Свежы нумар
"К" інфармуе
У імя кінагледача
27 лютага на парадак дня калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта было вынесена пытанне аб выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў галіне развіцця айчыннай кінематаграфіі і кінагаліны наогул. Распавесці пра гаворку, якая там адбылася, наш карэспандэнт папрасіў дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Максіма БУДАНАВА.
Далей
Складнікі эканамічнай бяспекі
27 лютага прайшло чарговае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры РБ.
Кожнае з пытанняў, вынесеных на парадак дня, наўпрост датычылася дзяржаўнай палітыкі эканамічнай бяспекі. Таму словы “выручка”, “рэнтабельнасць”, “эканомія” гучалі не радзей за словы “клуб”, “музей”, “бібліятэка”.
Далей
Песня для трох тысяч слухачоў
23 — 24 лютага ў Падляскім ваяводстве адбыліся заключныя мерапрыемствы XV Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня-2008”. Фестываль “Беларуская песня” праводзіўся ўжо ў 39-ы раз. Ён — адно з найбольш значных і важных культурных мерапрыемстваў не толькі беларускай нацыянальнай меншасці, але і наогул у гэтым рэгіёне Польшчы.
Далей
Соцыум
Зняць пакой у Косаўскім палацы...
14 студзеня — дата, якая мае стаць лёсавызначальнай у гісторыі знакамітага палаца Пуслоўскіх ля Косава, што ўжо болей за шэсць дзесяцігоддзяў стаіць у руінах. Згодна з падпісаным у гэты дзень Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, аб’ект уключаны ў Рэспубліканскую інвестыцыйную праграму. Таму не сёння — заўтра заўсёдную цішу гэтага маляўнічага кутка (поўнага антыпода свайго праблемнага балканскага цёзкі) парушыць шум будаўнічых прылад.
Калі я пабываў у Мерачоўшчыне, ставы, што з’явіліся яшчэ за часамі магнатаў Пуслоўскіх, былі замерзлыя на радасць рыбакам. Але гэтая акалічнасць зусім не магла засцерагчы ад радаснага воклічу: лёд крануўся! І мара, вынесеная ў загаловак, хутка не будзе здавацца дзівакаватай.
Далей
Кіно і тэатр
Лепель — горад прэм’ерны
Творчая біяграфія спектакля “Старамодная камедыя” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (фантазія па аднайменнай п’есе Аляксея Арбузава) пачалася не зусім звычайна. Прэм’ера пастаноўкі адбылася ў Лепелі. Заслужаная артыстка Беларусі Тамара Шашкіна (Лідзія Васільеўна) і артыст Віктар Дашкевіч (Радзівон Мікалаевіч) з радасцю сустрэлі прапанову адміністрацыі тэатра — сыграць прэм’ерны спектакль не на сваёй “роднай” пляцоўцы, а для жыхароў Лепеля.
Далей
Веліч Чалавечага Духу
22 лютага пайшоў з жыцця таленавіты рэжысёр Барыс Уладзіміравіч Эрын — чалавек, чыё імя трывала ўпісана ў гісторыю беларускага і савецкага тэатра.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Ад сваркі да скваркі не адзін крок
Імя рэжысёра Мікалая Пінігіна на афішы дастаткова, каб прыцягнуць да прэм’еры ўвагу аматараў тэатра. Але на “Аповесць пра тое, як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам” асабіста я ішла ўсё ж з некаторай насцярожанасцю і нават недаверам. Бо ўявіць, што гэты зусім не тэатральны твор можна весела і нязмушана ўвасобіць на сцэне, было цяжкавата.
Далей
Камертон
“Харошкі”: дыялог пасля прэм’еры
Новая праграма “Беларусы” Дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” чакалася з нецярплівасцю. Цікавасць гледачоў падтрымлівалася “анонсамі”, калі ў чарговых выступленнях калектыву прэзентаваліся асобныя часткі цыкла, пастаўленыя народнай артысткай Беларусі Валянцінай Гаявой. Нарэшце на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі маштабны праект, праца над якім доўжылася тры гады, быў прадэманстраваны цалкам. Надзвычай высокую ацэнку ўбачанаму і пачутаму даў міністр культуры краіны Уладзімір Матвейчук, які выйшаў на сцэну павіншаваць віноўнікаў урачыстасці пасля таго, як праграма была прагледжана мастацкім саветам.
На старонках “К” прэм’еру абмяркоўваюць музыказнаўца Надзея БУНЦЭВІЧ і балетны крытык Святлана УЛАНОЎСКАЯ
Далей
Масленка — “жаночы” дзень
Пра тое, што на Масленіцу трэба пячы бліны — сімвал сонца, — ведаюць усе. А што яшчэ рабілі нашы продкі? Якія песні ў гэты час спявалі? На пытанні “К” адказвае этнамузыколаг Васіліна ПРЫБЫЛОВА, падрыхтаваная да абароны кандыдацкая дысертацыя якой прысвечана песенным традыцыям Масленіцы Верхняга Падняпроўя. Больш як дзесяць гадоў даследчыца правяла ў нястомных экспедыцыях па родным краі, падрыхтавала багаты нотны збор, выдала аўдыёкалекцыю масленічных песень.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Краскі для Краса
Балет “Спартак”, пастаўлены В.Елізар’евым яшчэ ў 1980 г., набывае новае аблічча. Упершыню ў партыі рымскага военачальніка Краса выступіў лаўрэат пяці міжнародных конкурсаў Канстанцін Кузняцоў, які ўзбагаціў гэты вобраз новымі рысамі.
Далей
Спасцігнуты да канца Алфавіт быцця...
26 лютага заўчасна пайшоў з жыцця саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра
Анатоль Касцецкі. У гэта немагчыма паверыць: яму было ўсяго 55!
Далей
На людным месцы
Смаргонскі Страдзівары
Даўно чула, што ў Смаргоні жыве самабытны народны музыка Уладзіслаў Буцько. Сустрэўшыся з ім, пераканалася, што Уладзіслаў Іванавіч — мужчына бадзёры (хоць яму ўжо восемдзесят восем) і вельмі вясёлы. А на скрыпачцы як грае! На самаробнай, дарэчы. Усяго ж на яго “рахунку” — тры скрыпкі, зробленыя сваімі рукамі
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Ой, “Дняпро”, “Дняпро”!
Гэты адметны творчы калектыў ведаюць не толькі ў Рэчыцы ды ў іншых кутках Радзімы, але і за межамі Беларусі. Народны ансамбль “Дняпро” быў створаны яшчэ ў 1958 годзе. У той час пры раённым Доме культуры працаваў шэраг разнастайных вакальных калектываў. І вось у кіраўніка хору з’явілася думка аб’яднаць тры калектывы ў адзін і стварыць шырокі мастацкі твор на мясцовым матэрыяле.
Гэтым творам, пастаноўку якога ажыццявілі, стала народная опера “Ведрыца”. У аснове яе сюжэта — легенда пра дзяўчыну, падманутую панічом, якая ўтапілася ў рацэ, а пасля выходзіла на бераг у вобразе русалкі.
Оперу ставілі на Рэспубліканскім аглядзе мастацкай самадзейнасці ў гонар 40-годдзя стварэння БССР, дзе калектыў заўважылі. Так і нарадзіўся ансамбль песні і танца “Дняпро”.
Далей
Гістарыёграф
Паглыбленне ў тоўшчу бастыёна праз Падказкі Тамаша Макоўскага
На старонках “Культуры” мы рэгулярна знаёмім чытачоў з ходам гістарычных даследаванняў і рэстаўрацыйных работ у Нясвіжскім замку Радзівілаў.
Па аўторках на гэтым аб’екце, якому надаецца першачарговая дзяржаўная ўвага, збіраецца выязны штаб, у які ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, спецыялісты “Праектрэстаўрацыі” і “Мінскрэстаўрацыі”, кіраўнікі задзейнічаных будаўнічых арганізацый і іншыя ўдзельнікі адраджэння нашай славутасці, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО.
19 лютага, падчас чарговага правядзення выязнога штаба, у Нясвіжскім замку пабывала і карэспандэнт “К”.
Далей
Басаногія дваранкі
Сярод знакамітых людзей, якія ў той ці іншы час наведвалі Гомель, можна назваць і русскую пісьменніцу Алімпіяду Шышкіну.
Нарадзілася яна ў 1791 г. Выхоўвалася і вучылася ў Смольным манастыры. На “выдатна” скончыла курс навучання, атрымаўшы спецыяльны знак, так званы шыфр, які адкрыў ёй шлях да двара вялікай княгіні Кацярыны Паўлаўны. Шышкіна была прызначана яе фрэйлінай і да смерці прынца Альдэнбургскага жыла пры ёй у Цвяры. Тут быў адчынены літаратурны салон, які наведвалі слынныя пісьменнікі.
Асабліва блізка сябравала Кацярына Паўлаўна з Мікалаем Карамзіным, пад яго ўплывам натхнёна займалася літаратурнай творчасцю. У пасяджэннях салона ўдзельнічала і А.Шышкіна.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Міністэрства - чытач - газета
Пасольскі клуб
Casa del Alba: шлях праз Світанак
Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Амерыка Дыяс НУНЬЕС адказвае на пытанні нашага карэспандэнта
Далей
Выхад у эфір
FM-хвалямі – да “Новай зямлі”, або Фармат “белых варон”
Ад гучнай крытыкі музычнага фармату FM-станцый сёння не ўстрымліваюцца ні іх аматары, ні праціўнікі. Асабліва кур’ёзна, што з ахвотай далучаюцца да гэтай справы і самі радыйшчыкі: маўляў, і добрай музыкі ў нас не стае, і слухач не надта патрабавальны, таму не судзіце строга.
А вось справакаваць на кплівасць адносна FM-фармату вядучага радыё “Юністар” Віктара СЯМАШКУ, бадай, немагчыма. Бо замест таго, каб наракаць на чыесьці густы, ён робіць пасільную спробу іх разнастаіць. У 2005 годзе ў эфір выйшла яго аўтарская праграма з амбіцыйнай назвай “Новая зямля”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Асоба і час
Пераможна-вікторны Чарнабаеў
Народны артыст Беларусі Віктар Чарнабаеў: 50 гадоў на опернай сцэне
Каля 100 оперных партый і некалькі тысяч выступленняў — менавіта так, пры любові да статыстыкі і магіі “круглых” лічбаў і нулікаў напрыканцы, можна падлічыць “творчы ўраджай” народнага артыста Беларусі Віктара ЧАРНАБАЕВА за 50 гадоў дзейнасці ў Беларускай оперы. Але ж як вымераць той унёсак у нацыянальную музычна-тэатральную спадчыну, які ён зрабіў за гэты час і працягвае рабіць цяпер? 26 лютага Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь адзначыў яго юбілей спектаклем “Севільскі цырульнік” Дж.Расіні. І стала зразумела: знаны саліст яшчэ дасць фору моладзі, бо свой багаты тэатральны і жыццёвы вопыт спалучае з не меншым юнацкім запалам, якім могуць пахваліцца не ўсе маладзёны.
Далей
Культпрасветработа
Бераставіччына. Асаблівасці мясцовых жарынак
Вялікая Бераставіца насамрэч зусім невялікая. Наадварот, гэта адзін з самых маленькіх райцэнтраў Беларусі. Колькасць яго насельнікаў не дасягае і пяці тысяч. Ды і ў раёне, што цягнецца ўздоўж мяжы з Польшчай, нават дваццаці тысяч жыхароў не набярэцца. Край гэты сельскагаспадарчы: прамысловых прадпрыемстваў тут амаль няма.
Як адбіваюцца гэтыя характарыстыкі на культурным жыцці Бераставіччыны? Прынамсі, не горшым чынам. Бо назваць яго правінцыйным язык не павернецца. Затое чыстае паветра і ціша становяцца крыніцай узважанага, неімпульсіўнага памкнення, а папраўдзе гаспадарлівая вынаходлівасць і працавітасць работнікаў культуры спараджаюць сапраўдныя “ноў-хаў” — жарынкі карыснага досведу.
Пазалетась Вялікая Бераставіца была прызнана самым добраўпарадкаваным населеным пунктам краіны ў сваёй намінацыі. Мясцовыя ўлады не пашкадавалі сродкаў і высілкаў, каб да 500-гадовага юбілею мястэчка пахарашэла. Цяпер яго жыхары могуць без залішняй пахвальбы, але з гонарам, адзначыць: у нас чысцей і прыгажэй, як па той бок мяжы.
Адрадзіць галоўны сімвал краю — касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі, перліну беларускага дойлідства пачатку XVII ст., пакуль не ўдалося: раённых сродкаў на яго рэстаўрацыю не хапае, ды і мясцовыя рыма-католікі ў гэтым храме прагматычнай патрэбы не маюць, бо ў мястэчку ёсць і другі касцёл. Затое побач з велічнымі руінамі на цэнтральнай плошчы паўстала новая адметнасць — скульптурнае Дрэва жыцця, увенчанае гербам Вялікай Бераставіцы з выявай вавёркі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |