У склад Савета ўваходзяць міністры культуры (намеснікі міністраў) краін СНД, якія прымуць удзел у пасяджэнні ў анлайн-фармаце.
Таксама для ўдзелу ў пасяджэнні ў Мінск прыбудуць статс-сакратар Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі
Кыргызскай Рэспублікі Б.Ш. Сякімаў, дырэктар Міжнароднага Дэльфійскага камітэта У.М. Панявін, дырэктар федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай навукова-даследчай установы «Расійскі навукова-даследчы інстытут культурнай і прыроднай спадчыны імя Дз.С. Ліхачова» У.У. Арыстархаў.
Пасяджэнне Савета пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15 верасня 2021 года.
16 верасня дэлегацыя наведае Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, які з’яўляецца базавай арганізацыяй дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па кірунку “музейная справа”.
Плануецца, што на пасяджэнні з дакладам “Аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне культуры ў Рэспубліцы Беларусь” выступіць Старшыня Савета, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.