Свежы нумар
Мастыхін
Вобраз для паветранага змея
II Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”, што адкрылася днямі ў галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аб’яднала айчынных творцаў розных пакаленняў, а таксама гасцей з Расіі, Польшчы, Украіны, Балгарыі, Латвіі, Аўстрыі і іншых краін. Каля 140 работ у тэхніках афорт, літаграфія, лінарыт, акварэль, шаўкаграфія, фотаграфіка і іншых экспануюцца ў выставачных залах “Ракурс”, “Лабірынт” і “Атрыум” НББ.
Далей
Неядомы і невядомы
У майскую Ноч музеяў па Мінску хадзілі людзі ў чырвоных акулярах. “Дзе ўзялі?” — пыталіся мінакі ў шчаслівых уладальнікаў аксесуара. І, атрымаўшы адказ, рушылі ў Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі на вернісаж “Невядомы Смаляк”. Усяго акуляраў з паперы было выраблена дзесяць тысяч асобнікаў, і добрая іх палова займела гаспадароў за лічаныя гадзіны.
Далей
Сады і задворкі Венеры
У мінскім Палацы мастацтва працуе выстаўка “Сад Венеры”. На ёй прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі, выкананыя ў жанры ню.
Далей
"К" інфармуе
Брэст: 22 чэрвеня роўна ў 4 гадзіны...
22 чэрвеня ўпраўленні культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ладзяць у рэгіёнах рэспублікі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Але галоўная па значнасці і маштабнасці дзея ва ўгодкі пачатку апошняй вайны адбудзецца, натуральна, у Брэсце. Менавіта тут, ля сівых сцен Брэсцкай крэпасці, фашысцкая навала сутыкнулася з мужным супраціўленнем абаронцаў цытадэлі...
Далей
У галоўнай ролі — крэпасць
Здымкі беларуска-расійскай стужкі “Брэсцкая крэпасць” павінны распачацца 1 ліпеня на месцы рэальных баявых дзеянняў. Аб гэтым паведаміла кіраўніцтва РУП “Беларусьфільм”. Па словах намесніка генеральнага дырэктара кінастудыі Аляксандра Цялушкі, праект стане самым важным і буйным для беларускіх кінавытворцаў на бліжэйшы год.
Далей
Саракагоддзі мемарыялаў
5 ліпеня 1969-га, да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, былі адкрыты два знакавыя не толькі для Міншчыны, але і для ўсёй Беларусі мемарыяльныя аб’екты— “Хатынь” і Курган славы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Выявіць імёны
Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны была прымеркавана прэс-канферэнцыя начальніка ўпраўлення па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, палкоўніка Віктара Шумскага, які паведаміў пра вынікі дзейнасці за апошні год 52-га пошукавага батальёна.
Далей
“65!”: марафон і стужка
Адразу дзве акцыі рэалізуе напярэдадні 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Далей
“Усё пачалося цудоўна!..”
Гэтыя словы з задавальненнем сказаў прэзідэнт — генеральны дырэктар Нацыянальнага музея Францыі — Луўра спадар Анры Луарэт на другі дзень прабывання ў беларускай сталіцы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Візітоўка-2010
Адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшы дызайн уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Далей
Музейны маршрут: праграмы, навука, экспазіцыі
У лютым 2008-га Міністэрствам культуры аб’яўлены Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы музей года па патрыятычным выхаванні моладзі, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праводзіўся ён цягам 2008 — 2009 гг. сумесна з упраўленнямі культуры аблвыканкамаў у два этапы. Вынікі І тура, у якім прымалі ўдзел музеі абласнога і раённага падпарадкавання, падведзены на пачатку бягучага года (гл. “К” № 12 за 2009 г.).
Далей
Чытач — Газета — Міністэрства
Для прывядзення статуса дзіцячых школ мастацтваў у адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам неабходна ажыццявіць скарачэнне сеткі школ на 40%, штатнай колькасці дырэктараў, стварэнне новых працоўных месцаў для бухгалтэрый.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Пяты “Magnificat”
23 — 27 чэрвеня ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласціпройдзе V Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм. Прагляды стужак, іх абмеркаванні, сустрэчы кінематаграфістаў з гледачамі пройдуць у Глыбокім і ва Удзеле. Усяго на фестывалі будзе паказана 40 твораў з 15 краін свету.
Далей
Сплесці дружбы вянок
З 26 па 28 чэрвеня ў Бабруйску адбудзецца Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы”.
Далей
Дняпроўскія галасы
27 — 28 чэрвеня ў горадзе Дуброўна, што на Віцебшчыне, пройдзе XVI Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Фестываль сёлета прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Тысячы добрых гадзін...”
Колькі дарог можна прайсці за 70 гадоў? Ці спрабаваў хто-небудзь калі падлічыць? Мусіць, асабліва няпроста зрабіць гэта фотажурналісту: ён жа штотыдзень робіць здымкі, як кажуць газетчыкі, “у нумар”, “з калёс”... Здымкі, што, як сведчыць Яго Вялікасць Час, уваходзяць у гісторыю і, падчас, становяцца ёй самой.
Далей
Соцыум
Уступны экзамен у кантэксце эксперыменту
16 чэрвеня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прыняты Указ № 314 “Аб правядзенні эксперыменту пры залічэнні абітурыентаў у некаторыя ўстановы адукацыі ў сферы культуры”. З просьбай пракаменціраваць новаўвядзенні на прыёмных іспытах мы звярнуліся да рэктараў вызначаных ва Указе творчых ВНУ — Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
Указ № 314 ад 16 чэрвеня 2009 г.
Аб правядзенні эксперыменту пры залічэнні абітурыентаў у некаторыя ўстановы адукацыі ў сферы культуры
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Талака” без дысгармоніі, або Міндоўг і доўг
Прыклады знакамітых помнікаў, створаных або адноўленых за кошт ахвяраванняў простых людзей, можна прыводзіць доўга: сярод іх — і Каралеўскі палац у Варшаве, і помнік Бітве народаў у Лейпцыгу, і скульптурная выява Пушкіна ў Маскве... Жыхары Навагрудка не маюць патрэбы апеляваць выключна да замежнага досведу — бо маюць уласны. Іх продкі ў 20-я гады літаральна сваімі рукамі насыпалі курган у гонар Адама Міцкевіча. Ахвяраванні тады вымяраліся не грашыма, а... зямлёй: мясцовыя жыхары звозілі яе з усяго наваколля, а турысты бралі з сабою мяшэчкі зямлі са сваёй радзімы. Больш за тое: зямлю нават дасылалі па пошце — з пазнакай “Для кургана Міцкевіча”! Не таму, што гэтага самага таннага матэрыялу бракавала на Навагрудчыне, але каб уласнаручна спрычыніцца да ўшанавання постаці слыннага земляка. Таму і не здзіўляе, што прапанова мясцовых улад пасільна падтрымаць стварэнне помніка Міндоўгу знаходзіць водгук сярод гараджан. Сродкі на гэтую мэту ўжо паступаюць на адмысловы рахунак.
Далей
Кіно і тэатр
І тэхнічны, і мастацкі
Цэлым шэрагам прэм’ер парадуе Нацыянальная кінастудыя гледачоў сёлета і ў наступным годзе. Ужо 22 чэрвеня ў шырокі пракат выйдзе “Дняпроўскі рубеж” Дзяніса Скварцова, рыхтуюцца пабачыць свет — камедыя Аляксандра Канановіча “Грашовае дрэва” і драма Аляксандра Колбышава “Ваўкі”, чакаюцца здымкі трылера “Масакра” Андрэя Кудзіненкі… Плануецца вытворчасць і некалькіх тэлевізійных шматсерыйных стужак. Відавочна, што студыя паступова выходзіць на актыўны рэжым працы і пацвярджае статус аднаго з самых запатрабаваных вытворчых кінакомплексаў.
Далей
Камертон
Фармат выпрабавання на сталасць
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся 10-ты раз. Але юбілей стаў нагодай не толькі для падвядзення вынікаў — спалучэнне адзінкі і нуліка прывяло да новага старта. Упершыню свята прайшло ў новым “фармаце”: зведзенае да аднаго дня, але з яшчэ большым разгортам — запрашэннем салістаў і калектываў з абласных філармоній. Гэта традыцыя прадоўжыцца, і надалей фестываль стане збіраць нават прадстаўнікоў беларускіх суполак з замежжа.
Далей
Басанож па акіяне да зоркі
Першы Сусветны фестываль-конкурс “Славянская зорка-2009”, што прайшоў у Маскве, прынёс бліскучую перамогу беларускай спявачцы Каці Оўшэн. Яна атрымала Гран-пры і была ўзнагароджана медалём “За прафесіяналізм”.
Далей
V.I.P.
“Жаніцьба” па-мазырску
На мінулым тыдні ў Маскве завяршыўся Міжнародны тэатральны фестываль “Славянскі вянец”. Ён праходзіць у расійскай сталіцы раз на два гады, і сёлета быў прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Мікалая Гогаля. На форуме малых тэатральных форм, дзе былі прадстаўлены работы з Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Балгарыі і Эстоніі, нашу краіну прадставіў Драматычны тэатр імя Івана Мележа з Мазыра.
Далей
Рынг для пратуберанца
Валерый РАЕЎСКІ: “Сыграў бы Ромула і Праспера”
20 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы збірае ўсіх прыхільнікаў творчасці народнага артыста Беларусі, рэжысёра Валерыя Раеўскага. У гэты дзень мэтр айчыннай рэжысуры, з чыёй творчасцю звязана жыццё Купалаўскага тэатра на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, адзначае свой 70-гадовы юбілей. І сёння Валерый РАЕЎСКІ — у нашай V.I.P.-гасцёўні.
Далей
Пасланне нашчадкам
Да сённяшняга часу даследуюцца матэрыялы пра абаронцаў Айчыны, што без вестак зніклі пад час баявых дзеянняў. Бясспрэчна, для іхніх родных гэтая інфармацыя — надзвычай каштоўная. Чарговы шанц атрымаць дапамогу ў пошуку сваіх блізкіх можна будзе пад час выстаўкі паштовак часоў Вялікай Айчыннай вайны са збору Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі “Ваенныя, суровыя, простыя…”, якая 17 чэрвеня адкрылася ў “Доме-музеі І з’езда РСДРП”.
Далей
На людным месцы
“Цвік” праграмы — беларускі боўлінг
13 чэрвеня адбылася Спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва-2009, якую ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На спартыўнатурыстычную базу “Алімпіец”, што знаходзіцца непадалёк вёскі Сёмкава на Міншчыне, з’ехаліся спартыўныя каманды арганізацый культуры рэспубліканскага падпарадкавання з усіх абласцей краіны.
Далей
Інструмент падназвай “хор”
Гэтымі днямі хормайстар узорнага хору хлопчыкаў Светлагорскай школы мастацтваў Галіна Ур’еўская-Еўсюкова прымае віншаванні: ейныя выхаванцы ў польскім Беластоку на 28-м Міжнародным конкурсе праваслаўных духоўных песняспеваў “Hajnowka-2009” атрымалі дыплом 2-й ступені, саступіўшы першынство толькі юным харысткам з Кіева.
Далей
Напісана вайной
У Бярэзінскай раённай бібліятэцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Гістарыёграф
Што здабывалі ваўкавыскія “шахцёры”?
У наш час цікавасць да музеяў “падаграваюць” мастацкія фільмы, у якіх экспанаты літаральна “абуджаюцца ад сну”, пачынаюць жыць сваім жыццём. Для кагосьці гэта не больш, чым выдумка, для іншых — магчымасць даведацца пра супярэчлівыя гістарычныя моманты. Але такія дзівосы адбываюцца не толькі ў кіно. Пераканацца ў гэтым можна, наведаўшы навукова-музейную археалагічную экспазіцыю Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Далей
Па “Навуцы...” Антона Грыневіча
У адным з апошніх нумароў “К” распавядала пра унікальны фальклорны збор Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, пытанне вяртання якога на Радзіму зараз актыўна абмяркоўваецца. Пры гэтым важна не забыцца і пра тых, хто непасрэдна збіраў скарбы нематэрыяльнай культуры.
Далей
Погляд у вечнасць
Гісторыя беларускай філасофскай і культуралагічнай думкі налічвае не адно стагоддзе і сёння працягвае імкліва развівацца. У наш час гэты працэс непасрэдна звязаны з імем доктара філасофскіх навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Конана, які сёлета адзначыў 75-годдзе.
Далей
Суботнія сустрэчы
Памяць у “Перамозе”
У фае кінатэатра “Перамога” 16-га чэрвеня адкрылася фотавыстаўка-рэквіем “Памяць”.
Далей
Убачыць Еўропа
У чэрвені па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” выправілася па французскіх гарадах.
Далей
Культурны капітал дыпламатыі
“Сусветны вопыт дыпламатычнай дзейнасці і, у тым ліку, работа Пасольства нашай краіны ў Польшчы яскрава сведчаць: менавіта культура ў шырокім сваім праяўленні можа быць крыніцай для фарміравання адносін на розных узроўнях паміж дзяржавамі. Гэтаму, лічу, неабходна спрыяць як на афіцыйным узроўні, так і на ўзроўні, як кажуць, “народнай дыпламатыі” — непасрэдных чалавечых кантактаў”. Гэтая выснова Тадэвуша СТРУЖЭЦКАГА — да нядаўняга часу саветніка па культурных і гуманітарных пытаннях Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча — яшчэ раз пацвердзіла: выкарыстанне сродкаў культуры ў працэсе наладжвання міжнародных кантактаў сёння надзвычай актуальнае. Тым больш, у названай дыпмісіі нашай краіны рэалізацыя гэтага напрамку дзейнасці вялася на прафесійнай аснове: Стружэцкі да свайго прызначэння ў Пасольства шмат гадоў працаваў у сферы культуры. І гэты факт, лічыць Тадэвуш Іванавіч, даў свой плён.
Далей
Кiно i тэатр
“Варварскі” псіхалагізм
З’яўленне ў рэпертуары Магілёўскага абласнога тэатра драмы і музыкі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча “Варвараў” Максіма Горкага — падзея нешараговая. Гэта — спектакль для спакушанага, падрыхтаванага гледача, які прыходзіць параўнаць сваё ўспрыняцце добра вядомага, любімага твора з бачаннем рэжысёра, для якога, у сваю чаргу, такая пастаноўка — сапраўднае выпрабаванне. У выпадку поспеху яно можа стаць знакавым.
Далей
Тысяча і яшчэ не адзін выхад
Наўрад ці хто аспрэчыць той факт, што неўміручая і легендарная “Паўлінка” на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стала своеасаблівым творчым “горнам”, праз які прайшло не адно пакаленне купалаўцаў. Прыходзілі ў трупу новыя акцёры, і спектакль гэты “амалоджваўся”, набываў новыя фарбы і адценні. Змяняліся дзяўчынкі-Паўлінкі, але на працягу доўгіх гадоў нязменным і незаменным заставаўся франт-жаніх Адольф Быкоўскі ў выкананні Арнольда Памазана.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Як прыцягнуць інвестара на 150 гектараў спадчыны?
Установа культуры: праект інтэрактыву пад адкрытым небам. Разнастайных прапаноў цікавага адпачынку ў нашай краіне, прынамсі, у сталіцы, штогод становіцца ўсё больш. А вольнага часу ў сучаснага чалавека — усё менш. Вось і даводзіцца выбіраць паміж чыстым паветрам на лецішчы і паходам у тэатр або музей. Зрэшты, даўно прыдумана добрае спалучэнне двух гэтых аспектаў культурнага адпачынку. Маю на ўвазе музеі старажытнага побыту пад адкрытым небам — скансены, якіх на сёння налічваецца ў свеце каля 600. Ёсць свой падобны музей і ў Беларусі, ля зліцця легендарных рэк Пцічы і Менкі, паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, за чатыры кіламетры ад Мінскай кальцавой аўтадарогі. Здаецца, само месца прызначана для турыстычных маршрутаў. Не дзіва, што колькасць ахвотных прыехаць сюды павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі. Аднак, нягледзячы на ўсё большы інтарэс да нашага скансена, пабываць у ім не так проста: хоць музей і знаходзіцца непадалёк ад горада, дабірацца да яго без асабістага аўтамабіля даволі нязручна. Тыя ж, хто наведаў гэтае унікальнае месца, вяртаюцца пад вялікім уражаннем. Але — скардзяцца: на той самы нязручны праезд, сціплы і не самы танны выбар харчавання, санітарныя праблемы... Карэспандэнт “К” вырашыў наведаць скансен у якасці турыста, каб на месцы, так бы мовіць, знутры даследаваць сітуацыю. А пасля, разам з кіраўніцтвам установы і зацікаўленымі спецыялістамі, абмеркаваць шляхі вырашэння праблем музея.
Далей
дымiлiся франтоў дарогi
Песня пра Зураба
Марат Ягораў, старшыня Беларускага фонду міру на працягу доўгіх гадоў, нарадзіўся ў Севастопалі. 18-гадовым юнаком пайшоў на фронт. У 1945-м годзе быў удзельнікам Парада Перамогі…
У дні, калі Беларусь рыхтуецца адзначыць 65-гадавіну вызвалення ад нямецкафашысцкіх акупантаў, Марат Фёдаравіч прапануе чытачам “Культуры” франтавую быль, прысвечаную дням бітвы за вызваленне нашай зямлі ў 1944-м. А яшчэ аўтар перадаў у рэдакцыю свой фотаздымак, зроблены за 360 дзён да Вялікай Перамогі. За гэты няпросты год Марат Фёдаравіч, як прыгадвае ён сам, паспеў застацца ў жывых, хаця і ў шпіталі давялося паляжаць. “У той раз я са смерцю размінуўся літаральна ў некалькіх сантыметрах. Але гэтая тэма — для асобнай размовы. Заўжды памятаю пра тыя дні. Менавіта па гэтай прычыне і раблю ўсё магчымае, а часам — і немагчымае, як у баі, каб не дапусціць новай вайны”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |