Свежы нумар
Мастыхін
…Еўрапейскага класа
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва - адна з самых маладых на сённяшні дзень музеёных структур Беларусі. Музей адзначае свой дзесяцігадовы юбілей: ён быў створаны ў 1997 г. Пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь з перадачай памяшканняў былога шматфункцыянальнага выставачнага комплексу “На ростанях”. Ад пачатку існавання музея яго дырэктарам з’яўляецца народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч. Адкрыццё было прымеркавана да святкавання 18 мая Дня музеяў, і першая экспазіцыя пад назваю “Новая калекцыя” распачала актыўную дзейнасць на ніве вывучэння тэндэнцый і накірункаў сучаснай выяўленчай творчасці.
Далей
Якая яна, сучасная школа скульптуры?
У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома-каталога “Сучасная беларуская скульптура”, выдадзенага Рэдакцыйна-выдавецкай установай “Культура і мастацтва” пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва па заказе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
“Кнігі-знакі” Хасіпа Пекташа
У Музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у рамках культурнага абмену адбылася персанальная выстаўка экслібрысаў прафесара, загадчыка кафедры графічнага дызайна Універсітэта Хаджэтэпе г. Анкары Хасіпа Пекташа.
Далей
Соцыум
Канвенцыя УНІДРУА: плюсы для нашых каштоўнасцей
4 мая ў рэдакцыйнай зале “Культуры” адбыўся “круглы стол” па тэме: “Канвенцыя УНІДРУА аб скрадзеных або незаконна вывезенных культурных каштоўнасцях: ці мэтазгодна далучацца да яе Беларусі?”.
У выніку далучэння да Канвенцыі УНІДРУА наша краіна атрымала б пэўныя перавагі ў справе захавання ўласных культурных каштоўнасцей, але таксама мусіла б ускласці на сябе пэўныя абавязкі перад краінамі-ўдзельніцамі Канвенцыі.
Далей
"К" інфармуе
Міжнародныя стасункі мацуюць міністры культуры
21 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ХХІІ пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Члены названага Савета — міністры культуры краін, якія ўваходзяць у склад СНД. Старшынёй Савета абраны міністр культуры і турызму Азербайджана А.Караеў.
Далей
Запатрабаваны грамадствам рукапіс
Вядучаму дзяржаўнаму выдавецтву “Мастацкая літаратура” 16 мая споўнілася 35 гадоў. З гэтай нагоды карэспандэнт “К” задаў дырэктару выдавецтва Уладзіславу МАЧУЛЬСКАМУ некалькі пытанняў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Самая “музейная” ноч
Адразу пасля адзначэння 18 мая Міжнароднага Дня музеяў наступным днём, а дакладней – ноччу, можна прадоўжыць свята, наведаўшы гэтыя традыцыйныя ўстановы ў цёмны час сутак. Міжнародная акцыя паводле французскаё ідэі “Ноч музеяў” ужо не першы год праходзіць у беларускіх сцэнах.
Далей
Суквецце нацый і культур
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста стартуе VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Адкрыццё фэсту прымеркавана да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця.
Далей
Дзень інфармавання для Кліо
Сустрэчы кіраўніцтва Міністэрства культуры РБ з работнікамі падначаленых яму ўстаноў сталі ўжо традыцыйнымі. Той факт, што яны адбываюцца менавіта ў рамках Адзінага дня інфармавання, нясе падвоеную сэнсавую нагрузку. Па-першае, работнікі культуры могуць даведацца пра дзейнасць Міністэрства з першых вуснаў і задаць свае пытанні, што называецца, вочы ў вочы. А па-другое — і кіраўніцтва Міністэрства атрымлівае непасрэдную інфармацыю пра стан устаноў культуры, карысную для яго далейшай працы.
Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў міністр культуры РБ Уладзімір Матвейчук і кіраўнікі некаторых упраўленняў Міністэрства наведалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Музы будуць жыць у Мінску
Увесну і ўлетку Апалон водзіць карагод з музамі. Юныя прыгожыя музы, дочкі Зеўса і Мнемасіны, выконваюць песні, а каранаваны лаўровым вянком Апалон іграе на залатой кіфары. Уся прырода, як зачараваная, слухае іх чароўныя спевы… Легенда пра муз натхняе чалавецтва і дасюль.
Далей
Архівы — нацыянальны набытак
17 мая ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Архівы — нацыянальны набытак беларускага народа”, прысвечаная 85-годдзю Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Далей
Чым прывабіць фартуну?
XVI Міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь” пройдзе з 22 па 31 мая 2007 года ў горадзе Кіславодску і Стаўрапольскім краі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Адмаўляючы механічнага салаўя
Многія лічаць, што сёння ў творчых прафесіях дзеячы дамінуюць над творцамі і “менеджэры” настойліва адцясняюць “мастакоў”. Але, нягледзячы на ўсе “аб’ектыўныя абставіны”, Аляксей ЕРАНЬКОЎ, кампазітар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М.Горкага, не здраджвае свайму таленту і ў свае 55 гадоў глядзіць у будучыню з надзеяй на лепшае. А “другаснасць” тэатральных кампазітараў тлумачыць як часовы перыяд у жыцці тэатра.
Далей
Ці ёсць “Жыццё…” у Бабруйску
Не так даўно Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску прадставіў гледачам чарговую прэм’еру — спектакль “Жыццё чалавекаў. Нараджэнне” па п’есе Аляксея Слапоўскага ў пастаноўцы Таццяны Дарагабед.
Далей
Камертон
Акрыленыя танцам
Сваё 30-годдзе кафедра харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў святкавала ў Канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі — у межах традыцыйнага для гэтай навучальнай установы фестывалю мастацтваў “Арт-мажор”. Юбілейны вечар, сціпла названы (зноў-такі, паводле традыцыі) “справаздачным канцэртам”, пачынаўся нязвыкла рана — а 17-ай гадзіне. Але не дзеля таго, кааб дзве гадзіны запар юбілярам спявалі дыфірамбы ў вершах і прозе, а каб пасля больш як трохгадзіннага канцэрта ў двух аддзяленнях ўсе паспелі на “трэцяе” — фінал “Еўрабачання”, дзе ў “падтанцоўцы” Дзмітрыя Калдуна былі задзейнічаны дзве выхаванкі кафедры.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Гармонія — тэрмін музычны
Для чаго патрэбна музыка студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры? “Каб пад яе было весялей рабіць фізічныя практыкаванні!” — скажа хтосьці. Іншыя дададуць пра ролю музыкі ў мастацкай гімнастыцы, фігурным катанні, не забудуць і пра адпачынак. Але мала хто паверыць, што спартсмены “бавяць час”, слухаючы, да прыкладу, рамансы сучаснага пецярбургскага кампазітара Сяргея Сланімскага, якія нават з музыкантаў мала хто ведае. І дарма!
Далей
V.I.P.
“Сесці на зямлю”
Так казаў Фёдар Дастаеўскі пра жыццё і творчасць. Гэтак жа адгукнуўся аб прыездзе ў Дастоева Іванаўскага раёна праўнук пісьменніка Дзмітрый Дастаеўскі з Санкт-Пецярбурга. Упершыню за аглядны час прадстаўнік Дастаеўскіх наведаў зямлю, на якой узяў пачатак славуты род. З Дзмітрыем Андрэевічам пашчасціла сустэцца ў Мінску.
Далей
Спявак, якому паверылі
Сёлетні поспех Калдуна, як танк, раструшчыў аргументы ўсіх скептыкаў. Хаця яшчэ летась пад уражаннем мінулых няўдач Беларусі на “Еўрабачанні” той-сёй лічыў, што нашай краіне наогул не варта браць удзел у гэтым конкурсе. Забываючыся пры гэтым на вядомую ісціну: адмоўны досвед — таксама досвед. І калі б гэтага досведу не было, магчыма, Беларусі не ўдалося б так хутка стаць “сваёй” і пазнавальнай у абойме краін-лідэраў. Варта нагадаць, што ў многіх удзельнікаў гэта не атрымалася яшчэ і дасюль, нягледзячы на ладны стаж.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Тэатр пачынаецца з... майстэрні
Седзячы ў глядацкім крэсле і атрымліваючы асалоду ад відовішчнага спектакля альбо танцавальнага нумара, мы рэдка задумваемся аб тым, якіх намаганняў каштавала яго стварэнне. Работнікі УП “Тэатральныя майстэрні” глядзяць на сцэну зусім іншымі вачыма. У іх увогуле ёсць дадатковы стымул наведваць культурныя імпрэзы – каб убачыць плён сваіх высілкаў ужо ў дзеянні. І зразумець, што многія гадзіны і дні іх карпатлівай працы не былі марнымі, стаўшы важным узнёскам у паўстанне маштабнага мастацкага твора. Слухаючы аповед дырэктара “Тэатральных майстэрань” Святланы Таньковай пра амаль шасцідесяцігадовую іх гісторыю, разумееш, што з ёю звязана і гісторыя тэатральнага і музычнага жыцця Беларусі паваеннага часу. Толькі пералік творцаў, якія былі “кліентамі” “Майстэрань”, паўтарае спіс амаль усіх знакавых беларускіх артыстаў. Пясняр Уладзімір Мулявін, які прагнуў дасканаласці нават у дробязях, аддаваў перавагу менавіта “Майстэрням”, ніколі не сквапячыся на словы шчырай падзякі іх работнікам. Тут былі выраблены і ўсе касцюмы для фільма “Анастасія Слуцкая”.
– Толькі для нашых оперы і балета мы “апранулі” каля двухсот спектакляў! – распавядае начальнік цэха “Майстэрань” Ларыса МЕЛЬНІК, якая працуе тут вось ужо 43 гады. – А –уявіце сабе – для такіх опер, як “Барыс Гадуноў” альбо “Хаваншчына”, трэба пашыць пад 500 касцюмаў!
Далей
Гістарыёграф
Наш першы народны артыст
У даволі няблізкім 1882 годзе, у маі, наша зямля нарадзіла равесніка Янкі Купалы і Якуба Коласа, яшчэ аднаго тытана беларускай культуры — Уладзіслава Галубка, першага народнага артыста Беларусі.
Далей
Даследчыца віцебскіх нетраў
60 гадоў спаўняецца аднаму з найвядомых археолагаў Беларусі Вользе Мікалаеўне Ляўко.
Далей
MUSEUM
Музейшчык з ласкі Божай
22 мая Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларуст і ўся культурная грамадскасць краіны ўрачыста адзначыць 100-годдзе з дня нараджэння Алены Васільеўны Аладавай (1907 – 1986) - заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, шматгадовага дырэктара гэтага музея, выдатнага збіральніка і прапагандыста, даследчыка і захавальніка высокіх духоўных каштоўнасцей, якімі сёння па праве ганарыцца наша Айчына.
Наш карэспандэнт папрасіў дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзіміра ПРАКАПЦОВА распавесці не толькі пра маючую быць культурную падзею, але і пра тое, як у шматкаляровай музейнай арбіце праходзіць 2007-ы год – Год Аладавай.
Далей
Твой стыль
Вяртанне франтаватага дэндзі?
Да ХІХ стагоддзя самымі вялікімі моднікамі былі мужчыны, але два стагоддзі таму яны вырашылі: няхай жанчыны змагаюцца за прыгажосць, а нам падайце, калі ласка, прдстаўнічы і элегантны касцюм, у якім нам будзе зручней зарабляць грошы. З тых часін мода стала асацыіравацца выключна з жанчынамі, якія, нібы “цэлае мора матылькоў”, ляталі “зіхатлівай хмарай над чорнымі жукамі мужчынскага полу”, як апісваў у “Неўскім праспекце” М. Гогаль. Быць яркім, кідкім для джэнтэльмена з гэтага часу стала дрэнным тонам, а цяперашнія кансерватыўныя мужчыны і ўвогуле адмаўляюцца ад таго, што на іх знешні выгляд хоць нейкім чынам уплывае мода. Хаця, вядома ж, гэта толькі словы.
Далей
Культпрасветработа
Ёсць на што падзівіцца дый чаму здзівіцца…
Штуршком для гэтай маёй журналісцкай паездкі на Кобрынскае Палессе стала запрашэнне на справаздачны канцэрт з нагоды 20-годдзя народнага клуба аматараў фальклору “Магдаліна” Магдалінскага сельскага дома культуры. Уласна кажучы, мясціна гэтая вабіла мяне з таго дня, як дзіцячы калектыў “Магдалінка” у складзе клуба аматараў фальклору заваяваў Гран-пры такога складанага і скіраванага выключна на авалодванне аўтэнтычнай народнай культурай рэспубліканскага фестывалю, як “Берагіня”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |