Свежы нумар
Мастыхін
Жывыя фарбы нітак
Маргарыта Шчамялёва — цікавая, яркая асоба ў беларускім выяўленчым мастацтве, выдатны майстар дэкаратыўнага і камернага габелена. Яе шлях у творчасць распачаўся пад кіраўніцтвам Сяргея Пятровіча Каткова ў яго знакамітай студыі пры Мінскім палацы піянераў, а пасля прадоўжыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, на кафедры мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва.
Сёння М.Шчамялёва сама выкладае на кафедры майстэрства працы з ніткамі. Але не забываецца і на ўласную творчую працу, актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і групавых выстаўках. Яе творы знаходзяцца ў калекцыях розных краін свету — ад Літвы, Польшчы да ЗША.
Далей
“Пекла” Дантэ вачыма Марка Карна
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва да 24 чэрвеня працуе выстаўка графікі італьянскага мастака Марка Карна “Увасобленае слова” — малюнкі да “Пекла” з “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры (1953 — 1993).
Далей
“Міражы рэальнасці”
Такую незвычайную назву мае выстаўка твораў гомельскага мастака Андрэя Крылова, які добра вядомы светлагорскім аматарам выяўленчага мастацтва яшчэ і тым, што ў 2005 годзе падарыў нашай карціннай галерэі 31 жывапісную карціну. 19 з іх напісаны бацькам мастака Валянцінам Аляксандравічам, а 12 — Андрэем. Што і казаць — сенсацыйны падарунак!
Далей
"К" інфармуе
Гістарычная памяць — фундамент патрыятызму
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды асвячэння адноўленай ракі Еўфрасінні Полацкай, у якой захоўваюцца мошчы святой.
Цырымонія прайшла ў Свята-Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.
Далей
“Залаты” дзённік і “бронзавыя” падковы
З 22 па 31 мая 2007 года ў горадзе Кіславодску і Стаўрапольскім краі праходзіў XVI Міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь”. І хаця сёлетні фестываль для беларускай дэлегацыі не быў такім паспяховым, як мінулы, тым не менш, беларуская дэлегацыя вярнулася дамоў з узнагародамі. “Залаты Віцязь” у намінацыі “Кароткаметражныя дакументальныя фільмы” заваявала карціна Людмілы Бітно “Калядны дзённік”. А анімацыйная стужка Ірыны Кадзюковай “Залатыя падковы” хоць і не стала “двойчы залатою”, але атрымала “Бронзавага Віцязя”. Карціна Аляксандра Яфрэмава “Рыфмуецца з каханнем” адзначана спецыяльным дыпломам журы фестывалю “За творчае вырашэнне вострай сацыяльнай тэмы”. Дыпломам “За сцвярджэнне прыгажосці і гармоніі на Зямлі” была адзначана таксама дакументальная стужка Мікалая Князева “Брама”.
Распавесці пра фестываль больш падрабязна мы папрасілі кіраўніка беларускай дэлегацыі, дырэктара Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Максіма БУДАНАВА.
Далей
Віцебскі фестываль пройдзе ў абноўленым амфітэатры
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная XVI Міжнароднаму фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, які пройдзе 6 — 13 ліпеня, адбылася 4 чэрвеня ў Віцебскім гарадскім цэнтры культуры.
У ёй прынялі ўдзел дырэктар Віцебскага гарадскога цэнтра культуры Радзівон Бас, намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Ларыса Аленская, начальнік аддзела культуры гарвыканкама Віктар Кібісаў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Кіно і тэатр
У гронцы тэатральнага чарадзейства
З 26 мая па 1 чэрвеня ў Маскве вось ужо дзевяты раз прайшоў Тэлевізійна-тэатральны фестываль Саюзнай дзяржавы “Ажыўшая казка”. Арганізатарамі гэтага тэатральнага свята з’яўляюцца Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі разам з Федэральным агенцтвам па культуры і кінематаграфіі, Урад Масквы, Камітэт грамадскіх сувязей Урада Масквы, Камітэт па культуры Масквы, Рэгіянальны дабрачынны грамадскі фонд садзейнічання тэатру і тэлебачанню “Маскі” імя І.М. Смактуноўскага, Міжнародная Акадэмія тэатра і шэраг іншых арганізацый. Натуральна, што ўсё гэта найлепшым чынам адбілася на ўзроўні фестывалю.
Далей
V.I.P.
Кшыштаф ГЕРАЛТОЎСКІ: “Мяне цікавіць не твар — характар"
Убачыць партрэты пана Гералтоўскага — гэта, па меншай меры, патрапіць у галерэю яскравых і запамінальных вобразаў, а па вялікім рахунку — на карнавал, дзе кожнага можна пазнаць, але — і трошкі падмануцца. Наша вока, нібыта святло фотаўспышкі, выхоплівае на партрэце вочы, рукі, постаць і — стварае маляўнічае аблічча Персоны. Станіслаў Лем, Славамір Мрожэк, Кшыштаф Кясьлеўскі — знакавыя фігуры польскай культуры ўзнікаюць перад намі спакваля, нечакана: у гульні колераў, святла і ценю, у сваім экспрэсіўным і адначасова існым абліччы, — і праз хвіліну забыцца на партрэт ужо немагчыма.
Фотапартрэты Гералтоўскага — гэта святложывапіс, тэатр, гісторыя ў людзях, гісторыя Польшчы. А што ж сам аўтар? Падчас візіту ў Мінск пан Гералтоўскі скарыў усіх, “заразіўшы” святочным настроем. Бадзёры, дасціпны, праніклівы, фатограф з ахвотаю дзяліўся з кожным цікаўным гісторыямі партрэтаў і сваімі сакрэтамі. “Насамрэч, я нічога такога не раблю, — паціскаў ён плячыма, — стаўлю святло, запрашаю чалавека — і нешта такое вось атрымліваецца”. Што яшчэ можна дадаць?
Далей
Сустрэліся… палескія музыкі і шведскія фермеры
Фестываль сучаснага шведскага кіно, які ладзіць у рамках Дзён культуры Швецыі ў Беларусі Шведскі інстытут, 7 чэрвеня сабраў пад дахам кінатэатра “Цэнтральны” беларускіх і шведскіх… правінцыялаў. Я маю на ўвазе палескіх музыкаў з карціны Галіны Адамовіч “Мужчынская справа” і шведскіх фермераў — са стужкі Андэрса Фельмана і Даніэля Свэрда “Там, як тут”. Маленькі кінафорум, які прысвечаны тэме жыцця людзей у мястэчку, адкрывалі дзве дакументальныя стужкі беларускага і шведскіх рэжысёраў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Знанае і ацэненае ў Польшчы
Не так даўно ўжо 26-ты раз прайшоў Міжнародны фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” — адзін з вядомых і прэстыжных еўрапейскіх фестываляў гэтага накірунку. Удзел у ім сёлета ўзялі хоры з Польшчы, Балгарыі, Галандыі, Грэцыі, Літвы, Расіі, Украіны, а таксама — аж 5 харавых калектываў з Беларусі. І зноў галоўную ўзнагароду фестывалю — Гран-пры атрымалі прадстаўнікі нашай краіны — хор Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пад кіраўніцтвам Маргарыты Ліснеўскай. Вялікі поспех мелі ў выкананні гэтага хору творы П.Чайкоўскага, Ф.Шнітке, беларускіх кампазітараў А.Хадоскі і М.Бытама — самадзейнага аўтара з Гомеля.
Далей
Гістарыёграф
Свята ў краі самабытным!
Колькі сябе памятаю — заўсёды марыла змайстраваць машыну часу, каб яна перанесла мяне ў даўнія эпохі, якія, на жаль, пахавалі пад сваім недатыкальным вэлюмам найцікавых людзей і рэчы, сагрэтыя душою гаспадароў. Але, калі моцна марыць, дык і сам Час адступіць...
Намаганнямі аддзела культуры Маскоўскага райвыканкама Мінска праведзена свята беларускага фальклору “Край беларускі, край самабытны”, якое адбылося 26 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Там насамрэч можна было апынуцца ў беларускай вёсцы ХIX ст.: зазірнуць у хаты да продкаў, паглядзець на іх побыт, паўдзельнічаць у старадаўніх гульнях, паслухаць народныя песні…
Далей
Сорагаўскія святыні
Зараз вёска Сорагі, што ляжыць на мяжы Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці, даволі вялікая і мае статус цэнтра сельсавета. Тут знаходзіцца таксама Міхайлаўская царква, адчыненая ў сярэдзіне 1990-ых гадоў. У ваколіцах Сорагаў ёсць дзве некалі шырокавядомыя, святыні, да якіх хадзілі тысячы паломнікаў — гэта Святая Гара, або Мір-Гара, і камень-следавік.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Чаму сумна ў Ясенцу?
Я спецыяльна прыехаў у вёску Ясенец (зараз у Баранавіцкім раёне), каб далучыцца да памяці пра Іахіма Ігнацыя Юзафа Літавора-Храптовіча. Калісьці тут быў маёнтак, дзе ён нарадзіўся.
У гісторыю нашай краіны Іахім Храптовіч увайшоў найперш як культурны дзеяч, асветнік, Але ён быў таксама ўплывовай дзяржаўнай асобай, перадавым гаспадаром і навукоўцам. Таму абысці ўвагай вытокі з’яўлення на свет гэтага, несумненна, яркага і неардынарнага чалавека было б з майго боку недаравальна.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Нясвіж — малы Парыж...”
Напэўна, ніхто так добра не ведае Нясвіжскі замак, усе яго куткі і куточкі, як рэстаўратар Сяргей ДРУШЧЫЦ навуковы кіраўнік навукова-даследчых і праектных работ, што праводзяцца зараз у Нясвіжскім гісторыка-культурным запаведніку: архітэктар шмат гадоў займаецца вывучэннем і рэстаўрацыяй старажытнага замка роду Радзівілаў і гістарычнай забудовы Нясвіжа.
У хуткім часе аматары прыгожага змогуць пабачыць адрэстаўраваныя ўязную браму, прыбрамныя карпусы, дзве галерэі замка. Першы комплекс музея-запаведніка пачне функцыянаваць ужо ў наступным годзе.
Далей
Асоба і час
Зусім не казачны лёс Соф’і Друкер
Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі, вядомай опернай зоркі Соф’і ДРУКЕР. У вайну яна страціла абаіх дзяцей — дачку і сына: тыя загінулі ў яўрэйскім гета. А памерла яна — як казачная гераіня: у адзін дзень з каханым мужам, літаральна праз некалькі гадзін пасля яго.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Фестывалі
Мода як шлях да гармоніі
Ёсць культурныя падзеі, якія сталі своеасаблівымі візітоўкамі тых мясцін, дзе яны праходзяць. У Верхнядзвінску ідэю такой імпрэзы падказала сама геаграфія — праз мястэчка працякае рака, што лучыць тры народы. У мінулыя выхадныя рэгіянальны дзіцячы фестываль “Двина — Дзвіна — Daugava” прайшоў там ужо дзевяты раз, займеўшы сёлета новы для сябе фармат. Галоўнай яго падзеяй стаў конкурс тэатраў моды “Ззянне”, удзел у якім узялі калектывы з чатырох краін, — прычым не толькі з Прыдзвіння. “Мы вельмі рады, што наша рака сяброўства гэтак разліваецца”, — пасміхнулася начальнік аддзела культуры Верхнядзвінскага райвыканкама Надзея Масквічова.
Далей
Архімузычная тэкстура
Да добрага прызвычайваешся хутка. Вось і ў Міры: не прайшло і пяці гадоў, як яго жыхары перасталі ўспрымаць фестываль мастацтваў “Мірскі замак” як штосьці сенсацыйнае. На гэты раз, нягледзячы на юбілейны V фестываль, у самім горадзе не было ніякага ажыятажу, фестываль, як штосьці самае неад’емнае ад наваколля, цалкам упісаўся ў мірнае (ва ўсіх сэнсах) жыццё і гараджан, і Мірскага замка: маўляў, так тут заўсёды было. І будзе.
Далей
Пад родным сцягам
Днямі Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі вярнуўся зБельгіі, дзе ўдзельнічаў у ХХІV Міжнародным фестывалі фальклору. У вельмі прадстаўнічым вянку прафесійных калектываў з Расіі, Мексікі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Францыі, Турцыі, Ірландыі і іншых краін нашы танцоры не толькі не згубіліся, але і ўразілі болей, чым іншыя.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Культпрасветработа
У Залатым кольцы Гомельшчыны - новы дыяменцік
5 чэрвеня Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе на чале са старшынёй камісіі Уладзімірам Здановічам правяла на базе музейных аб’ектаў Гомельскай вобласці выязное пасяджэнне на тэму: “Аб правапрымяняльнай практыцы дзяржаўнага рэгулявання ў галіне музейнай справы, уключаючы матэрыяльна-тэхнічнае і фінансавае забеспячэнне музеяў”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |