Да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Расіі і ў рамках свайго юбілейнага турнэ камерны ансамбль “Салісты Масквы” на чале з народным артыстам СССР Юрыем Башметам выступіць на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёлета спаўняецца сто гадоў. Да юбілею ўстанова ладзіць своеасаблівую справаздачу: якое багацце ўдалося назапасіць за гэты працяглы тэрмін. Самыя каштоўныя экзэмпляры з фонду дэманструюцца ў музеі кнігі на выставе “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”.