Праект называецца "Ведаць і памятаць гэтыя імёны". Гаворка пра вызваліцеляў Бярозаўшчыны, якія дэманстравалі падчас Вялікай Айчыннай вайны цуды гераізму. А нагодай для даследчай дзейнасці стаў падарунак ад жыхаркі Брэста Наталлі Ілятавай, якая летась наведала наш музей.