Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Функцыя: памяць
Дызайн інтэр’ера выставачнай залы музея ў Нясвіжы
Гісторыя Нясвіжскага замка, доўгая і пакручастая, нарэшце ўступіла ў сваю «музейную» фазу: у 2012-м былі завершаны рэстаўрацыйныя работы, і для наведнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы. Сёння музей-запаведнік выконвае самыя разнастайныя функцыі — ад захавання калекцый і навуковых доследаў да арганізацыі пастаяннай экспазіцыі і правядзення выстаў.
Далей
Каментарыі (2)
Відарысы Віктара Сташчанюка
1933—2007
Віктара Сташчанюка ведалі многія, бо ён шмат год працаваў мастаком у мінскім Доме літаратараў, дзе цягам другой паловы ХХ стагоддзя адбываліся цэнтральныя падзеі творчага жыцця сталічнай інтэлігенцыі. Жыў разам са старэнькай маці па вуліцы Ленінградскай, што ля чыгуначнага вакзала, і часта ў яго кватэры знаходзілі прытулак заезджыя ў Мінск па справах знаёмцы.
Далей
Каментарыі (1)
Рознасць у адзінстве
«Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока» ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
На заканчэнні Года культуры мінская публіка атрымала ў якасці падарунка-бонусу мастацкую выставу, якая паводле канцэпцыі і маштабу для Беларусі не надта звыклая. На ёй прадстаўлены творы мастакоў з большасці еўрапейскіх сталіц. Удзельнічаць у праекце меркавалі таксама і творцы шэрагу азіяцкіх краін, якія так ці інакш далучаны да еўрапейскай культурнай прасторы і працэсаў, што ў ёй адбываюцца, але ў выніку Азія прадстаўлена толькі сталіцай Казахстана Астаной.
Далей
Пераход у новы стан
«Changing Views» з Аўстрыі
Праект стаў часткай маштабнай аўстрыйскай культурнай праграмы ў Беларусі. У рамках «Аўстрыйскіх культурных сезонаў» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў было прадстаўлена больш за сорак работ творцаў, якія жывуць у Аўстрыі (Альда Джаноці, Біргіт Грашопф, Маркус Ханакам, Росвіта Шулер, Аліна Куніцына, Бернд Опл і Філіп Швайгер). Куратарка выставы Маргарыта Турн. Партнёрам ужо на працягу 20 гадоў выступае кампанія «Kapsch».
Далей
Каментарыі (1)
Застылы хаос і шкляное дыханне
«Асабісты Чарнобыль» у Мастацкай галерэі Полацкага музея-запаведніка
Чарнобыльская тэматыка даўно падаецца нейкім кан’юнктурным маветонам. І сапраўды, за шматгадовымі напластаваннямі розных дзяжурных выказванняў паступова губляецца сама сутнасць — бо свядомасць настолькі да іх адаптуецца, што ўжо нават і не разумееш, «а ці быў хлопчык».
Далей
Каментарыі (1)
Вяртанне класікі
Выстава Пётры Сергіевіча і Міхася Сеўрука ў Нацыянальным мастацкім музеі
Адкрываць спадчыну заходнебеларускай мастацкай школы міжваенных дзесяцігоддзяў у нас пачалі ў юбілейным 2009-м. Тады, да 70-й гадавіны далучэння Заходняй Беларусі да БССР, Нацыянальны мастацкі музей паказаў збор твораў часткі яе прадстаўнікоў.
Далей
Каментарыі (1)
Празрыстыя развагі
Юбілейная экспазіцыя Фёдара Кісялёва ў выставачнай зале горада Магілёва
Урачыстае адкрыццё выставы засведчыла шматграннасць таленту Фёдара Кісялёва — не толькі як мастака акварэльнага жывапісу, але і як цудоўнага выкладчыка, вучні якога сталі прызнанымі творцамі і настаўнікамі.
Почырк Фёдара Кісялёва пазнаеш адразу ў любой экспазіцыі.
Далей
Каментарыі (1)
Харэаграфія
Яна Штангей
Па-самурайску адданая прафесii
Па-за сцэнай яна мяккая, добразычлівая і вельмі тактоўная. Далікатная і чуллівая, упартая і па-самурайску адданая прафесіі. Гераіні Яны — жыццярадасная Маша, закаханая Нікія, дуальная Адэта-Адылія, капрызлівая Ружа — сур’ёзны спіс для артысткі, якая ўсяго тры гады таму прыйшла на вялікую сцэну.
Далей
Каментарыі (1)
Музыка
Паветра «Джэйн Эйр»
Новая пастаноўка Музычнага тэатра
Пры канцы 2016 года Беларускі акадэмічны музычны тэатр паказаў прэм’еру — мюзікл «Джэйн Эйр» паводле аднайменнага рамана англійскай пісьменніцы Шарлоты Бронтэ.
Далей
Каментарыі (1)
Як зрабіць горад каралеўскім?
Юбілей заснавальніка Магілёўскай гарадской капэлы
Зрэшты, пра ўсё па парадку і больш падрабязна. У Магілёве, у зале гарадскога Цэнтра культуры і адпачынку годна адзначылі 30-годдзе творчай дзейнасці Сяргея Лішчэнкі, мастацкага кіраўніка і дырыжора гарадской капэлы.
Далей
Каментарыі (1)
Дзіўны Пецярбург у версіі Цітэля
VІІ Мінскі міжнародны калядны Оперны форум
Ва ўсіх беларускіх пастаноўках у тытульных партыях выступілі салісты нашага тэатра і запрошаныя артысты, што, безумоўна, падагрэла інтарэс да выканальніцкай інтэрпрэтацыі ўжо знаных спектакляў.
Далей
Каляднае свята ў Вялікім
VІІ Мінскі міжнародны калядны Оперны форум
Форум, які праходзіў у Мінску ў сёмы раз, ужо выпрацаваў уласныя традыцыі — адкрыццё фэсту спектаклем «Кармэн», завяршэнне Гала-канцэртам зорак сусветнай оперы. Замацавалася практыка запрашэння вядомых дырыжораў, выканаўцаў, а таксама спектакляў. Гэтым разам на мінскай сцэне выступіў Адэскі тэатр оперы і балета з «Пікавай дамай».
Далей
Каментарыі (1)
Усё вырашае харызма
ІІІ Мінскі міжнародны калядны конкурс вакалістаў
Вакальнае спаборніцтва год ад году набірае размах, прэстыж і маштаб. Апошнім разам да нас прыехала 120 вакалістаў з 16 краін свету. Лагічна, што найбольш шматлікай апынулася група канкурсантаў з Расіі (52 спевакі), з Беларусі (35) і Украіны (12).
Далей
Каментарыі (1)
Любі свой дыяментавы голас!
ІІІ Мінскі міжнародны калядны конкурс вакалістаў
Даўняя аўтарка часопіса Марына Мдывані мела ўнікальную магчымасць трапіць у канадскую студыю вядомага вакальнага педагога Вагіфа Керымава. Рэдакцыя палічыла, што гутарка з ім будзе вельмі дарэчы ў блоку матэрыялаў, прысвечаных Мінскаму міжнароднаму опернаму форуму.
Далей
Каментарыі (1)
Тэатр
Любоў з узаемадзеяннем
Фэст моладзевых і студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар»
Тузін краін, два тузіны пастановак, чатыры вельмі розныя сцэны. Шчыльнасць прапаноў на адзінку фестывальнага дня была такой, што нават журы ледзь давала рады прагледзець усё. А калі дадаць майстар-класы, можна сказаць напэўна: да канца «Куфар» не разабраў ніхто.
Далей
Каментарыі (1)
Табу or not табу?
«Гэта ўсё яна» ў РТБД і «Камера, якую дала мне маці» ў НЦСМ
Сёння наш тэатр рэдка кранае табуяваныя тэмы, часцей застаючыся пры «высокіх ісцінах». Таму спектаклі «Гэта ўсё яна» і «Камера, якую дала мне маці» з пазначкай 18+, што з’явіліся амаль адначасова, выклікаюць асаблівую цікавасць.
Далей
Каментарыі (1)
Перспектыва логікі
«Круглы стол» па выніках Нацыянальнай тэатральнай прэміі
«Кругламу сталу» з «некалькімі праблемна-дыскусійнымі пытаннямі» да конкурсу Нацыянальнай тэатральнай прэміі папярэднічала цытаванне Канстанціна Станіслаўскага: «Калі б сэнс тэатра быў толькі ў забаўляльным відовішчы, магчыма, і не варта было б закладаць у яго столькі працы.
Далей
Каментарыі (1)
Што я скажу свету
Юбілей «Камедыі...» Каятана Марашэўскага
«Камедыі...», якую сёння ўтрымлівае і пракатвае антрэпрыза Джэні Шарыпавай, споўнілася дваццаць пяць. Але хутка, проста, зразумела адказаць, які феномен ён з сябе ўяўляе, ужо не выпадае.
Далей
Лекі ад прагматызму
«Ша-Ша ў левым чаравіку» паводле казкі Алены Мальчэўскай у Гомельскім абласным тэатры лялек
Гэтай гісторыяй, бадай што, маглі б зацікавіцца сталыя і дасведчаныя гледачы — каб абавязкова ўпадабаць.
Далей
Каментарыі (1)
«Іншасветнае» насенне
«Анёлы Дастаеўскага» Бірутэ Мар у Маладзёжным тэатры
«Усё больш падзей у малой форме, усё менш падзей на вялікай пляцоўцы». Меркаванне крытыка Паўла Руднева мае на ўвазе і публічны розгалас спектакля, і напружанне паразумення глядзельні са сцэнай, калі дзея вынікае наўпрост з руху (або статыкі), дыхання (або маўчання) выканаўцы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |