Свежы нумар
Мастыхін
Віцебшчына: гісторыя натхняе
Хто можа застацца абыякавым да блакітных азёраў Браслаўшчыны, або да ялова-сасновага водару таямнічых бароў Расоншчыны? Якая творчая асоба зможа ўстрымацца ад таго, каб не схапіць мальберт і пэндзаль, убачыўшы Здраўнёўскі захад сонца, або пяшчотнае дзяўчо каля крыніцы на ўскрайку сяла?
Немагчыма сапраўднаму патрыёту не дакрануцца да гісторыка-архітэктурнай спадчыны старажытных гарадоў Віцебшчыны, не зафіксаваць на палатне ўсё тое, што тычыцца Віцебска, які падчас Вялікай Айчыннай быў зруйнаваны амаль што дашчэнту і насуперак усім прагнозам выжыў, аднавіўся, як Фенікс з попелу.
Далей
У пошуках зямнога раю
І вось надышоў час, калі на календары жыцця зазіхацела лічба “65”. У біяграфіі мастака — тэрмін нежартоўны, асабліва ж, калі гаворка ідзе пра творцу, які зрабіў у жыцці нямала, але хочацца зрабіць яшчэ больш, бо гэтага патрабуе назапашаны вопыт, сталасць, майстэрства, глыбокі выпакутаваны погляд на навакольны свет, на спадчыну беларускай зямлі з яе міфамі і легендамі, на тое, што грэе душу.
Далей
Пра самае каштоўнае
“Жылі-былі дзед і баба…” Пасля такога зачыну ў любой народнай казцы распавядаецца, як старыя гаруюць, хварэюць ды чакаюць дапамогі ад дзяцей-унукаў.
На думку пісьменніка і мастака Сяргея Давідовіча-Зосіна, фальклорным персанажам даўно пара змяніць імідж. Таму на персанальнай выстаўцы ў офісе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “2008. Год здароўя” дзядулі і бабулі Давідовіча заняліся спортам.
Далей
"К" інфармуе
Распачнем здароўя год!
30 студзеня на “БелЭКСПА” адкрылася ІV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “Тыдзень моды на здароўе”...
На адкрыццё выстаўкі “Тыдзень моды на здароўе” прыйшлі міністр інфармацыі РБ Уладзімір Русакевіч, міністр спорту і турызму РБ Аляксандр Грыгараў, міністр аховы здароўя РБ Васіль Жарко, славуты спартсмен, шматразовы чэмпіён Еўропы, прызёр свету Аляксандр Мядзведзь і іншыя афіцыйныя госці.
Далей
У пошуку дыялога з чытачом
Міжнародная выстаўка-кірмаш “Кнігі Беларусі-2008”, якая пройдзе з 6 па 11 лютага ў павільёне выставачнага комплексу “БелЭКСПА”, будзе яшчэ больш насычанай на падзеі, чым папярэднія: сёлета яна юбілейная — пятнаццатая, і гэтая акалічнасць абавязвае.
Далей
“Маем скарб!”
На будучым тыдні ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ладзіцца ўрачыстая, святочная імпрэза з нагоды вялікай падзеі — вяртання архіва слыннага кампазітара, аднаго з вядомых дзеячаў еўрапейскай гісторыі і культуры Міхала Клеафаса Агінскага. Нагадаю, апошнія гады жыцця Міхала Клеафаса прайшлі ў Італіі, а свой архіў Агінскі завяшчаў перадаць на зберажэнне расійскаму ўраду. Што і было зроблена сынам Агінскага Ірэніюшам.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Беларусь — Туркменістан: культурны вектар
28 студзеня ў Мінску прайшло першае пасяджэнне міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як зазначыў Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з намеснікам старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Хыдырам Сапарлыевым, наша краіна зробіць усё магчымае для пашырэння прысутнасці на рынку Туркменістана.
Далей
Ушаноўваем Дуніна-Марцінкевіча...
2008 год аб’яўлены ЮНЕСКО Годам Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта прызнанне міжнароднай супольнасцю велічы асобы нашага літаратурнага класіка, драматурга, асветніка.
Далей
За два дні да юбілею
5 лютага споўніцца 85 гадоў народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі рэспублікі, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, кавалеру ордэна Ф.Скарыны, члену рэдкалегіі газеты “Культура” Леаніду Шчамялёву.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Опера ў лютым: бацькі і дзеці
Па падліках сацыёлагаў, люты, нягледзячы на меншую колькасць дзён у параўнанні з іншымі месяцамі, звычайна становіцца самым “кіношным” перыядам у жыцці гараджан: наведванне кінатэатраў у гэты час рэзка падскоквае ўверх, нават без нашумелых прэм’ер.
