Свежы нумар
Бамонд: опера, балет
![]() 30 сакавіка партыю Кітры ў балеце “Дон Кіхот” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Беларусі выканала салістка Нацыянальнай оперы Украіны, лаўрэат міжнародных конкурсаў Наталля Мацак. Гэта было трэцяе з’яўленне ў Мінску вядомай балерыны.
Далей
![]() Жартачкі скончыліся: калі летась хтосьці яшчэ мог сумнявацца ў жыццяздольнасці Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра, адкрытага “Іялантай” П.Чайкоўскага на сцэне Палаца культуры, дык цяпер, пасля прэм’еры яшчэ больш складанай і працяглай — “Травіяты” Дж.Вердзі, усе ваганні і скептыцызм зніклі самі па сабе.
Далей
![]() Раней да оперы ў канцэртным “фармаце” стаўленне было несур’ёзнае. Вось спектакль — іншая справа. Але рамонт Вялікага тэатра ўнёс свае карэктывы, вымусіўшы пашырыць амаль прызабытую практыку оперных гала-канцэртаў і ахапіць ёй не толькі сталічную і абласныя філармоніі, але і Палац Рэспублікі. Нядзіўна, што і нядаўняе сумеснае выступленне салістаў Марыінскага тэатра з Санкт-Пецярбурга і Беларускай оперы было аншлагавым. І віталі не “замежных зорак”, а “сваіх”: усе трое піцерцаў былі беларускага паходжання. Сапраўднай “госцяй” аказалася хіба лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальніца прыза імя М.Калас Ірына Ягорава з Масквы.
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() Ні да аперэты І.Кальмана “Фіялка Манмартра”, ні, тым больш, да оперы Р.Штрауса “Кавалер руж” спектакль не мае ніякага дачынення. Да казкі Г.Х. Андэрсена “Кветкі маленькай Іды” — хіба толькі ўскоснае, як да аднаго з пачатковых творчых імпульсаў. Да паэзіі К.Бальмонта, вершы якога, не агучаныя, але надрукаваныя ў праграмцы, сталі эпіграфам, — больш шчыльнае. Ды ўсё ж калі і шукаць асацыятыўныя рады да аднаактовага балета-фантазіі “Баль кветак”, пастаўленага Наталляй Фурман, дык імі стануць “пластычныя кветкі” сусветна вядомага харэографа-неакласіка ХХ ст. Джорджа Баланчына, памяці якога спектакль і прысвечаны.
Далей
"К" інфармуе
“Возера” паміж пірамід
Як паведамілі “К” у аддзеле міжнародных сувязей Міністэрства культуры краіны, у другой палове красавіка распачнуцца Дні культуры Рэспублікі Беларусь ў Сірыі і Егіпце.
Далей
Каму вяселле, а каму і нявесела
13 красавіка спаўняецца 45 гадоў, як была адкрыта Канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Сімвалічна, што гэтая дата будзе адзначана не толькі выступленнем старэйшага філарманічнага калектыву — Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, але і… “Вяселейкам” І.Стравінскага. Прычым не першым яго выкананнем у Беларусі (твор, які ўзрушыў Еўропу 85 гадоў таму, гучаў у нас ужо двойчы), а прэм’ерай арыгінальнай сцэнічнай пастаноўкі, што спалучае расійскую і беларускую музычна-харэаграфічныя традыцыі.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі ![]() 2 — 3 красавіка ў гарадскім пасёлку Акцябрскі, што на Гомельшчыне, прайшла IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”.
Канферэнцыя, якая ладзіцца пры падтрымцы міністэрстваў культуры і адукацыі, упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама, Акцябрскага райвыканкама, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага фонду культуры, з’яўляецца часткай праекта “Берагіня”. Дарэчы, заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва пад гэтай назвай запланаваны ў Акцябрскім на 19 — 22 чэрвеня...
Далей
...І “Маленькі прынц” у “Зорным гарадку”
… Ад самага цэнтра Масквы да “Зорнага гарадка”, які знаходзіцца на паўночны ўсход ад расійскай сталіцы, — усяго гадзіна аўтобусам. Дакладней, у нас не адзін аўтобус, а цэлыя тры, ды яшчэ наперадзе — міліцэйская машына з “мігалкай”. У суцэльных маскоўскіх аўтамабільных “пробках” гэта — адзінае выйсце. Мы едзем уздоўж Чаркізаўскага рынку, праз Балашыху і далей, па Падмаскоўі…
Далей
Ад Свята маўлення да нот паразумення
10 — 11 красавіка на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культура. Навука. Творчасць”, выступіць на якой пажадалі больш за 150 навукоўцаў з Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
Далей
Гастролі Ау і Ціма
Не паспеў калектыў Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек вярнуцца з Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек “Мурашнік”, што праходзіў у расійскім Іванаве, як акцёрам трэба зноў пакаваць чамаданы.
Далей
“Лівень заспеў” у Сафіі
Напрыканцы сакавіка ў Федэрацыі дружбы з народамі Расіі і СНД у Сафіі адбылася прэзентацыя кнігі Алены Андрэевай “Когда тебя настигнет ливень”, у якой прыняў удзел Пасол Беларусі ў Балгарыі Вячаслаў Качанаў.
Далей
Спеўная “Шчаслівасць”
Фрагменты сваёй новай праграмы “Шчаслівасць” на вершы Янкі Купалы прадставіў Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” падчас канцэртнага тура па Магілёўшчыне.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты
Харэографаў прымае Анкара
Імпульсам да актывізацыі супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Турцыяй у галіне культуры стаў візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Матвейчука ў Анкару. Падчас наведвання Турцыі ў красавіку мінулага года быў падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Турцыі. У межах рэалізацыі Пратакола ў 2008 годзе ў Ізміры пройдзе выстаўка твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а ў кансерваторыі Універсітэта Хаджэтэпе будуць працаваць выкладчыкі музыкі і класічнага танца з Мінска.
Прадстаўнікі беларускай школы класічнага танца ўжо і цяпер добра вядомы ў Анкары: у кансерваторыі працуюць Генадзь і Людміла Патаповічы — выпускнікі Мінскага харэаграфічнага вучылішча.
Далей
Школа для дырэктараў
З 8 па 11 красавіка ў навуковай чытальнай зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбылася Школа дырэктараў гарадскіх і раённых сетак публічных бібліятэк Беларусі “Мастацтва дзейснага кіравання”.
Далей
Соцыум
![]() Працягваем цыкл публікацый, прысвечаных сучаснаму стану і праблемам адраджэння старадаўніх сядзіб. Карэспандэнт “К” выехаў у чарговую камандзіроўку — на гэты раз у вёску Свяцк Гродзенскага раёна, дзе захаваўся палац Валовічаў XVIII стагоддзя.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
![]() Зусім нядаўна, у сярэдзіне сакавіка, Палескі драматычны тэатр адзначыў другую гадавіну свайго існавання. За гэты час пінскія гледачы змаглі пабачыць нямала цікавых пастановак: спектаклі паводле сусветнай і нацыянальнай класікі, сучаснай драматургіі як для дарослых гледачоў, падлеткаў, так і для самых маленькіх тэатралаў. Асаблівы поспех зазнала п’еса Георгія Марчука “Адгукніся, браце!”, прысвечаная жыццю і творчасці Якуба Коласа, які, як вядома, пачынаў свой творчы шлях менавіта ў горадзе над Пінай. Па выніках работы ў 2007 годзе ДУ “Палескі драматычны тэатр г. Пінска” занесены на гарадскую Дошку гонару.
Далей
![]() Тэатральнае сяброўства — справа не аднадзённая. Вось і мінскія ТЮГаўцы са сваімі калегамі з Разані пасябравалі ўсур’ёз і комплексна.
Далей
![]() Зважаючы на тое, што 2008 год абвешчаны ў Беларусі Годам здароўя, у Гродзенскім абласным тэатры лялек адбылася незвычайная прэм’ера: спектакль “Карыус і Бактус, альбо Зубная казка” паводле Торб’ерна Эгнэра ў аўтарскай інтэрпрэтацыі Яраслава Антанюка.
Далей
![]() Хаця Магілёўскі абласны тэатр лялек вось ужо два гады не мае магчымасці выступаць на ўласнай сцэне, усе, хто прыйшоў у перадапошні сакавіцкі дзень у абласны Палац культуры, былі прыемна ўзрадаваны: трупа тэатра знаходзіцца ў цудоўнай творчай форме, што і засведчыў спектакль “Карнавал для Папялушкі”.
Далей
Сітуацыя
![]() Гэты ліст-скарга з вёскі Вялікая Сваротва, што ў Баранавіцкім раёне, аказаўся, як высветлілася пасля выезду на месца, шараговай ананімкай. Двое з падпісантаў жывуць у іншым паселішчы раёна, а прозвішча трэцяга — Крымянеўскі — настолькі распаўсюджана ў Вялікай Сваротве, што пра аўтарскую ідэнтыфікацыю і гаворка не ішла. Тым болей, што ніякіх ініцыялаў, як і канкрэтнага адрасу, абачлівыя “праўдашукальнікі” так і не пазначылі.
Далей
На людным месцы
![]() Віктар Папоў — адзін з найбольш прыкметных сучасных прадстаўнікоў беларускай культуры ў сферы самадзейнага харэаграфічнага мастацтва. Арганізатар і цягам вось ужо 25 гадоў нязменны кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, харэаграфічнага ансамбля “Рунь” Дома культуры адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўскі тэкстыль”, В.Папоў здолеў стварыць моцны творчы калектыў і ўзняць яго да ўзроўню аднаго з лепшых самадзейных харэаграфічных ансамбляў рэспублікі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры ![]() Сёлета Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі парадаваў юных жыхароў Баранавічаў цудоўнай навінкай. Дзякуючы праекту Інстытута імя Гётэ (медыя-аўтобус “DeutschExpress”), да традыцыйнага штогадовага мерапрыемства ўпершыню далучыўся Дзень міжнароднай дзіцячай і юнацкай кнігі.
Далей
Каравай вайсковай еднасці
У актавай зале раённай бібліятэкі Беразіна сабраліся былыя воіны-інтэрнацыяналісты і іх родныя. Вечар памяці называўся “Афганскі вецер злы прашумеў над маім лёсам”. На экране мільгацелі фотаздымкі з армейскіх альбомаў тых часоў, прамаркіраваныя “Зроблена ў Афганістане”. У збляклых невысокай якасці кадрах — рэха далёкай вайны, якая за дзевяць гадоў вырвала з жыцця 28 830 беларусаў, у тым ліку 75 бярэзінскіх хлопцаў, і кінула іх у пекла чужой краіны. Кабул, Багрым, Джэлалабад, Прадгор’е Гіндукуша… Гэтыя назвы дыхаюць у твар гарачынёй і болем афганскай зямлі.
Далей
Гістарыёграф
![]() Наш даўні чытач Уладзімір Прыхач, выкладчык Смаргонскай гімназіі № 1 і вядомы краязнаўца, даслаў у рэдакцыю ліст, у якім распавядае пра помнік каню ў Валожыне. Яшчэ ў ХІХ ст. статую скакуна з узнятай у “іспанскім кроку” пярэдняй нагой загадаў паставіць каля свайго палаца граф Юзаф Тышкевіч, які захапляўся конегадоўляй. Больш чым за стагоддзе і палац, і помнік каню зведалі шмат нягод, але, на шчасце, зберагліся. Цяпер у адным з будынкаў палаца размяшчаецца вайсковая частка, і ўжо яе тэрыторыю ўпрыгожвае постаць высакароднай жывёліны. Далей У.Прыхач пытаецца: “А ці былі яшчэ на Беларусі, захаваліся або плануюцца помнікі з выявай каня? Цікава было б правесці даследаванне ў гэтым накірунку…”
Рэкамендуем шаноўнаму Уладзіміру Уладзіміравічу і іншым нашым чытачам звярнуцца да “К” № 1 за 2002 г., дзе публікавалася такое даследаванне. А яшчэ мы рады паведаміць, што мінулай восенню з’явіўся першы конны помнік славутай гістарычнай асобе ўжо ў незалежнай Беларусі.
Далей
![]() У “Культуры” № 11 за гэты год у рубрыцы “Культасветработа: ракурс адказнасці “ быў надрукаваны рэпартаж з Гарадка Вольгі Ягоравай. Але тады ў кантэкст аповеду не ўвайшла адна гарадоцкая адметнасць, пра якую нам распавяла ў лісце жыхарка гэтага райцэнтра, былая настаўніца.
Далей
“Жыццё — таямніца з чароўнай усмешкай…”
Імя настаўніка, паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча добра вядома не толькі на Віцебшчыне. Ён выкладае геаграфію ў Пастаўскай сярэдняй школе №1.
Далей
Суботнія сустрэчы
![]() Шлях Беларусі ў космас пачаўся яшчэ ў XVII стагоддзі, калі мысліцель-гуманіст Казімір Семяновіч у сваім трактаце “Вялікае мастацтва артылерыі” заклаў ідэі, што выкарыстоўваюцца пры стварэнні касмічных лятальных апаратаў і сёння.
Больш за 20 чалавек, звязаных з космасам, дала свету беларуская зямля. Сярод іх — навукоўцы Вітольд Цераскі, канструктар Сямён Косберг, чый рухавік вывеў на арбіту карабель з Юрыем Гагарыным, начальнікі касмадрома Байканур генералы Юрый Жукаў і Канстанцін Герчык. Уся краіна ведае імёны беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка.
Пад кіраўніцтвам акадэміка Сяргея ЖДАНКА быў створаны касмічны апарат “БелКА”. Нават няўдалы запуск гэтага беларускага спадарожніка Зямлі не спыніў наш рух у асваенні касмічнай прасторы.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Індэксы і аплата рэжысёрам
На пытанні адказвае Вольга КАНАНЮК, начальнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
V.I.P.-карпарацыя
![]() — Некалі культура фінансавалася з бюджэту па рэшткавым прынцыпе, і мяне ў студэнцкія гады гэтая акалічнасць здзіўляла, — узгадвае Уладзімір ЗАНЬКО, намеснік старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”.
Цяпер агульназразумела: культурная сфера ў самым шырокім сэнсе патрабуе значных фінансавых укладанняў, без яе немагчыма паўнавартаснае развіццё ні асобы, ні ўстановы, ні краіны наогул. Цудоўна ўсведамляюць гэта і ў такой вялікай структуры, як “Беларусбанк”, дзе культуры, асабліва ўнутранай, карпаратыўнай, надаецца значная ўвага. Таму знакамітае “Фінансы спяваюць рамансы” набыло ў гэтых сценах зусім іншы, пазбаўлены іроніі сэнс.
Далей
Культпрасветработа
![]() Усё ж, відаць, імя знакамітага земляка дае пэўны стымул для развіцця культурна-асветніцкай работы ў раёне. Далёка не кожны райцэнтр можа ганарыцца сваёй карціннай галерэяй ці дабудаваным у зале ГДК балконам на 90 месцаў. А гэта ж — толькі неабходны мінімум. Значыцца, узрастае запатрабаванасць ва ўстановах культуры і зацікаўленасць у іх працы.
“Будуем сваё зорнае неба”, — сказаў мне дырэктар школы (тут вучыўся ў свой час будучы касманаўт Уладзімір Кавалёнак), распавядаючы пра абнаўленне вясковага музея, прысвечанага земляку. Сапраўды, “зорны” чалавек паходзіць з гэтага краю. А ў самым хуткім часе яго чакаюць на Радзіме, у школе вёскі Хацюхова, а пасля ў Белым, дзе жыве брат касманаўта.
Далей
Фармат старога негатыва
![]() 11 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё фотавыстаўкі Людмілы Разумавай “Святло Байканура”, прымеркаванай да Дня касманаўтыкі. Прафесійны фотакінааператар, Людміла Калістратаўна працавала дваццаць гадоў у фотакінааддзеле пры Упраўленні ракетных войск на Байкануры, дакументуючы на фота — і кінаносьбіты хроніку вялікіх касмічных будняў. Адноўленыя па старых негатывах, яе фотаздымкі ў такім фармаце дэманструюцца ўпершыню.
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |