясвіж, 28-га — Мір. А пасля “Славянскага базару ў Віцебску” — Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які сёлета пройдзе не ў чэрвені, як звычайна, а ў жніўні, стаўшы “кантрольным тэстам” да восеньскіх “Дажынак”.
Далей
Фельетон замаўлялі?
Заслужаны артыст Беларусі Уладзімір РАДЗІВІЛАЎ адсвяткаваў сваё 50-годдзе і чвэрць
стагоддзя творчай дзейнасці новай праграмай “Артыст” на сцэне Белдзяржфілармоніі. Неўза-
баве распачнецца тур па краіне.
Далей
вяртанне імёнаў
Гістарыёграф
Арыгіналы ў Багдановічавым
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча працуе дакументальная выстаўка “Чалавек — крыніца сілы”, падрыхтаваная сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Смоліча.
Далей
Суботнія сустрэчы
Калі “скарбоначка замыкаецца”...
Алена Спірыдовіч: “лавіць хвалю” і ствараць мазаіку ціхага шчасця
Далей
terra_брэндынг
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |