Расціслаў Янкоўскі і Уладзімір Матвейчук пад час прэс-канферэнцыі. |
ту”.
“На сёння ўсе 150 стужак прайшлі мытню, — пацвердзіў словы Уладзіміра Матвейчука дырэктар Дэпартамента па кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Максім Буданаў. — Гэтая лічба значная, і ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прымаць удзел кінематаграфісты з Мексікі і Нарвегіі”.
Як адзначыў М.Буданаў, адкрыццё юбілейнага кінафоруму адбудзецца, па традыцыі, у Палацы Рэспублікі. “Сёлета цырымонія адкрыцця абавязкова здзівіць новымі знаходкамі, нумарамі, сюрпрызамі. Мы паспрабавалі зрабіць яе адметнай і не падобнай да іншых”, — падкрэсліў ён.
Спісу канкурсантаў “Лістапада-2008” тычылася выступленне яго дырэктара Валянціны Сцяпанавай. У конкурсе ігравых фільмаў прымуць удзел “На спіне ў чорнага ката” Івана Паўлава (Беларусь), “Масква, Бельгія” Крыстофа Ван Ромпай (Бельгія), “Дзіфт” Явора Гырдзева (Балгарыя), “Іншы ўва мне” Эмілі Атэф (Германія), “Мары пра Каліфорнію” Крысціяна Нямецку (Румынія), “Візіт аркестра” Эрана Колірына (Ізраіль), “Пасажырка” Станіслава Гаварухіна (Расія), “Маўклівае святло” Карласа Рэйдагаса (Мексіка), “Асіл-парк і гатэль кахання” Кумасака Ідзуру (Японія), “Кружовнік” Арво Іха (Эстонія) ды іншыя карціны.
Насычанай і цікавай абяцае быць праграма конкурсу дакументальнага кіно, што другі раз пройдзе ў межах міжнароднага кінафоруму.
“Сваё 15-годдзе мінскі кінафестываль сустрэне ў новым фармаце: упершыню ў яго межах будуць спаборнічаць тэлевізійныя стужкі”, — падкрэсліла Валянціна Сцяпанава.
Беларусь у названым конкурсе прадставяцьчатыры фільмы: “Цень самурая” Ігара Чацверыкава, “Пакуль мы жывыя…” Сяргея Сычова, “У чэрвені 41-га…” Аляксандра Франскевіча-Лайе, “Рыфмуецца з каханнем” Аляксандра Яфрэмава.
У цэлым, ХV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” падрыхтаваў мноства творчых мерапрыемстваў, якія здолеюць прыцягнуць увагу як заўзятых кінаманаў, так і неспакушанага гледача. У першую чаргу, гэта Тыдні расійскага, французскага, іранскага кіно ды “Рэха” міжнародных кінафестываляў. Па-другое, вечары памяці Юрыя Марухіна і Міхаіла Пташука, юбілей народнай камедыі “Белыя Росы”. Па-трэцяе, майстар-класы Станіслава Гаварухіна, Аляксандра Сакурава, Леаніда Мазгавога, юбілейны вечар Анатоля Кацянёва; фотавыстаўка Ігара Бышнёва; мерапрыемствы, прымеркаваныя да 20-годдзя Гільдыі акцёраў кіно Беларусі, Расіі і 2Украіны, да 100-годдзя расійскага кіно, а таксама “круглы стол” па праблемах і перспектывах телевізійнага кіно…
“І не трэба забывацца на Міжнародны фестываль дзіцячых і юнацкіх фільмаў “Лістападзік”, — адзначыла Валянціна Сцяпанава, — які сёлета святкуе свае дзесяцігоддзе. Ён, па традыцыі, распачнецца на дзень раней за “Лістапад” — 14 лістапада — у сталічным кінатэатры “Піянер”.
“Акрамя традыцыйных конкурсных праграм — поўнаметражнага мастацкага кіно, кароткаметражнага мастацкага і анімацыйнага, — сёлета на фестывалі запланаваны таксама паказы мастацкіх дзіцячых фільмаў мінулых гадоў, — больш падрабязна распавёў пра навінкі “Лістападзіка” дырэктар фестывалю Генадзь Плескацевіч. — Яны будуць сабраны ў спецыяльнай праграме “Аднойчы шмат гадоў таму”. І таксама ўпершыню сёлета з’явіцца новая пазаконкурсная праграма “Дарослым пра дзяцей” з сапраўды праблемнымі фільмамі. А ў цэлым сёлета ў “Лістападзіку” прымаюць удзел стужкі больш як 20 краін свету”.
“Ну, і, вядома, усіх журналістаў цікавіць, хто з кіназорак прыедзе на “Лістапад-2008”, — апярэдзіла пытанні прэсы Валянціна Сцяпанава. — На сёння пацвердзілі свой удзел Кшыштаф Занусі, Аляксандр Сакураў, Эліна Быстрыцкая, Васіль Ланавой, Аляксей Пятрэнка, Мікалай Бурляеў, Яўгенія Дабравольская, Сяргей Ніканенка, Наталля Варлей, Дзмітрый Пяўцоў, Данатас Баніоніс, Рэгімантас Адамайціс, Алена Бабенка, Інга Стралкова-Аболдзіна, Сяргей Гармаш, Станіслаў Гаварухін, Віген Чалдранян, Ліляна Благоевіч, Ізуру Хумасака і шмат хто яшчэ…”
“Такім чынам, нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс, гледачы на нашым кінафестывалі ўсё роўна будуць усміхацца і атрымліваць радасць ад сустрэчы з выдатным кіно і яго стваральнікамі”, — падвынікаваў сказанае старшыня кінафестывалю “Лістапад” Расціслаў Янкоўскі.
Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