17 чэрвеня ў Нясвіжы ў 12-ы раз пачнуцца “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. Адкрые фестываль праграма “Беларускія прэм’еры” ў выкананні маладога, але ўжо знакамітага тэнара — лаўрэата найпрэстыжнейшых міжнародных конкурсаў, вядучага саліста тэатра Дзмітрыя ШАБЕЦІ.