Купала і Манюшка. Што яднае творцаў?
Нагодай для гэтай публікацыі сталі адразу тры юбілейныя даты. Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (7 ліпеня), 150 гадоў з дня смерці бацькі беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі (4 чэрвеня) і 100 гадоў, як быў зроблены першы беларускі пераклад лібрэта самай знакамітай оперы Станіслава Манюшкі “Галька”. Пераклад гэты выканаў у 1922 годзе Янка Купала. Але атрымалася так, што павінна было прайсці амаль сто гадоў, перш чым “Галька” загучала з тэатральнай сцэны па-беларуску.
Далей