Свежы нумар
У нумар!
Ад газеты да Інтэрнета
Напаўжартам у вірлівых прэс-цэнтраўскіх кулуарах “Славянскі базар у Віцебску” называюць журналісцкім фестывалем. І нездарма: у гэтыя святочныя дні ў горадзе над Дзвіной працуюць прадстаўнікі многіх друкаваных і электронных СМІ, якія аператыўна падаюць літаральна ўсе падзеі форуму мастацтваў. Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр СЛАБАДЧУК зазначыў, што СМІ гатовы шырока асвятліць ход правядзення ХVІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”:
Далей
Велічная, моцная, маладая!
Вам ніколі не здавалася, што папярэдняе азнаямленне з праграмай чарговага “Славянскага базару ў Віцебску” падобнае да... разглядвання тапаграфічнай карты? За кожнай адметнасцю паўстаюць жывыя “відарысы”, ды ўсё ж непасрэдныя ўражанні заўсёды маюць сваю “папраўку” ў той ці іншы бок. Як ні дзіўна, але менавіта на такія думкі навяла размова напярэдадні фестывалю.
Далей
“Талент, голас, харызма”
Лайма ВАЙКУЛЕ (Латвія):
Тое, што журы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2009” узначаліць непараўнальнаяЛайма ВАЙКУЛЕ, стала прыемным сюпрызам. Яна ўжо працавала ў складзе журы такога конкурсу — на “Славянскім базары ў Віцебску” ў 1998-м.
Далей
“А вы гатовы перамагаць?”
Леанід ЗАХЛЕЎНЫ, народны артыст Беларусі:
Старшынёй журы VII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2009” запрошаны народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід ЗАХЛЕЎНЫ — аўтар безлічы цудоўных песень для дзяцей, адзін з самых спрактыкаваных і добразычлівых “суддзяў” шматлікіх песенных конкурсаў у нашай краіне, а таксама адзін са стваральнікаў тэлеконкурсу “Сузор’е надзей”.
Далей
Гістарыёграф
Робін Гуд ды яго лук
Хто не ведае слаўнага хлопца па імені Робін Гуд, які жыў у Англіі і трапна цаляў з лука? Але думаецца, што ў кожнага народа быў свой Робін Гуд, паданні пра каго губляюцца за сівой смугой стагоддзяў, і толькі археалагічныя знаходкі цяпер могуць засведчыць пра гэта.
Далей
З нетраў Замкавай гары
У гісторыі амаль кожнага старажытнага горада ёсць мясціна, з якой звязана цікавае паданне. Часцей за ўсё, старажытнае гарадзішча — умацаванае паселішча, з якога калісьці пачынаўся горад. Ёсць такое месца і ў Віцебску, гісторыя якога налічвае больш за тысячу гадоў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
У гонар вызваленай Віцебшчыны
У серыі “Памяць Віцебшчыны” выйшла кніга “Віцебшчына вызваленая: кастрычнік 1943 — снежань 1945. Дакументы і матэрыялы”, створаная сумесна Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці. У зборнік уключаны 134 дакументы, большая частка з якіх друкуецца ўпершыню, многія — толькі нядаўна рассакрэчаны.
Далей
V.I.P.-карпарацыя
Артыст, які ўжо сам па сабе — фестываль
Спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”, які ўручаецца, паводле традыцыі, на ўрачыстым адкрыцці “Славянскага базару ў Віцебску”, узнагароджваецца сёлета Валерый ЛЯВОНЦЬЕЎ, які сваім высокім і трапяткім майстэрствам збліжае чалавечыя сэрцы розных народаў.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
“Зроблена ў Віцебску”, або Прагматычны антураж апошняга марафету
Той, каму не даводзілася бываць у Віцебску хаця б пару гадоў, моцна здзівіцца, яшчэ здалёк убачыўшы, здавалася б, знаёмыя абрысы яго цэнтра. З нядаўняга часу над высокімі схіламі і зграбнымі прыземістымі камянічкамі сталі дамінаваць барочныя вежы дзвюх адноўленых цэркваў, паміж якіх удала ўпісалася ратуша.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Чырвоная дарожка
“Крывінка” Еўтушэнкі
Ужо хвілін дзесяць доўжылася тэлефонная гутарка карэспандэнта “К” са знакамітым расійскім паэтам Яўгенам ЕЎТУШЭНКАМ напярэдадні яго прыезду на “Славянскі базар у Віцебску”, дзе адбудзецца ягоны творчы вечар “Раман з жыццём”, як суразмоўца раптам падзяліўся радасцю:
Далей
“Любіць” па-брэйтбургаўску
Імя расійскага кампазітара Кіма БРЭЙТБУРГА вядома беларускім аматарам эстрады не толькі “намінальна”, але і па тых цікавых творчых праектах, якія ладзіў ён з нашымі спевакамі — Ірынай Дарафеевай, Русланам Аляхно ды іншымі. Думаецца, яшчэ і з гэтай прычыны на віцебскім форуме для нас ён будзе не проста госцем, а — “сваім чалавекам”. Натуральна, што напярэдадні свята і мы не маглі не запытацца, якія пачуцці звязваюць яго са “Славянскім базарам у Віцебску”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры свет у кантэксце форуму
ART-стрыжань Еўропы
Дзе сёлета знаходзіцца культурная сталіца Еўропы? Безумоўна, — у Вільнюсе і ў аўстрыйскім Лінцы. Рашэннем Еўрапейскай камісіі два названыя гарады атрымалі ў 2009 годзе ганаровы тытул.
Далей
“Глядзець у будучыню!”
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Украіна ў Рэспубліцы Беларусь Ігар ЛІХАВОЙ:
Каб даведацца, што рыхтуе ўкраінская дэлегацыя для гледачоў “Славянскага базару ў Віцебску”, наш карэспандэнт звярнуўся напярэдадні фестывалю да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла краінысуседкі ў Рэспубліцы Беларусь Ігара ЛІХАВОГА. І, вядома ж, першае пытанне датычылася складу творчай дэлегацыі на прадстаўнічым міжнародным форуме.
Далей
Мелодыі Святой Зямлі
Многія ізраільскія артысты шмат гадоў запар прадстаўляюць сваю краіну на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сёлета ў горад над Дзвіной прыедуць трэцім разам — кампазітар і музыкант Юрый Павалоцкі, актрыса і спявачка Слава Казанцава. Другое наведванне Віцебска будзе ў ансамбля танца “Візаві”. Завітае на “Славянскі базар” і ансамбль “Клеймэнбэнд”, які ўжо ўдзельнічаў у фестывалі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
У Дзень Саюзнай дзяржавы
Дзень Саюзнай дзяржавы на “Славянскім базары ў Віцебску” існуе з 2003 года. І гэтая падзея сталася ўжо традыцыяй. Сёлета ён пройдзе 16 ліпеня, калі на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца вялікі заключны гала-канцэрт.
Далей
Канкурсанты і канцэрт
Сёлета на “Славянскім базары” майстры мастацтваў Казахстана прадставяць палітру прафесійнай творчасці гэтай краіны. Аб канцэртнай праграме ў Віцебскай абласной філармоніі і аб артыстах, што наведаюць горад над Дзвіной, карэспандэнту “К” распавяла член FIDOF, каардынатар казахскай дэлегацыі Карлыган АБДУКАРЫМАВА.
Далей
Плённы візіт
6 ліпеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 1000-годдзя ўпамінання ў летапісных крыніцах назвы Літва, якія праходзілі ў гэтыя дні ў краіне-суседцы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва конкурсны настрой
“Лепей за белыя ночы”
Анжаліка АГУРБАШ, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь:
Анжаліка Агурбаш заўжды здзіўляе публіку віцебскага фестывалю нечаканымі яскравымі нумарамі, новымі песнямі, сюрпрызамі. Напярэдадні XVIII Міжнароднага форуму мастацтваў карэспандэнт “К” пацікавіўся ў заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, што чакае гледачоў гэтым разам.
Далей
Мары Марыі і Літа-графія
Беларусь на дзіцячым конкурсе “Славянскага базару ў Віцебску” прадстаўляюць дзве чароўныя мінчанкі: 7-гадовая Маша Новік, якая ўжо амаль два гады займаецца ў Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя У.Мулявіна пад кіраўніцтвам Святланы Стацэнка, і 11-гадовая Лаліта, у каго два педагогі па вакале — Вольга Вронская і Алена Атрашкевіч. Абедзве нашы канкурсанткі вельмі любяць спяваць, у кожнай — свая індывідуальнасць.
Далей
Па законах музычнага гурманства
Спявак Андрэй КОЛАСАЎ, наш канкурсант на сёлетнім “Славянскім базары ў Віцебску”, пакуль і ў нас на тэлеэкранах не мільгае, у радыёэфіры не “круціцца” суткамі напралёт — гастралюе ж з эстраднасімфанічным аркестрам Гомельскай абласной філармоніі, салістам якога з’яўляецца ўжо два гады, па нашых ды расійскіх гарадах. Дарэчы, паводле сваёй першай спецыяльнасці, атрыманай у Гомельскім ПТВ № 30 рачнога флоту, Андрэй — поварпекар трэцяга разраду, дый зараз вучыцца завочна ў Магілёўскім універсітэце на інжынера-тэхнолага харчовай прамысловасці.
Далей
Эксплікацыя
Канцэпцыі настрою
Урачыстае закрыццё “Славянскага базару ў Віцебску” будзе сёлета не зусім звычайным, бо фінальны гала-канцэрт цяперашняга форуму прыпадае на фестывальны Дзень Саюзнай дзяржавы. Больш падрабязна пра гэты канцэрт распавёў яго рэжысёр Вячаслаў ПАНІН. — Вячаслаў Мікалаевіч, днямі мінчане і госці сталіцы, а таксама шматлікія тэлегледачы нашай краіны змаглі ўбачыць цудоўна зрэжысіраваны вамі святочны канцэрт у Палацы Рэспублікі, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці. Якой жа канцэпцыяй вы парадуеце ўдзельнікаў і гледачоў гэтым разам?
Далей
Пад гукі летняга дажджу
Канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, падобна на тое, запомніцца сёлета… дажджом. Нельга прадбачыць абсалютна дакладна, якое надвор’е будзе насамрэч над Віцебскам увечары 15 ліпеня. А вось на сцэне Летняга амфітэатра а 22-й гадзіне будзе панаваць дождж — таксама летні, сонечна-ўсмешлівы. Бо менавіта гэткім “дажджавым пралогам” распачнецца канцэрт “Прывітанне, Віцебск!”.
Далей
Злавіць “на жыўца”
Толькі недасведчаныя думаюць, што “вынікі” ХVIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2009” пакуль невядомыя. На самой жа справе ўсё даўным-даўно “размеркавана”: каму дастанецца дрэсіраваны ўдаў, каму — гімнасткі, а каму — шоу з агнём. І ўсё гэта — “жыўцом”, хаця і пад фанаграму “мінус адзін”.
Далей
З пазіцый Стабільнасці
Галоўным журналісцкім “домам” на працягу гэтага тыдня нязменна становіцца Міжнародны фестывальны прэс-цэнтр. Каб даведацца пра тое, як сёлета будзе арганізавана там работа, мы звярнуліся да яго кіраўніка Аркадзя ШУЛЬМАНА.
Далей
Дзень Беларусі
“Добры вечар” і “Бывай...”
Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны калектыў “Харошкі” — зусім не навічок на “Славянскім базары ў Віцебску”. Ледзь не штогод яго асобныя нумары ўпрыгожвалі гала-канцэрты ў Летнім амфітэатры. Сёлета ансамбль выступае на гэтай сцэне з сольнікам.
Далей
Як знайсці “галасы” кампазітараў?
Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь прыязджаена “Славянскі базар у Віцебску” не толькі для суправаджэння афіцыйных мерапрыемстваў з удзелам Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Гэты малады калектыў год за годам дае на фестывалі сольныя канцэрты, якія ўмацоўваюць прэстыж краіны. Сёлета аркестр, акрамя выступлення ў канцэрце адкрыцця разам з пераможцам “Еўрабачання” Аляксандрам Рыбаком і нямецкай зоркай Сарай Конар, прадставіць праграму “Новыя галасы Беларусі”. Яна складзена з лепшых нумароў удзельнікаў аднайменнага тэлепраекта, якія на працягу некалькіх месяцаў змагаліся за права супрацоўнічаць з гэтым аркестрам.
Далей
Масква — Віцебск — Брэст
Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі крыху старэйшы за “Славянскі базар у Віцебску”, таму, можна сказаць, стаяў ля вытокаў фестывалю. Без гэтага аркестра нельга ўявіць, найперш, конкурс маладых выканаўцаў. І не толькі! Год за годам калектыў здзіўляе то фестывальнай джазавай праграмай, то выступленнем з сусветнымі зоркамі. Вось і сёлета: ён выступіць і з канкурсантамі, і з членамі журы, і ўсё гэта — літаральна праз дзве гадзіны пасля ўласнага сольніка “Ад Масквы да Брэста”. Дзе толькі сілы ў музыкантаў бяруцца? Мабыць, прыклад нястомнага маэстра — народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга — запальвае!
Далей
Шэсць стагоддзяў, цымбалы ды гармонік
З 3 па 5 ліпеня ў Паставах прайшоў XII Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Мерапрыемства гэтае традыцыйна з’яднала носьбітаў аўтэнтычнага музычнага мастацтва не толькі з раёнаў Беларусі, але і з іншых краін свету. Сярод 600 удзельнікаў фестывалю — шэраг калектываў Віцебшчыны, многія з якіх аздобяць сваёй творчасцю кожны з фестывальных дзён-пялёсткаў ХVІІІ-га “Славянскага базару” і на сцэне Летняга амфітэатра, і па ўсім горадзе.
Далей
Раскадроўка
“Magnificat”: убачыць, каб пачуць
У свеце існуе больш за пяць тысяч кінафестываляў. Але каталіцкі фестываль хрысціянскага кіно і тэлепраграм “Magnificat”, што ўжо пяты раз напрыканцы чэрвеня прайшоў на Глыбоччыне, у гэтым спісе стаіць асобна. Народжаны сумеснымі высілкамі аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама і вядомага кінематаграфіста Юрыя Гарулёва ў 2005 годзе, форум вельмі хутка знайшоў сабе сяброў і прыхільнікаў, як у Беларусі, так і далёка за мяжой.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Крылы за спінай Шагала
Чым знакаміты горад Віцебск? Безумоўна, — сваім земляком, мастаком Маркам Шагалам, які праславіў яго на ўвесь свет. А ён, у сваю чаргу, праславіў Віцебск, таму што маляваў яго амаль у кожнай сваёй рабоце.
Далей
Што натхняе Даўгаўпілс?
Даўгаўпілс… Напэўна, ёсць нешта асаблівае ў генетыцы гэтага горада, калі з яго выйшлі ў свет такія цудоўныя мастакі, як Марк Ратко, Саламона Гершова, Маурыс Кіш, Жак Шапіра. Таму і стаўленне да візуальных мастацтваў займае асаблівае месца ў культурным жыцці Даўгаўпілса.
Далей
“Паклонімся вялікім тым гадам...”
1 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі распачаўся адзін з найбольш маштабных праектаў апошняга часу — выстаўка “Палітра памяці”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |