Фотаздымкі з асабістага архіва мітрапаліта Філарэта раскрываюць падзвіжніцкі, асветніцкі жыццёвы шлях першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які з 1978 па 2013 год з’яўляўся прадстаяцелем Беларускай праваслаўнай царквы і стаў увасабленнем духоўнага настаўніка і асветніка для многіх беларусаў.
Фотавыставу арганічна дапоўнілі жывапісныя творы мастакоў і іканапісцаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Малдова па выніках міжнароднага мастацкага пленэру, прысвечанага памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Году народнага адзінства, а таксама работы лаўрэатаў Усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы Беларусі. У рамках экспазіцыі прадстаўлены таксама матэрыялы выставы “Благаслаўлёная Валянціна. Духоўная заступніца зямлі Беларускай”.
Выстава працягнецца да 4 ліпеня.