Падобна на тое, што гэтая тэндэнцыя рэзкага павышэння глядацкай увагі закране сёлета Беларускую оперу. Але не таму, што на вуліцы холадна і закаханым няма дзе пагрэцца, а — менавіта з-за прэм’ер. Іх у лютым — ажно тры! І ўсе сенсацыйныя, быццам наўмысна разлічаныя на “лютых” крытыкаў.
Далей
Соцыум
Як жа падтрымаць неасязальнае — неацэннае?
У мінулым нумары “К” мы паведамлялі ўжо пра тое, што правядзенне пад эгідай Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО “круглага стала” “Пытанні ўсебаковай аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь” выклікала вялікую цікавасць як з боку спецыялістаў у сферы гісторыка-культурнай спадчыны і народнага мастацтва, так і з боку сродкаў масавай інфармацыі. У гэтым мерапрыемстве ўзялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў “ІСОМ”, Інстытута дзяржавы і права НАНБ, Інстытута нацыянальнай бяспекі.
Далей
Фармату — фарматава…Ці ўсё радыё прызначана для дальнабойшчыкаў?
Слова “фармат”, якое апошнім часам стала ці не найпапулярнейшым музыказнаўчым тэрмінам, у значнай меры абавязана сваёй “этымалогіяй” такой зусім не датычнай да музыкі з’яве, як рост колькасці шчаслівых уладальнікаў правоў на кіраванне аўтатранспартам. Не сакрэт, што FM-станцыі людзі слухаюць пераважна за рулём. Адсюль і спецыфічныя патрабаванні да песень, што гучаць на іх хвалях. Яны павінны быць рытмічнымі, бадзёрымі — і, галоўнае, немудрагелістымі. Каб не выклікаць задумення і не адцягваць увагі ад дарогі.
Таму агульны пасыл ліста, які даслаў у рэдакцыю “К” жыхар Віцебскага раёна Міхаіл Шлома, варта прызнаць слушным. Але адразу ж узнікае пытанне: ці варта распаўсюджваць згаданыя вышэй крытэрыі на ўсю музыку і на ўсё радыёвяшчанне?
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Крык змучанай душы ці дабравешчанне?
“Неба ў дыяментах” — такую назву мае найновая прэм’ера Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, пастаноўку якой ажыццявіў Павел Адамчыкаў. Гэта ўжо трэці спектакль, створаны Адамчыкавым у “сістэме каардынат”, дзе вызначальнымі з’яўляюцца пластычная стылістыка пастаноўкі і чэхаўская драматургія ў якасці сюжэтнай асновы сцэнічнай дзеі.
Далей
“Я Гамлет, я насілля не прымаў…”
У 1987 годзе Міхаіл Савіцкі напісаў партрэт Уладзіміра Высоцкага. Для знаўцаў творчасці мастака гэта было даволі нечакана. Купала, Пушкін, Дастаеўскі, Л.Талстой, Міцкевіч, Багдановіч — зразумела. А вось Высоцкі... Так, Міхаіл Андрэевіч адным з першых айчынных жывапісцаў таго часу прыняў і належна, з годнасцю ацаніў значэнне Высоцкага ў духоўным удасканаленні грамадства, і ў сваім палатне надзвычайна адчуў трагічнае “нутро” музыканта, паэта, акцёра, які жыў і тварыў “не як усе”...
Далей
Камертон
1200-я варыяцыя на тэму крылаў
Адкрыю вам тайну прыроды: у той студзеньскі вечар неба не па-зімоваму расплакалася дожджыкам менавіта дзеля таго, каб растапіць “лядовае возера” ля Палаца Рэспублікі і, расчуліўшыся, ператварыць яго ў лебядзінае. А ўсё таму, што ў самім Палацы ішоў ажно 1200-ы спектакль неўміручага балета П.Чайкоўскага. Юбілей сабраў не толькі глядацкі, але і выканальніцкі “бамонд”: у кожнай дзеі эстафету працягваў новы склад артыстаў, увасабляўшых галоўных герояў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Водар жарсці “дарослага” шоу-бізнесу
У бітма набітай зале Палаца спорту яшчэ не развеяўся водар паленага — балазе, на піратэхніку “Lordi” не скупіліся. Але паступова ў паветры пачынаюць адчувацца і іншыя пахі, і па меры набліжэння таго моманту, калі будзе аб’яўлены наш пасланец на “Еўрабачанне”, яны імкліва мацнеюць. Гэты водар нам, беларусам, пакуль яшчэ не надта звыклы. Але ж у “дарослым” шоу-бізнесе — “дарослым” не столькі ў прамым, колькі ў пераносным сэнсе слова — без жарсцяў не абыходзіцца.
Далей
Максіма маладых
Мроі ў рамках дыяфрагмы
Калі размова зайшла пра партфоліо, я ўявіла сабе пару дзесяткаў фатаграфій мілавідных дзяўчатак. Анфас, профіль, “ракавы” погляд, буйны план, поўны рост… З неахвотай разгарнула пухлую папку, якую мне прапанавалі паглядзець у Імідж-дызайн-студыі “Вадалея”, і… не магла адарваць вачэй. На адной старонцы гарэзліва ўсміхалася каларытная беларусачка, на другой скакала лёгкакрылая страказа, на трэцяй у вачах каўбоя выразна чытаецца: “Узброеная і небяспечная”. Асабліва ўражваюць дакладна перададзеныя на паперы дзіцячыя эмоцыі. Натуральнасць і выразнасць фотаработ Людмілы РАЛЬКО не маглі застацца без найвышэйшай ацэнкі прафесіяналаў: у красавіку 2007 года ў Польшчы на Міжнародным конкурсе “Міні-Міс і Міні-Містэр Свету-2007” дзяўчына атрымала “Гран-пры за высока артыстычную фатаграфію” — плакаты, календары, партфоліо Кацярыны Браневіч і Настассі Гуцікавай (Дыплом і Залатая Карона). Праз месяц у Маскве на Міжнародным дзіцячым конкурсе прыгажосці і таленту “Міні-Міс і Міні-Містэр Крыштальная карона Свету-2007” пераадолела пастаўленую планку, заваяваўшы “Гран-Пры Свету-2007 за фотадызайн” (Спецыяльны персанальны дыплом), “Гран-пры за лепшае партфоліо Свету-2007” (Крыштальны дыплом).
Далей
Гістарыёграф
Ураднік — пасада пачэсная
Гісторыя дзяржаўных устаноў — гэта касцяк гісторыі кожнай дзяржавы. Аднак у нас яе, на жаль, мала даследуюць як акадэмічныя інстытуты, так і асобныя навукоўцы, — лічыць Зміцер ЯЦКЕВІЧ, загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Мы сустрэліся са Зміцерам Лявонцьевічам у яго кабінеце, і, пачаўшы знаёміць карэспандэнта “К” з выданнямі, падрыхтаванымі аддзелам за тры з паловай гады працы, ён паступова перайшоў да гэтай навукова-даследчай праблемы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Сакральнае мастацтва на кніжных старонках
17 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Надзеі Высоцкай “Сакральны жывапіс Беларусі XV — XVIII стагоддзяў” і лепшых кніг, выпушчаных апошнім часам выдавецтвам “Беларусь”.
Далей
Куфар-радца
Куфар-радца
Шаноўныя культасветработнікі!
У чарговы раз да вашых паслуг — газетная скарбонка творчага досведу.
Напрадвесні прапаноўваем аддзелам культуры, самадзейным калектывам клубных устаноў сцэнарыі Масленкі і фестывалю фальклорных гуртоў на аснове стрэчанскіх святочных традыцый. Як падаецца, да месца тут будуць словы і ноты песні “Масленіца” беларускага дуэта “Аляксандра і Канстанцін”. Матайце на вус, узбагачайце досвед, пашырайце ўласныя магчымасці. А калі вашы напрацоўкі таксама адметныя — дасылайце нам!
Ёсць у “Куфры” эксклюзіў і для заўзятых тэатралаў: казка пісьменніцы Таццяны Мушынскай “Падарожжа ў краіну мурашоў”, пастаўленая ў клубе ці бібліятэцы, зацікавіць не толькі падлеткаў.
А традыцыйныя шашачныя кампазіцыі могуць вас натхніць на правядзенне, да прыкладу, агульнагарадскіх ці агульнавясковых шашачных спаборніцтваў, бо культура і спорт заўжды ідуць побач, а сёлетні год, як вы ведаеце, абвешчаны Годам здароўя.
Чарговых вам знаходак у творчасці!
Да новых сустрэч!
Далей
“Шашачная культура”
“Куфар-радца” знаёміць вас, паважаныя сябры, з дэбютантам нашай рубрыкі. Гэта Віктар Дзенісенка з пасёлка Гатава Мінскага раёна. Аб’яўляем пераможцу аўтарскага конкурсу і, як заўсёды, знаёмім з новымі творамі шашачных кампазітараў. Зазірніце ў “Куфар”.
Далей
Творца
Час выбраў яго
28 студзеня споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння нашага выдатнага кінарэжысёра Міхаіла Пташука...
На жаль, з жыцця ён пайшоў нечакана і заўчасна, як гэта часта здараецца з сапраўднымі Творцамі. Але, развітаўшыся з гэтым светам, ён не развітаўся з намі, — Пташук працягвае жыць у сваіх фільмах, вучнях, у справах, якія ён здзейсніў сам альбо ініцыяваў. І — у сваіх словах-думках-вобразах, што паспеў занатаваць у мемуарах. Яны, дапоўненыя публікацыямі розных гадоў, прысвечаных майстру, успамінамі пра яго родных, блізкіх, сяброў, выйшлі не так даўно ў свет асобнай кнігай, якая так і называецца: “Міхаіл Пташук”.
І сёння нам хацелася б яшчэ раз “агучыць” некаторыя з тых думак, што пранёс Майстар праз усё сваё жыццё...
Далей
Твой стыль
Футра на футры і футрам паганяе, альбо У чым сустракаць люты
Ні глабальнае пацяпленне, ні ахова жывёльнага свету і барацьба “зялёных”, ні дарагоўля гэтага матэрыялу, ні шмат іншых знешніх фактараў не вынішчаць са славянскай душы любові да футра. Яна, здаецца, сядзіць глыбока-глыбока, у кодзе генетычных ланцужкоў, і штовосень ды штозіму вырываецца напаверх, як толькі выпадае хоць які-ніякі снег. Дызайнеры гэта ведаюць, таму кожны год падтрымліваюць нашу любоў да футра то па-новаму выстрыжанай норкай, то новымі афарбоўкамі, то штучнымі фактурамі “а-ля мокрая курыца”.
Далей
Мы і свет
Беларусь і Венесуэла: культура без віз
29 студзеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Развіццё супрацоўніцтва Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і Рэспублікі Беларусь”, прысвечаная 11-й гадавіне ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма нашымі рэспублікамі.
Далей
Вяртанне, стварэнне, падтрымка
На выніковым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО падсумавана праца за мінулы год, разгледжаны план работы на год сёлетні.
Далей
Неацэнныя дывідэнды талерантнасці і сяброўства
Справаздачная калегія па выніках 2007 года апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася 22 студзеня.
Далей
“Сто дзён” і год мінулы
20 — 21 студзеня 2008 года Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка і Генконсул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык прынялі ўдзел ва ўрачыстых вечарах выпускнікоў у агульна-адукацыйных ліцэях з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Бельску Падляскім і Гайнаўцы. Такія вечары маюць назву “Сто дзён” і праводзяцца штогод у ліцэях напярэдадні выпускных экзаменаў.
Далей
Культпрасветработа
Гучная песня Ціхінічаў
Адметнасці культурнай сферы Рагачоўшчыны не толькі ў тым, што тут паспяхова выконваецца раённы складнік абласной праграмы “Моладзь”, распрацаванай летась упраўленнем культуры Гомельшчыны; не толькі ў тым, што ў рэгіёне пад пільным кантролем знаходзіцца кадравае пытанне: больш за 80 працэнтаў спецыялістаў маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, 18 з 247 вучацца завочна ў ВНУ, ССНУ, 15 — мэтавікі, якія вучацца стацыянарна. І не ў тым нават, што ўсе даведзеныя планы мясцовы аддзел летась перавыканаў і па выніках абласной выніковай калегіі названы адным з лепшых на Гомельшчыне. Адметным і вартым паўсюднага пераймання падаецца іншае: улады раёна ўсяляк падтрымліваюць аддзел культуры і першарадным абавязкам лічаць не толькі нарошчванне сельгасвытворчасці, але і паралельнае якаснае пераўтварэнне культурнай сферы: удасканальванне і матэрыяльнай базы, і форм работы з насельніцтвам. Толькі адзін штрых: пры паўсюднай эканоміі бюджэтных сродкаў будаўніцтва ў сферы культуры — мінімальнае, але штогод з’яўляюцца новыя тыпы ўстаноў з абавязковай мадэрнізацыяй і формы, і зместу. Напрыклад, у старым будынку раённай школы мастацтваў неўзабаве адкрыюцца зала для прэс-канферэнцый і карцінная галерэя (новая ДШМ упрыгожыць прылеглую да райвыканкама тэрыторыю ўжо сёлета), а леташняе адкрыццё Грамадска-культурнага цэнтра ў аграгарадку “Ціхінічы” дазволіла пазбавіцца ад прыкрага даўгабуда (збіраліся калісьці ўзвесці гандлёвы цэнтр, але сіл не хапіла) і падштурхнуць вёску да новага кроку ў сацыякультурным развіцці. Гэтыя і іншыя пераўтварэнні супалі з прыходам на пасаду старшыні райвыканкама Віктара БАНЧУКА, які лічыць, што канцэртны раяль (такі, як у Ціхінічах) павінен быць у кожным аграгарадку: і як сімвал таго, што вясковыя дзеці ў параўнанні з гарадскімі ніяк не абдзелены ў рэалізацыі магчымасцей, і як абавязковая ўмова выхавання новай свядомасці новага пакалення.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |