Свежы нумар
Мастыхін
“Квецень...” на лініі стылю
Выстаўка твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Кожуха адкрылася 30 ліпеня ў будынку Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На ёй прадстаўлены жаночыя партрэты, вясковыя пейзажы мастака, створаныя ў апошнія гады. Лінія стылю творцы працягваецца, але новыя крокі нязменна ўражваюць.
Далей
Адчуць герояў эпохі
Галерэя вобразаў сучаснікаў у жывапісе і графіцы члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Крука прадстаўлена ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Далей
Мінск: жывы, пульсуючы, таямнічы
За месяц да Свята горада Мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва праводзіць чарговую выстаўку, прысвечаную Мінску. Тэма роднага горада для сталых мастакоў — невычарпальная: у іх творчасці яна раскрываецца часам у нечаканых аспектах, ракурсах і фарбах. Побач з вядомымі майстрамі працуюць сціплыя працаўнікі палітры і пэндзля, якія часам увасабляюць унікальныя моманты жыцця нашага любімага горада. Сярод іх — Галіна Вараб’ёва, якая ў жывапісе ўжо больш за 40 гадоў.
Далей
Рэгіяналізм — гэта найперш пачуццё
Пабачыў свет ілюстраваны альбом-кніга “Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны” (аўтар-складальнік — Святлана Строгіна). Гэта — першае выданне такога роду, прысвечанае 170 мастакам Магілёўшчыны, а таксама яе ўраджэнцам, якія пакінулі след у беларускай выяўленчай культуры. Некаторых з іх ужо няма з намі, іншыя — жывуць і працуюць у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Пецярбургу, Маскве.
Далей
"К" інфармуе
На прасторах музыказнаўства
29 жніўня ў Мінску распачне працу Міжнародны сімпозіум “Сучаснае музыказнаўства ў сучаснай навуковай прасторы”. Гасцямі Беларусі стане музыказнаўчая эліта Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі. Такі прадстаўнічы навукова-музычны форум пройдзе ў нашай краіне ўпершыню.
Далей
Яны нарадзіліся на Беларусі
У верасні ў залах Нацыянальнага мастацкага музея адкрыецца пашыраная пастаянная экспазіцыя, прысвечаная мастацтву Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. Пры фарміраванні калекцыі НММ РБ асаблівая ўвага надавалася набыццю твораў мастакоў, якія нарадзіліся на нашай зямлі, лёсам і творчасцю знітаваных з Беларуссю.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
З нацыянальнай калекцыі
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь перадаў 11 ікон свайму філіялу — Добрушскаму раённаму краязнаўчаму музею. Жыхары і госці горада маюць магчымасць пабачыць іх упершыню пад час выстаўкі “Святая Белая Русь”, якая адкрываецца сёння, 8 жніўня. Іканапісная школа Гомельшчыны прадстаўлена тут хоць і невялікай колькасцю твораў, але на іх прыкладзе можна прасачыць многія яе асаблівасці.
Далей
Творчы адпачынак у Анапе
У горадзе-курорце Анапе з 17 па 23 жніўня будзе праходзіць V Фестываль Саюзнай дзяржавы “Творчасць юных2009”, дзе прымуць удзел 65 беларусаў — салістаў і членаў калектываў. Артысты цырка, музыканты, спевакі, акцёры з усіх абласцей рэспублікі і горада Мінска будуць паказваць творчасць сваіх рэгіёнаў расійскім калегам, прафесійнаму журы, жыхарам і гасцям Анапы. У гэтым годзе фестываль набыў статус штогадовага.
Далей
Узнагароды ўручаны за прафесіяналізм
Дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і храбрасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў, заслугі ў галіне аховы здароўя, культуры, мастацтва, адукацыі і спорту ўдастоены 33 грамадзяніны Беларусі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Панарама”: з прыкідкай на восень Мы і свет
З 7 па 31 кастрычніка сталіца чацвёрты раз сустрэне Міжнародны тэатральны фестываль “Панарама”, які традыцыйна раз на два гады ладзіцца па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пры цеснай падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Кітайскі жывапіс у Мінску
Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, засведчыўшы павагу нашаму Міністэрству культуры, паведамляе, што выстаўка кітайскага сучаснага тушавага жывапісу пройдзе ў верасні бягучага года. Мерапрыемства ладзіцца ў межах Дзён культуры Кітая.
Далей
Скульптуры ў Фарным аднаўляюцца
Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі паведаміў карэспандэнту “К”, што поўным ходам вядзецца рэстаўрацыя Гродзенскага Фарнага касцёла.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
На сталіцу — праз бінокль
Нацыянальная бібліятэка Беларусі не стамляецца здзіўляць сваіх прыязных наведвальнікаў не толькі паступленнямі самых “свежых” выданняў і ўкараненнем новых бібліяграфічных тэхналогій, але і дадатковымі крэатыўнымі паслугамі, якія яшчэ больш павышаюць прыцягальнасць гэтага “Дома кнігі”.
Далей
Лірыка без межаў
Інструментальны ансамбль “Лірыца”, які з’яўляецца адным з самых вядомых сярод калектываў Гомельскай абласной філармоніі, нядаўна вярнуўся з Партугаліі, дзе ён быў VIP-госцем XIV Міжнароднага фестывалю “Еўрапейскія дні музыкі баяна”. Cольныя канцэрты ў трох гарадах — Лісабон, Алкобас і Сабугал — прайшлі з авацыямі, адзін з іх маглі назіраць гледачы 64 міжнародных тэлеканалаў. А 5 жніўня ансамбль ізноў паехаў на гастролі: выступіў з дабрачыннымі канцэртамі ў Мурманскай абласной філармоніі. У расійскі горад ён трапіў разам з дэлегацыяй Гомельскай вобласці, каб прадставіць культуру свайго рэгіёна.
Далей
Тэатр пачынаецца з...
Унікальная фотавыстаўка адкрыецца 11 жніўня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага. Аўтарскі праект Алега Сільвановіча “Рускі тэатр: акцёр і вобраз” стане прэлюдыяй да новага, 77-га па ліку, сезона славутага калектыву, значная частка якога ўвасоблена ў прадстаўленых у экспазіцыі партрэтах.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Добраахвотнікі ад культуры
Дырэктар гаспадаркі “1-ы Беларускі” Іван Трубач быў засяроджаны і нешматслоўны:
— Усе пытанні — пазней: у мяне жніво!
Я прыехаў у Людвінава па парадзе начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Анатоля Акушэвіча. На пытанне, дзе работнікі культуры найбольш актыўна дапамагаюць уборцы ўраджаю, ён адказаў адразу:
— У Людвінаве! Вам трэба паехаць туды, бо ўжо шмат гадоў запар пад час жніва мясцовыя работнікі культуры працуюць на зернесушылцы.
Далей
І Прыз імя Шуберта
Малады беларускі піяніст Павел Ялецкі стаў лаўрэатам Другой прэміі і атрымаў спецыяльны Прыз імя Франца Шуберта (за лепшае выкананне санаты гэтага кампазітара) на адным з найпрэстыжных міжнародных конкурсаў свету “Piano-e-Competition” у Мінесоце (ЗША).
Далей
Соцыум
Ланцужок з трыма невядомымі
Ці пачуюць адзін аднаго “вытворца — прадавец — пакупнік” дзіцячай музыкі?
Калі дзеці — кветкі жыцця, дык іх трэба не толькі песціць, ахінаючы сонейкам усмешак і дожджыкам (ці нават ліўнем!) капіталаўкладанняў, але і даваць ім прыдатную глебу: і для далейшага творчага росту, і для высокіх выхаваўчых парасткаў. Для музычна адораных дзяцей, а таксама ўсіх, каму яшчэ толькі наканавана раскрыць свае выканальніцкія здольнасці (і, шырэй, музычныя схільнасці ўвогуле), такой глебай становяцца новыя нацыянальныя музычныя творы. Ці хапае іх? Ці ў патрэбным кірунку працуюць нашы кампазітары? І ці знаходзяць іхнія намаганні шлях да адрасата?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Кіно і тэатр
Раўнапраўе “ГендэльБаха”
На Малой сцэне купалаўцы закрылі сезон прэм’ерай спектакля з дзіўнаватай для неспакушанага гледача назвай — “ГендэльБах”. Спалучэнню прозвішчаў двух класікаў музыкі барока ў адну непарыўную повязь мы абавязаны не столькі самой п’есе Паўля Барца “Магчымая сустрэча”, па якой ажыццёўлена пастаноўка, колькі рэжысёру Генадзю Мушперту. А яшчэ больш — кампазітару Уладзіміру Кур’яну, без якога ў гэтым спектаклі, на першы погляд, можна было б абысціся: маўляў, пра чыю музыку размова, тая няхай і гучыць. Але — пра што гэты спектакль увогуле? Ці пра вялікіх творцаў першай паловы ХVIII стагоддзя?
Далей
Каралева і Сіндбад...
У будучым тэатральным сезоне адразу тры сталічныя тэатры стануць на планавую рэканструкцыю і, адпаведна, застануцца без сваіх сталых пляцовак. Затое, на радасць аматарам сцэнічнага мастацтва, пасля чатырохгадовай рэканструкцыі адкрые свае дзверы Новы драматычны тэатр. Пра тое, калі гэта адбудзецца і што будзе прапанавана прыхільнікам Мельпамены, распавёў дырэктар установы Васіль МАРЦЕЦКІ:
Далей
“Бліндаж”: дарогай інстынкту ратавання
Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа закрыў свой ХІХ тэатральны сезон прэм’ерай спектакля “Бліндаж”. Гэтая п’еса была напісана драматургам Васілём Ткачовым паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава, якую народны пісьменнік распачаў у 1987 годзе, але так і не паспеў скончыць.
Далей
Камертон
“Проста маг” з дажджом і святам
Павел Кухта, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, скончыў сёлета магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ягоны канцэрт не проста разнастаіў летнюю афішу Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а стаў сапраўдным гітарным дзействам, што ўпрыгожыла б любую сцэну свету.
Далей
Хор у шторм “Оперная кар’ера” шырмаўскай капэлы
Замежныя гастролі для Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Рыгора Шырмы — рэч абсалютна звыклая, зусім не з разраду дзівосаў, што здараюцца раз у жыцці: па некалькі разоў на год артысты выязджаюць у Германію, Данію, іншыя краіны Еўропы з самымі рознымі творчымі праектамі. Цяперашнія вандроўкі ў Аўстрыю і Польшчу (гл. “К” № 31 за 2009 г.) аказаліся аднымі з самых працяглых і запамінальных. Адначасова на двух прэстыжных фестывалях капэла, падзяліўшыся на дзве часткі, у чарговы раз зарэкамендавала сябе адным з вядучых… оперных калектываў свету.
Далей
Пра балет ад Я да А
У тым, што знакамітая Юлія Чурко ведае пра харэаграфію ўсё, і раней ніхто не сумняваўся: былая салістка Беларускага балета стала доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам, аўтарам сямі манаграфій. Апошнім жа часам яна ўсё часцей дзеліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі БДУКіМ і Акадэміі музыкі ды з калегамі-навукоўцамі, але і з самым шырокім колам аматараў — як балета, так і літаратуры, уключаючы прыхільнікаў жаночага “чытва”. Вось і цяпер: да свайго 73-годдзя выпусціла чарговую кнігу — “Банзай!”, дзе пад адной вокладкай змясціліся раман, своеасаблівы “трыпціх” аповесцей, адна з якіх вырашана стылізацыяй пад кінасцэнарый, і… мазаіка.
Далей
V.I.P.
“Я разлічваю толькі на душу”
Аляксандр МІНДАДЗЭ:
Кінамэтр будзе працаваць на “Беларусьфільме”
Днямі адбылася невялічкая сенсацыя: стала вядома, што знакаміты сцэнарыст і рэжысёр Аляксандр МІНДАДЗЭ збіраецца здымаць сваю новую стужку на кінастудыі “Беларусьфільм”. Сцэнарый пад працоўнай назвай “У суботу” апісвае катастрофу на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе і, мяркуецца, будзе пастаўлены да 25-х угодкаў сумнай падзеі. Ён ужо ўхвалены кіраўніцтвам і мастацкім саветам Нацыянальнай кінастудыі. Плануецца, што падрыхтоўчы перыяд распачнецца сёлета ў верасні, а прэм’ера запланавана на красавік 2011 года.
Далей
Ёсць пытанне !
Палюбіце музей!
“Дзе і кім вы працуеце?” — найпершае пытанне пры знаёмстве. Напэўна, працоўная дзейнасць чалавека характарызуе яго з многіх бакоў. У пэўных дзяўчат загараюцца вочы пры знаёмстве з бізнесменам. А некаторыя хлопцы, даведаўшыся, што іхняя спадарожніца — фотамадэль, ператвараюцца ў паўлінаў з распушчаным хвастом... А я працую ў музеі. І калі субяседнік пытаецца: “І што ты там робіш — распавядаеш казкі?”, я імгненна губляю цікавасць да яго. Але не губляю надзеі змяніць такое ўспрыняцце маёй прафесіі, пераканаць, што праца ў музеі — цікавая, разнастайная, карысная...
Далей
“Фармат” і “не фармат”
Лісты ў рэдакцыю
Яшчэ ў 2005 годзе Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам было дадзена даручэнне па выкарыстанні ў эфіры не менш як 75 працэнтаў беларускай музыкі. Гэта рэальная, знакавая мера па стымуляванні развіцця айчыннай культуры і яе дзеячаў. Ніхто не спрачаецца: паводле колькасці — эфір запаўняецца “сваім, беларускім”. А паводле якасці?
Далей
Што здарылася ў Цэнтры рамёстваў?
Сітуацыя
Колькі нумароў таму наша газета ў рубрыцы “Родная зямля: час крэатыву” пісала пра надзвычай актуальную ў час летняй спёкі тэму — пажарнай бяспекі. Гаворка ў матэрыяле вялася пра згарэлы Марохараўскі СДК і пра стан пажарнай бяспекі ва ўстановах культуры Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. І зусім невыпадкова падзагаловак да матэрыялу нагадваў: “Варта звярнуць увагу кожнай установе культуры рэспублікі!”.
Далей
Гістарыёграф
Відарысы з кіпарысу і не толькі
Шэсць сюжэтаў адной копіі
Дробная пластыка — адзін з самых старадаўніх і распаўсюджаных відаў прыкладнога мастацтва. Вядомая на тэрыторыі Беларусі з часоў Кіеўскай Русі, яна развівалася і пазней. Пашыранымі відамі дробнай пластыкі ў XV — XVI стст. былі меднае ліццё і касцярэзная справа як найбольш танныя і таму больш дэмакратычныя.
Далей
“Мармелад і перац” Ірмы Яунзем
Як артыстка вымяняла рэчы на... народныя песні У самым пачатку 1920-х на эстрадным небасхіле з’явілася спявачка, якая вокамгненна заваявала надзвычайную папулярнасць. Паспеўшы часткова атрымаць кансерваторскую адукацыю, маючы цёплае мецца-сапрана, цудоўныя артыстычныя даныя, яна не пайшла па шляху акадэмічнага мастацтва, бо зразумела, што патрэбна новым, паслярэвалюцыйным, слухачам: чырвонаармейцам, рабочым, сялянам. Спявачка стала выканаўцай народных песень: беларускіх, рускіх, украінскіх, латышскіх, калмыцкіх — 63-х народаў свету.
Далей
Тры стыхіі петрыкаўцаў
З пошты “К”
Беларусам-палешукам (а гаворка ў матэрыяле пойдзе пра Петрыкаўскі раён) ужо самой прыродай наканавана прымірэнне і арганічнае суіснаванне язычніцтва і хрысціянства. Нікога ўжо не здзівіць, наколькі цесна пераплецены ў іхнім календары розныя святы. З павагай і заканамернасцю адзначаюцца на Палессі Масленка, Дзяды і, асабліва, Купалле — свята вады і агню.
Далей
Суботнія сустрэчы
Трансляцыя перарываецца?
Як далучыць “трэцяе пакаленне” да элітарнай аўтэнтыкі
Аўтар ідэі выданняў “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, навуковы кіраўнік праграмы па вывучэнні матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Бацькаўшчыны “Даследаванне лакальных культур Беларусі” Тамара ВАРФАЛАМЕЕВА нарадзілася летам 1944-га ў вёсцы Малое Сцяпанава Касалапаўскага раёна Марыйскай АССР. У 1951-м бацька-вайсковец разам з сям’ёй трапляе на службу ў Бабруйск. Беларусь бярэ душу дзяўчыны ў палон. Тут яна заканчвае музычную школу, вучылішча, кансерваторыю, становіцца музыказнаўцай і выкладчыцай музычна-тэарэтычных дысцыплін, кандыдатам мастацтвазнаўства, адкрывае і ўзначальвае ў Інстытуце праблем культуры лабараторыю традыцыйнага мастацтва. Цяпер з’яўляецца старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі... Карацей, доўга і плённа працуе ў творчай прасторы, акрэсленай паняццем “аўтэнтычны фальклор”. А ў прасторы гэтай усяго пароўну: і песень, і танцаў, і праблем са здабыткамі. Пра гэта — і гаворка…
Далей
“Халодны батык” календара
У Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, у яго паўночным крыле, нядаўна адкрылася персанальная выстаўка работ Ніны Прохаравай, прысвечаная Году роднай зямлі.
Далей
Наўлечка і радкі “Санета”
Больш за 20 гадоў над ракуцёўшчынскай зямлёй гучаць пранікнёныя радкі бессмяротных вершаў Багдановіча. Традыцыйнае свята паэзіі і песні ладзіцца сіламі супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і падхопліваецца аматарамі прыгожага з Маладзечанскага райвыканкама.
Далей
Куфар-радца
“Шашачная культура”
Cёння ў “Куфры” — заданні першага тура конкурсу на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый і новыя творы нашых аўтараў. Уключайцеся ў конкурс!
Пачынаем конкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. Неабходна будзе рашыць 20 заданняў. У гэтым выпуску першыя заданні — № 202 (1) — № 206 (5). За знаходжанне пабочных рашэнняў або за доказ таго, што пазіцыя не рашаецца, будуць налічвацца дадатковыя балы. Рашайце конкурсныя заданні і кампазіцыі нашых аўтараў. Жадаем поспехаў!
Далей
“КУФАР-РАДЦА”
Выпуск № 8 (32)
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ VІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА “БЕРАГІНЯ”
Шаноўныя культасветработнікі! Жнівеньскі “Куфар” прапануе на сваіх старонках Умовы правядзення VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Тэатральны складнік — п’еса Васіля Ткачова, прысвечаная вострасацыяльным пытанням барацьбы з дзіцячым алкагалізмам. Думаецца, твор гэты дапаможа ў прапагандзе здаровага ладу жыцця. Да новых сустрэч!
Далей
Пазакласны ЎРОК
Нягледзячы на тое, што жнівень — час летніх адпачынкаў, і своеасаблівай “сіесты”, наш “Куфар-радца” не стамляецца гаварыць не толькі аб прыемным. Гэтым разам, працягваючы публікацыю п’ес, пакліканых прыцягнуць увагу нашых чытачоў да здаровага ладу жыцця, мы прапануем вострасацыяльны твор пад назвай “Пазакласны ўрок”. Тэмы прадухілення, барацьбы з дзіцячым п’янствам і алкагалізмам як адзін з аспектаў шматвектарнай сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы, у тым ліку і ў галіне абароны дзяцей, скіраванай на фарміраванне здаровай і сацыяльна адказнай асобы,— гэта той бок грамадскага жыцця, дзе патрабуецца заўсёдная ўвага кожнага канкрэтнага чалавека. Акурат на гэтым акцэнтуе сваю і нашу ўвагу аўтар п’есы гамяльчанін Васіль Ткачоў.
Далей
погляд з ХХІ стагоддзя
У Канарку, дзе бог Сонца ...і “Мора сустракаецца з зямлёю”
Спасціжэнне далёкай краіны
“К” працягвае публікацыю дарожных нататак Міхаіла Шыманскага пра Індыю (гл. “К” № 13 за 2009 г.). Сённяшні расповед — пра Канарк, індыйскі горад у штаце Арыса на беразе Бенгальскага заліва. Галоўная яго славутасць — храм Сонца, грандыёзная пабудова, адно з цудаў старажытнай Індыі, уключаная ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO. Ён, безумоўна, з’яўляецца гістарычнай памяццю рэлігіі, культуры, архітэктуры, гонарам не толькі самога Канарка ці штата, але і ўсёй Індыі. Храм уражвае і здзіўляе людзей многімі дзіўнымі момантамі з гісторыі свайго стварэння, сваімі маштабамі. Але пра ўсё — па парадку.
Далей
родная зямля
Ці стануць паляшуцкія “бізнес-праекты” прыбытковымі?
Турпраект “К”: велатур па Палессі
Частка І
Фартушкі і прысмакі як турыстычныя брэнды
З’яўленне такога “турыстычнага” матэрыялу на старонках нашай рубрыкі “Родная зямля: час крэатыву” — не выпадковасць. Карэспандэнты “К” не толькі праехаліся па знакавых і слынных мясцінах гасціннага Палескага краю, але і ўзнялі шэраг праблем устаноў культуры рэгіёна. Да пошуку вырашэння такіх сітуацый заклікалі нас таксама і Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады, Дзяржаўная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады, якая скіравана на захаванне, утрыманне і выкарыстанне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё турыстычнай дзейнасці і мясцовай традыцыйнай культуры, умацаванне матэрыяльнай базы сацыякультурнай сферы.
“Мы павінны зрабіць Палессе самаакупным рэгіёнам, каб людзі жылі тут годна...” — агучыўшы некалькі месяцаў таму гэты пасыл, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адразу ж назваў і найважнейшы рэсурс ажыццяўлення пастаўленай задачы: развіццё турызму. Відавочна, турыстычны патэнцыял Палесся мае сваю спецыфіку. Ён не ляжыць на паверхні мора і не праглядаецца за кіламетры, бы вяршыні гор. Не надта шмат там і выбітных помнікаў архітэктуры. Зацікавіць гэты край можна перадусім іншым: некранутай прыродай і аўтэнтычнай культурай. Апошняя, у сваю чаргу, таксама не кідаецца ў вочы, быццам яркія рэкламныя шчыты, — яна патрабуе прывабных і зручных для турыстаў форм рэпрэзентацыі. Пытанне іх пошуку асабліва актуальнае ў Год роднай зямлі — найлепшы час, каб зведаць ейныя дзівосы і таямніцы ды адкрыць іх для ўсіх прагных на новыя ўражанні. Асаблівую ўвагу мы надзялілі турыстычнага патэнцыялу ўстаноў культуры Рэспублікі. Нездарма ў цэнтры ўвагі плана мерапрыемстваў Міністэрства культуры краіны па рэалізацыі Нацыянальнай праграмы развіцця турызму Рэспублікі Беларусь на 2008 — 2010 гг. знаходзіцца рэгіён Палесся.
...Гэтых аргументаў нам падалося дастаткова, каб абраць месцам правядзення чарговага, ужо традыцыйнага, велапраекта “К” менавіта Палессе. Пяцідзённы маршрут, створаны і апрабаваны ўдзельнікамі праекта, праходзіў ад Драгічына амаль да самай усходняй мяжы Брэсцкай вобласці.
Далей
Да Перамогі!
Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра
У мінулым нумары “К” мы пачалі рубрыку “Да Перамогі!”, якая пройдзе праз газетныя старонкі шляхамі нашых воінаў-пераможцаў па Еўропе, калі яны вызвалялі свет ад фашысцкага прыгнёту. Пачынаецца рубрыка эсэ Навума Цыпіса “Міна пад Мадонну, або Сорак пяць тайнікоў для шэдэўра”, прысвечаным гісторыі стварэння, а таксама выратаванню ў 1945-м годзе карціны вялікага Рафаэля “Сіксцінская Мадонна”. Сёння — працяг эксклюзіву “Культуры”.
Частка ІІ
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |