Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Калі матэрыялізуецца Белая Панна?
У гэтым нумары “Афіша “К” яшчэ запрашае наведаць філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які размясціўся ў колішнім францысканскім кляштары ў Гальшанах. На наступным тыдні гэтага модуля вы ўжо не пабачыце: з 17 лістапада філіял ліквідуецца, бо кляштар, стан якога быў прызнаны аварыйным, зачыняецца. Таму не дзіва, што тураператары цяпер актыўна павышаюць колькасць экскурсій па гэтым маршруце — дарэчы, і без таго адным з найпапулярнейшых на Беларусі, — падкупляючы турыстаў апошняй магчымасцю сустрэцца з прывідам Белай Панны, які немаведама з чыёй ласкі пасяліўся ў гэтых намоленых некалі сценах. Зрэшты, ёсць падставы меркаваць, што неўзабаве ён якраз і стане аднаасобным гаспадаром помніка архітэктуры ХVII стагоддзя. Ці хутка чакаюць змены Гальшанскі замак? Калі сівыя муры стануць “працаваць” на карысць краю? Гэтыя пытанні хвалююць цяпер тых, хто непасрэдна зацікаўлены ў лёсе гістарычнага помніка. А такіх асоб, як высветліў карэспандэнт “К”, аказалася нямала.
Перазовы пакаленняў
Ёсць штосьці сімвалічнае ў тым, што Гомельшчына трымала сваю творчую справаздачу, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, напярэдадні 91-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Бо гэтыя знакавыя гістарычныя падзеі таксама набліжалі цяперашнюю незалежную Беларусь, у якой кожны рэгіён з гонарам дэманструе свае творчыя здабыткі.
Прагулка следам за імператарам
14 жніўня 2000 года ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве на Архірэйскім саборы адбылася кананізацыя членаў сям’і апошняга расійскага імператара. У Магілёве тым жа днём незвычайны выпадак дапамог знайсці парадны партрэт Мікалая ІІ, што пасля стаў іконай. Магілёў, як, бадай, ніякі з іншых беларускіх гарадоў, цесна знітаваны з лёсам сям’і Мікалая Аляксандравіча Раманава. Гісторыі і нават цуды, звязаныя з іменем Мікалая ІІ, яго жонкі і дзяцей, і па сёння згадваюць жыхары горада над Дняпром.
Хто трапіў у каталог электроннай “спадчыны”?
Клопат культасветнікаў Буда-Кашалёўскага раёна шматстайны. Тут і рупнае зберажэнне спадчыны продкаў праз абласнога маштабу семінар “Бібліятэчнае краязнаўства як фактар павышэння культурнага патэнцыялу краю”. Немалая ўвага надаецца рамонту ды паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры. Толькі за гэтую камандзіроўку карэспандэнт “К” пабачыў некалькі рамонтаў, якія ўжо набліжаюцца да завяршэння. Дбаюць тут і пра духоўнае ўзбагачэнне будакашалёўцаў: у райцэнтры працуе карцінная галерэя. Таму і адказнасць у кіраўнікоў раёна загоднае правядзенне культасветработы вельмі вялікая.
Пішу, каб нам павучыцца, узяць прыклад і — па магчымасці — зрабіць лепш. А таму зазірнём яшчэ раз у нешта цікавае, невядомае і, можа, павучальнае — у акно Шагала
80 гадоў таму, у верасні 1918 года ў родны Віцебск вярнуўся Марк Шагал. На руках — мандат, выдадзены калегіяй наркамсавета, які абвяшчаў, што “мастак Марк Шагал прызначаецца Упаўнаважаным азначанай Калегіі па справах мастацтваў у Віцебскай губерні. Прычым тав. Шагалу даецца права арганізацыі мастацкіх школ, музеяў, выставак, лекцый і ўсіх іншых мастацкіх прадпрыемстваў у межах г. Віцебска і ўсёй Віцебскай губерні”. А ў канцы студзеня 1919 года было афіцыйна адкрыта легендарнае Вышэйшае народнае мастацкае вучылішча, альбо, як называў яго сам Марк Захаравіч, віцебская Акадэмія мастацтва, першыя крокі якой былі цалкам спалучаны з тэмай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Перыяд з гэтага моманту і да 1923 года ўвайшоў у гісторыю сусветнага мастацтва як “Віцебскі Рэнесанс”. У канцы мая 1920 года Шагал назаўсёды пакінуў Віцебск...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»