13 мая адбылося чарговае пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры краіны. Сярод вынесеных на парадак дня пытанняў — прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Стравы з таркаванай бульбы — дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя — традыцыі прыгатавання і ўжывання”.
Ля сцен Гальшанскага замка 21 мая адкрыецца сезон “Сустрэч у Соф’і Гальшанскай”. Праект нарадзіўся летась і выклікаў станоўчую рэакцыю публікі. Чым плануюць уразіць гасцей сёлета?